Непрацяглае жыццё, або Хто аднiмае здароўе?
Святлана БАРЫСЕНКА
Дэмаграфiчная бяспека Фармiраванне здаровага ладу жыцця i стварэнне спрыяльных умоў для пражывання прадугледжвае адзiн з раздзелаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi Рэспублiкi Беларусь на 2007—2010 гады.Паводле слоў намеснiка мiнiстра аховы здароўя — Галоўнага дзяржаўнага санiтарнага ўрача Рэспублiкi Беларусь Мiхаiла РЫМЖЫ, неабходна дабiвацца ўкаранення моды на здароўе . Гэта нiколi не стане магчымым, пакуль кожны з нас не ацэнiць свой уклад у стан здароўя нацыi. Не сакрэт, што нi навакольнае асяроддзе, нi спадчыннасць, нi штосьцi iншае не аднiмае ў канкрэтнага чалавека здароўе так, як яго ўласныя звычкi, лянота i недасведчанасць. На нiзкую працягласць жыцця i высокую смяротнасць самым непасрэдным чынам уплываюць агульнавядомыя фактары — курэнне, гiпадынамiя, нерацыянальнае харчаванне, лiшняя вага, п’янства, алкагалiзм, наркаманiя. З курэннем, напрыклад, звязана да 40 працэнтаў смерцяў ад iшэмiчнай хваробы сэрца, 30 працэнтаў — ад анкалагiчных захворванняў. Штодня краiна страчвае 42 чалавекi з-за хвароб, звязаных з курэннем, а гэта 15,5 тысячы чалавек у год. З цыгарэтнай звычкай жывуць 65 працэнтаў беларускiх мужчын i 20 працэнтаў жанчын. Найбольшая колькасць курцоў рэгiструецца сярод рабочых i работнiкаў сельскай гаспадаркi, на другiм месцы — навучэнцы вучылiшчаў, на трэцiм — студэнты тэхнiкумаў i ВНУ. Iмклiва ўзрастае значнасць такой сацыяльна-медыцынскай праблемы, як п’янства i алкагалiзм. Тэндэнцыя да росту алкагалiзму захоўваецца як сярод мужчын, так i сярод жанчын, у якiх залежнасць фармiруецца лiтаральна за 3—4 гады. Паводле слоў галоўнага нарколага Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Уладзiмiра МАКСIМЧУКА, алкагалiзм — гэта не толькi разбураныя сем’i, але i функцыянальныя расстройствы, адмоўны ўплыў на рэпрадуктыўную функцыю, павышаная рызыка насiльнай смерцi ў вынiку няшчасных здарэнняў на вытворчасцi, дарожна-транспартных аварый, атручэнняў, забойстваў, самазабойстваў, узровень якой вырас за пятнаццаць гадоў у два разы. Даказана, што хворыя на алкагалiзм жывуць на 22 гады менш. Абсалютная большасць дзяцей алкаголiкаў пакутуе ад розных нервова-псiхiчных захворванняў. Да 80 працэнтаў памерлых ад вострых алкагольных атручэнняў складаюць хворыя на алкагалiзм. Штогод ад атручэнняў сурагатамi гiне каля 3 тысяч чалавек. Па прычыне ўжывання сурагатаў на бальнiчным ложку зараз знаходзяцца 196 чалавек. З 1994 года колькасць хворых на наркаманiю вырасла ў 5,6 раза. А з наркаманiяй неразрыўна звязаны праблема распаўсюджання ВIЧ-iнфекцыi i суiцыдальныя спробы. Як адзначае галоўны псiхiятр Мiнiстэрства аховы здароўя Рэспублiкi Беларусь Павел РЫНКОЎ, за апошнiя дзесяць гадоў колькасць суiцыдальных спроб крыху знiзiлася — з 31,5 да 30,8 выпадка на 100 тысяч насельнiцтва. Аднак у сельскай мясцовасцi гэты паказчык вырас з 41 да 50! Вiдавочна, што сельскае насельнiцтва не толькi слаба iнфармавана аб магчымасцях атрымання псiхалагiчнай дапамогi, але i па-ранейшаму з насцярожанасцю ставiцца да такой. Iншае стаўленне да псiхiятрыi сталiчных жыхароў дазваляе фiксаваць тут самую нiзкую колькасць самазабойстваў. У Беларусi звыш 25 працэнтаў насельнiцтва маюць лiшнюю вагу. У такiх людзей вышэй рызыка развiцця пухлiн нырак, тоўстай кiшкi, лёгкiх, цукровага дыябету. Папярэдзiць праблему атлусцення можна з дапамогай паўнацэннага, збалансаванага харчавання, адэкватнага фiзiялагiчным патрэбам арганiзма па ўтрыманню харчовых рэчываў i энергii. Акрамя таго, штодня для напружаных фiзiчных практыкаванняў неабходна вылучаць 35—45 хвiлiн. Дастатковая рухальная актыўнасць дазволiць папярэдзiць узнiкненне атэрасклерозу i звязаных з iм захворванняў — iшэмiчнай хваробы сэрца, iнфаркту мiякарда, артэрыяльнай гiпертэнзii. А ў спалучэннi з адмовай ад тлустай, вэнджанай ежы i штодзённым ужываннем хоць бы 2 фруктаў i 200 грамаў гароднiны можна, паводле слоў першага намеснiка дырэктара Навукова-даследчага iнстытута анкалогii Эдварда ЖАЎРЫДА, знiзiць анкалагiчныя захворванні на 30—40 працэнтаў. У структуры смяротнасцi беларускага насельнiцтва лiдзiруюць хваробы сiстэмы кровазвароту — 54 працэнты. Кожны чацвёрты на планеце пакутуе ад артэрыяльнай гiпертэнзii, i да 2025 года, згодна з данымi Сусветнай арганiзацыi аховы здароўя, гаворка будзе iсцi пра 65 працэнтаў. Галоўнай прычынай такога становiшча стане нават не курэнне, хоць ужо даказана, што i адна выкураная цыгарэта наблiжае чалавека да iнфаркту мiякарда. Галоўнай прычынай неверагоднай распаўсюджанасцi павышанага цiску стане павелiчэнне працягласцi жыцця насельнiцтва, кажа дырэктар Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Кардыялогiя» Iгар АДЗЯРЫХА. Спецыялiстам падаецца рэальным знiзiць калi не захваральнасць, то хоць бы смяротнасць. Варта толькi развiваць высокiя тэхналогii, без якiх немагчыма ўявiць сучасную кардыялогiю. Разлiк колькасцi аперацый у адпаведнасцi з сярэднееўрапейскiм узроўнем (800 аперацый на «адкрытым» сэрцы на 1 мiльён насельнiцтва ў год) паказвае, што ў рэспублiцы павiнна выконвацца звыш 8 тысяч такiх аперацый з адпаведнай колькасцю дыягнастычных працэдур (15 тысяч). На бягучы момант для хiрургiчнага лячэння дарослых хворых з сардэчна-сасудзiстай паталогiяй у Беларусi дзейнiчаюць два хiрургiчныя стацыянары — у Мiнску i Гомелi, праектная магутнасць якiх не перавышае 2 тысяч аперацый у год. Недастаткова выконваецца дыягнастычных ангiяграфiчных даследаванняў i рэнтгенэндаваскулярных працэдур — каля 4 працэнтаў ад сярэднееўрапейскага ўзроўню. Паводле слоў дырэктара Рэспублiканскага навукова-практычнага цэнтра «Неўралогiя i нейрахiрургiя» Сяргея ЛIХАЧОВА, у год фiксуецца каля 15 тысяч выпадкаў iнфаркту мозгу i каля 4 тысяч унутрымазгавых кровазлiццяў. Для аказання такiм хворым якаснай дапамогi патрабуецца адпаведнае аснашчэнне рэанiмацый, раённых бальнiц. Кожны гiпертонiк абавязаны штодня ўжываць адпаведныя прэпараты, а кожны сваяк гiпертонiка павiнен ведаць, што ў выпадку крызiсу хворага трэба даставiць у стацыянар на працягу першых трох гадзiн. Другой па значнасцi прычынай смяротнасцi з’яўляюцца новаўтварэннi. Iх удзельная вага складае 13 працэнтаў. Узровень сучасных ведаў i сусветны вопыт барацьбы з анкалагiчнымi захворваннямi дазваляе папярэдзiць адну трэць выпадкаў захворвання на рак, вылечыць яшчэ адну трэць за кошт ранняга выяўлення i эфектыўнасцi лячэння, працягнуць жыццё, палепшыць яго якасць яшчэ ў адной трэцi анкалагiчных хворых. Прафiлактыка раку ўключае ў сябе як барацьбу з курэннем, злоўжываннем алкаголем, незбалансаваным харчаваннем, гiпадынамiяй, атлусценнем, мiнiмiзацыю кантактаў з даказанымi канцэрагеннымi фактарамi, так i ўдасканаленне дыягностыкi i лячэння новаўтварэнняў, рэалiзацыю скрынiнгавых праграм, найперш па раку малочнай залозы ў жанчын i прастаты ў мужчын, распрацоўку новых высокаэфектыўных метадаў, аператыўнае ўкараненне ў шырокую клiнiчную практыку сусветных дасягненняў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Фармiраванне здаровага ладу жыцця i стварэнне спрыяльных умоў для пражывання прадугледжвае адзiн з раздзелаў Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспе |
|