21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Коцiць сонца скарабей

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сымон СВIСТУНОВIЧ

Дзівакі?

Жукi на Зямлi з’явiлiся задоўга да дыназаўраў. Яны перажылi ўсе прыродныя катаклiзмы i прывольна адчуваюць сябе i сёння. На планеце прыкладна паўтара мiльёна вiдаў жывёл i з iх насякомых больш за 1 млн вiдаў, а атрад жукоў складае тут палавiну. Але працэс не закончаны, i штогод вучоныя адкрываюць больш за 1 тыс. новых вiдаў жукоў. I няма нiводнага калекцыянера, як i музея, дзе была б поўнай калекцыя жукоў. Тэма даволi цiкавая, таму i вырашыў сустрэцца з чалавекам, якi жукам прысвяцiў сваё жыццё.

Сяргей Рындзевiч жукоў пачаў калекцыянаваць з 11 гадоў i колькi iх сёння ў яго, дакладна сказаць не мог, хоць ведае, што больш за 6 тысяч. Першапачатковае захапленне стала сэнсам яго жыцця: Рындзевiч стаў бiёлагам, напiсаў дысертацыю пра жукоў-плывунцоў Беларусi. Дарэчы, гэтыя жукi добра ачышчаюць вадаёмы ад цiны (зялёнага павуцiння) — сiлкуюцца ёю. I калi ў кагосьцi на дачы ёсць вадаёмчыкi, то пажадана туды запусцiць плывунцоў. Карычневых даволi вялiкiх жукоў можна налавiць у рэчцы цi сажалцы. Вось так жукi «зрабiлi» Сяргея Канстанцiнавiча кандыдатам бiялагiчных навук.

А зараз крыху спынiмся на яго калекцыi, у якой ёсць прадстаўнiкi гэтага атрада насякомых з усiх кантынентаў — Антарктыда не бярэцца да ўвагi. Найбольш поўна прадстаўлены вадзяныя жукi, што i зразумела. Вусачы, жужалiцы, златкi, хрушчы, бронзаўкi... Чымсьцi яны падобныя памiж сабой, але ў той жа час i адрознiваюцца. Патрэбна быць спецыялiстам, каб разабрацца ў гэтых стварэннях, якiя адлiваюць бронзай, сiнявой цi зусiм чорныя. Калекцыя збiралася падчас экспедыцый на прасторах былога Саюза. Толькi ў Крым давялося шэсць разоў паехаць за жукамi, i, вядома ж, найбольш прыйшлося паездзiць па Беларусi. I ў нас гэтыя насякомыя расселеныя нераўнамерна. Найбольшая колькасць iх вiдаў, — у Белавежскай пушчы i на Палессi.

— Найбольшую цiкавасць выклiкае рэгiён Прыпяцi. На вялiкi жаль, там высякаюцца пойменныя дубравы. I калi дрэвы могуць занава вырасцi за сто гадоў, то, каб аднавiлася экасiстэма, неабходна 400—600 гадоў, — кажа Сяргей Рындзевiч.

Прыпяць — гэта чарнобыльская зона, i там ёсць дадатковыя праблемы, звязаныя з катастрофай на атамнай станцыi. Хоць для вучоных-бiёлагаў iснаванне жыцця ў забруджаных радыенуклiдамi зоне выклiкае павышаную цiкавасць.

Многа розных жукоў прысылаюць i замежныя калегi. Рындзевiч падтрымлiвае з iмi сувязь па Iнтэрнэту цi перапiсваецца. Iдзе абмен цi нешта перадаецца ў падарунак. Не застаюцца па-за ўвагай i музеi. Сам Сяргей Канстанцiнавiч адкрыў i апiсаў 7 новых, незнаёмых навуцы жукоў. Ёсць у калекцыi i вельмi рэдкi экзэмпляр жука: адзiн знаходзiцца ў яго, а другi — у Пецярбургу, i больш нiдзе няма.

Мне давялося ўбачыць i жука-скарабея. Звычайны жук-гнаявiк, на якога не звярнуў бы i ўвагi, быў у Старажытным Егiпце свяшчэнным. Аказваецца, егiпцяне лiчылi, што сонца па небу коцiць скарабей, а, як мы ведаем, у Егiпце пакланялiся Богу сонца Ра. Калi скарабей коцiць шарыкi па зямлi, то чаму б яму тое самае не рабiць i з Сонцам? Праўда, там быў свой скарабей — нябесны.

Падчас размовы высветлiлася, што Рындзевiч — чалавек веруючы, ды i невялiкiя абразы на сцяне сведчылi пра гэта.

— Даволi часта даводзiлася чуць, што вось ты чалавек адукаваны, а верыш у нейкую там сiлу. На гэта я адказваю, што да Бога прыйшоў праз розум. Ды i многiя знаёмыя бiёлагi — людзi веруючыя, — растлумачыў сваю жыццёвую пазiцыю Рындзевiч.

Калi б гэта сказаў не бiёлаг, то i не ўзнiкла б нiякiх пытанняў. Але ж ёсць вучэнне Дарвiна, якое не стыкуецца з хрысцiянскiмi пастулатамi, i бiёлагу абысцi гэты факт немагчыма.

— Дарвiн — вялiкi вучоны, i калi б ён не закрануў чалавека, то да яго не было б прэтэнзiй. Дарвiн i сам моцна перажываў з-за тых нападаў. Ды ўвогуле, мы на жыццё павiнны глядзець шырэй. Фiзiялагiчна чалавек нiчым не адрознiваецца ад жывёлы, i тут у яго няма перавагi, але чалавек надзелены розумам, i замест таго, каб ахоўваць братоў меншых, адказваць за iх iснаванне — знiшчае iх па свайму меркаванню. Драпежнiк нiколi не забiвае дзеля забавы, каб нешта здабыць, яму неабходна прыкласцi вялiкiя намаганнi, а чалавек трымае ў руках вiнтоўку з аптычным прыцэлам i з верталёта забівае звера — атрымлiвае задавальненне. I гэта супярэчыць здароваму сэнсу, — адзначыў вучоны.

Так, чалавек здольны скарацiць жывёльны свет да мiнiмуму, але з жукамi яму, вiдавочна, не справiцца. Насякомыя надзiва жывучыя, i як сказана вышэй — чалавек адкрывае ўсё новыя i новыя вiды жукоў, матылёў, павукоў... Той, хто вёў вайну з прусакамi, ведае, што перамагчы iх немагчыма.

Далёка не кожны чалавек у жуках ды павуках знойдзе хараство, а многiя глядзяць на iх з агiдай ды страхам. Але гэта як у каго закладзена прыродай. Яшчэ ў чатырохгадовым узросце Рындзевiч убачыў па тэлевiзары афрыканскую савану, звяроў. Той эпiзод паслужыў штуршком, быў вызначальным момантам — ва ўсякiм разе так лiчыць сам Рындзевiч.

Дарэчы, яму пашанцавала i з жонкай. Алiна Генадзьеўна — батанiк, працуе на станцыi юных натуралiстаў. У многiх экспедыцыях суправаджала мужа.

Сёння дацэнт Сяргей Рындзевiч выкладае ў Баранавiцкiм унiверсiтэце i не забывае падказаць студэнтам, як жыць у гармонii з прыродай i самiм сабой.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жукi на Зямлi з’явiлiся задоўга да дыназаўраў. Яны перажылi ўсе прыродныя катаклiзмы i прывольна адчуваюць сябе i сёння. На планеце прыкладна паўтара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика