Гарнізонны развод
Iлона IВАНОВА
На Савецкай плошчы ў Магiлёве штомесяц публiчна праводзiцца развод Магiлёўскага гарнiзона мiлiцыi. На iм супрацоўнiкi падраздзяленняў органаў унутраных спраў заступаюць на ахову грамадскага парадку. Упершыню ў гарнiзонным разво-дзе ў Магiлёве браў удзел мiнiстр унутраных спраў Беларусi Уладзiмiр Навумаў.
Кiраўнiцтва мiлiцыi лiчыць, што такiя мерапрыемствы наблiжаюць мiлiцыю да народу, надаюць больш адказнасцi i ахоўнiкам парадку, i грамадзянам. На плошчы, куды прыйшлi глядзець на развод магiлёўскiя студэнты i навучэнцы, адбылiся паказальныя заняткi спецыяльнай роты хуткага рэагавання палка патрульна-паставой службы. Захоп умоўных злачынцаў паказалi таксама мiлiцэйскiя кiнолагi i iх паслухмяныя, але грозныя гадаванцы. Адбылося ўзнагароджанне лепшых супрацоўнiкаў унутраных спраў. А мiнiстр Уладзiмiр Навумаў сам прайшоўся па радах i гутарыў з падначаленымi: пра iх надзённыя праблемы, асабiсты ўдзел у прафiлактыцы правапарушэнняў i ўвогуле мэты службы ў мiлiцыi. Урачыстым маршам адправiлiся супрацоўнiкi ўнутраных спраў на службу з Савецкай плошчы. Уладзiмiр Навумаў таксама браў удзел у калегii абласнога УУС, дзе падводзiлiся вынiкi працы магiлёўскай мiлiцыi летась. Мiнiстр заявiў журналiстам, што апошнiмi гадамi ў Беларусi назiраецца iстотнае знiжэнне асаблiва цяжкiх i цяжкiх злачынстваў. На яго погляд, негатыўны ўплыў на крымiнагенную абстаноўку аказвае п’янства. Напрыклад, на Магiлёўшчыне амаль 44 працэнты злачынстваў па лiнii крымiнальнага вышуку ўчынены асобамi ў нецвярозым стане. Уладзiмiр Навумаў сказаў журналiстам, што ўдалося перарваць розныя каналы паставак у краiну спiртазмяшчальнай вадкасцi i фальшывай гарэлкi. Гэта праблема актуальная для памежнай Магiлёўскай вобласцi. Ад атручэння алкаголем у рэгiёне загiнула больш за 400 чалавек. Летась канфiскавана 107 тысяч лiтраў спiрту i спiртавых вадкасцяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На Савецкай плошчы ў Магiлёве штомесяц публiчна праводзiцца развод Магiлёўскага гарнiзона мiлiцыi. На iм супрацоўнiкi падраздзяленняў органаў унутраны
|
|