21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блаславiце, добрыя людзi, нявесту ў дарогу збiраць»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

Радзіннае

(Працяг. Пачатак у нумарах за 13 і 16 студзеня.)

 Распушчаныя валасы былi знакам «няўключанасцi» iх уладальнiцы ў свет традыцый i прынятых грамадствам культурных каштоўнасцяў. Узгадайце, згодна з народнымi паданнямi, душы заўчасна пайшоўшых з жыцця маладзiц з’яўлялiся з вады — iх стыхii iснавання — у выяве русалак, характэрнай прыкметай якiх былi менавiта доўгiя распушчаныя валасы. А з другога боку, каб увайсцi ў кантакт з Космасам або душамi нашых далёкiх продкаў падчас калядных варожбаў, дзяўчаты таксама павiнны былi распусцiць валасы.

 Паводле ўяўленняў беларусаў, валасы нельга было раскiдваць. Яны маглi патрапiць у рукi ведзьмака i той, выканаўшы з iмi разнастайныя манiпуляцыi, мог лёгка паўплываць на лёс iх гаспадара.

 Па структуры валасоў меркавалi аб характары чалавека, лiчылася, што той, у каго каляныя валасы, валодае злосным норавам.

У кантэксце вясельнага абраду валасам надавалася выключная ўвага. З iмi выконваўся цэлы шэраг вельмi важных рытуальна-абрадавых дзеянняў.

 Па-першае, падчас «пасаду» жанiху крыжападобна выстрыгалi або выпальвалi валасы, нявесце некалькi разоў дзяўчаты-сяброўкi распляталi i запляталi валасы ў некалькi кос.

 Па-другое, у касу нявесце ўпляталi «красу» (чырвоную стужку, якая выконвала ролю абярэга ад сурокаў i разнастайных «падробак» нядобразычлiвых гасцей).

 Па-трэцяе, часам валасы выкарыстоўвалi ў магiчных дзеяннях. Напрыклад, на Навагрудчыне да гэтай пары захаваўся надзвычай змястоўны па сваёй сутнасцi абрад: пасажоная (або хросная) мацi брала некалькi валасiнак з галавы жанiха i нявесты, скручвала iх, пераплятаючы памiж сабою, i спальвала, каб навечна злучыць маладых.

 I нарэшце, па-чацвёртае, пасля вяселля жанчына змяняла сваю прычоску: замест адной касы — знака дзявоцтва — яна расчэсвала валасы на прабор, заплятала iх у дзве касы i ўкладвала ў выглядзе гнязда (сямейнага).

 Вiдавочна, што доўгая частка фаты павiнна была закрываць валасы нявесты i ў храме падчас шлюбу, i ў хаце на працягу ўсяго вяселля.

 Валасы шырока выкарыстоўваюць у чорнай магii. Напрыклад, каб пасварыць маладых, бяруць валасы кошкi i сабакi, змешваюць iх, чытаюць спецыяльную замову, а потым падкiдваюць цi то пад вясельны картэж, цi то пад лаву маладых, а часам i сёння iх знаходзяць пад ложкам, на якiм маладыя правялi першую шлюбную ноч. Таму паспрабуйце зрабiць так, каб валасы нявесты на працягу ўсяго перадвясельнага перыяду i самога вяселля не апынулiся ў чужых руках.

ТРАДЫЦЫЙНЫЯ ЎЯЎЛЕННI АБ ВАЧАХ

Абавязковым элементам фаты нявесты быў тонкi вэлюм, якi павiнен быў прыкрываць вочы маладой. Вочы, таксама як i валасы, з’яўляюцца яшчэ адным вельмi iнтэнсiўным каналам энергаiнфармацыйнага абмену. Тонкi вэлюм выконваў ролю ўсё таго ж экрана — ён абараняў нявесту ад магчымых сурокаў, наступствы якiх для здароўя яе самой i асаблiва будучых дзяцей маглi быць самымi непрадказальнымi.

Паводле народных уяўленняў, чалавек мог адным толькi поглядам паўплываць на лёс iншага чалавека, «адняць» здароўе, зрабiць непрацаздольным на некаторы час i г.д. У народнай медыцыне такое захворванне носiць назву «сурокi». Аб некаторых людзях казалi, што ад iх погляду ўсё навокал камянее. У хрысцiянстве выява вока ў трохкутнiку стала сiмвалiзаваць усюдыiснасць Госпада. Глядзець у вочы можа толькi чалавек з чыстымi намерамi. Выраз «не можа вочы падняць» азначаў не што iншае, як сорам чалавека за яго дрэнныя ўчынкi.

 Часцей за ўсё захворваннямi вачэй Творца караў тых, хто не выконваў строгую забарону шыць або прасцi ў пятнiцу або святочныя днi: «Матухна Праскоўя засмецiць не шануючым яе бабам вока кудзеллю».

 Па той жа прычыне ў пятнiцу нельга было карыстацца iголкай, шылам, нажнiцамi i iншымi вострымi рэчамi.

 На Палессi ў пятнiцу забаранялi вымаць попел з печы, каб «не засмецiць вочы пылам».

 Паўсюдна лiчылася, што ў таго, хто будзе ткаць або прасцi ў пятнiцу на тым свеце «бацька i мацi аслепнуць».

 Часцей за ўсё народныя лекары лячылi хваробы вачэй крынiчнай, каляднай або талай вадой, расой, якую збiралi ў пэўныя днi (напрыклад, 7 лiпеня — у дзень святкавання Яна або Iвана Купалы), здзяйсняючы цэлы шэраг магiчных дзеянняў.

 Адчыненыя вочы нябожчыка ў момант смерцi прадказвалi смерць кагосьцi з блiзкiх: «нябожчык вока адчынiў, сабе сябра выглядвае». Для таго, каб вочы ў нябожчыка не адчынялiся, яму на павекi клалi манеты.

 Лiчылася, у таго вочы будуць «зоркiмi», хто часта глядзiць на неба i лiчыць зоры.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Распушчаныя валасы былi знакам «няўключанасцi» iх уладальнiцы ў свет традыцый i прынятых грамадствам культурных каштоўнасцяў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика