21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Рэкордная настойлiвасць

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Ала МАЧАЛАВА

«Не адступаць i не здавацца!» — прыкладна пад такiм дэвiзам Аляксандр Бендзiкаў з Магiлёва, якi спрабаваў устанавiць новы сусветны рэкорд, працаваў 3 днi i амаль не спаў на працягу двух начэй. Аднак яго задуме не суджана было здзейснiцца... канструкцыя рушылася тройчы: першы раз — увечары 12 студзеня (аднак Аляксандр жвава прыняўся ўзводзiць новую), на наступны дзень, калi мiнеральная вада на стале працаўнiка змянiлася кавай (ноч без сну нiкога не робiць бадзёрым), а вышыня вежы перавысiла 30 сантыметраў, канструкцыя павалiлася зноў. Нават тады Аляксандр не губляў аптымiзму i завяраў усiх:

— У спартсменаў тры спробы? Тры. Вось i ў мяне будзе столькi ж!

На жаль, трэцяя спроба таксама не была ўдалай. Цiкава, што большую частку апошняй вежы ўдалося выратаваць i перанесцi на пачкi запалак.

— Назiральнiкi заўважылi, што канструкцыя скрывiлася i прапанавалi яе паправiць, — тлумачыць Аляксандр Мiкалаевiч, — стаў папраўляць, а яна пачала падаць... Хто ведае, калi б не кранаў, можа, яна i была б цэлая...

Якая ж прычына няўдачы? На гэта пытанне не ведае адказу i сам творца.

— Кожная спроба адрознiвалася ад папярэдняй. Трэцяя канструкцыя, напрыклад, была самай шырокай. Можа, трэба было зрабiць яе яшчэ больш шырокай, тады яна была б устойлiвай. Даведацца пра гэта можна толькi, як кажуць, метадам тыку. Вiдаць, усё ж такi запалкi ў аснове не вытрымлiваюць такой вагi.

— З запалкамi цяпер адмовiцеся эксперыментаваць? — пытаюся я.

— Чаму ж?! Можна будзе паспрабаваць на рыльцы бутэлькi iх размясцiць.

Аляксандр не выключае спроб i з iншым матэрыялам. Кажа, «толькi адпачыць спачатку трэба».

Не быў бы Аляксандр такiм настойлiвым, калi б не вырашыў... усё ж такi падаць заяўку на атрыманне дыплома Кнiгi рэкордаў Гiнеса, нягледзячы на тое, што не склаў вежу з абяцаных 8 тысяч запалак. Яго вынiк — 6750 запалак вышынёй 36 сантыметраў з 4 запалкамi ў аснове. Гэты вынiк зафiксаваны на фотаздымках i ў пратаколе камiсii. Аляксандр Мiкалаевiч робiць стаўку на тое, што прэцэдэнтаў, каб канструкцыя трымалася на 4 запалках, яшчэ не было.

Выратаваную частку канструкцыi давялося разбурыць самому «аўтару». Не абышлося без кур’ёзаў: i стол раскачваў, i дзьмуў, канструкцыя не паддавалася — вiдаць, на славу збудавана была! Пасля некалькiх спроб Аляксандр усё ж такi «здзьмуў» сваё тварэнне.

Цi атрымае Аляксандр Бендзiкаў дыплом за сваю «пабудову», пакуль невядома, а вось тое, што ён пабiў усе рэкорды цярплiвасцi, упартасцi i настойлiвасцi — бясспрэчна! Гэта могуць пацвердзiць усе тыя, хто на працягу трох сутак здзяйсняў рэгулярныя паломнiцтвы да месца падзей.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Не адступаць i не здавацца!» — прыкладна пад такiм дэвiзам Аляксандр Бендзiкаў з Магiлёва, якi спрабаваў устанавiць новы сусветны рэкорд, працаваў 3
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика