АўтааматарРубрыку вядзе Мікола ДЗЯБЁЛА Аўтаадказчык«ПРАТЭРМIНАВАНЫЯ НЯСПРАЎНАСЦI» Я не прайшоў тэхнiчны агляд. Мне выдалi дыягнастычную карту i сказалi, што на выпраўленне няспраўнасцяў адведзена 20 дзён. А што будзе, калi я не паспею адрамантаваць аўтамабiль за памянёны тэрмiн i цi магу я ездзiць на iм да выпраўлення няспраўнасцяў? Аляксандр Старкоўскi, Мiнск Згодна з пастановай Савета Мiнiстраў Беларусi ад 12 студзеня 2006 года № 32, транспартны сродак павiнен быць прадстаўлены на паўторны тэхагляд не пазней як праз 20 дзён пасля папярэдняга ТА. У такiм выпадку правярацца будуць толькi тыя вузлы i сiстэмы транспартнага сродку, якiя пры папярэднiм аглядзе былi няспраўныя. Калi ж вы не паспееце ўкласцiся ў адведзеныя 20 дзён, то давядзецца праходзiць тэхагляд па поўнай праграме. Цяпер наконт другога пытання. Правiлы дарожнага руху забараняюць эксплуатацыю транспартнага сродку, якi не прайшоў тэхнiчны агляд. I дыягнастычная картка ў дадзеным выпадку не дае апраўданне. Мiж iншым за несвоечасовае прадастаўленне транспартнага сродку на тэхнiчнiчны агляд, гэтаксама як i за яго эксплуатацыю, прадугледжана адмiнiстрацыйная адказнасць у памеры ад 0,2 да 1 базавай велiчынi. Аўтабяспека СМЕРЦЬ У ЦЕМРЫ Летась у нашай краiне адбылося 7200 дарожна-транспартных здарэнняў (ДТЗ), у якiх загiнулi 1722 чалавекi. Пра гэта паведамiў намеснiк мiнiстра ўнутраных спраў Вiктар Фiлiстовiч. У параўнаннi з суседнiмi постсавецкiмi краiнамi сiтуацыя на беларускiх дарогах значна лепшая. Калi ў Беларусi з разлiку на 100 тысяч жыхароў у ДТЗ загiнулi 17 чалавек, то ў Расii — 26, ва Украiне i Лiтве — 25. Затое ў Швецыi, дзе прыкладна такая ж колькасць насельнiцтва, як у Беларусi, у аўтааварыях гiне ў 2 разы менш людзей, чым у нашай краiне. Генерал Фiлiстовiч падкрэслiў, што амаль палова аварый з цяжкiмi наступствамi здарылася з удзелам пешаходаў. Прычым 80 працэнтаў пешых ахвяр ДТЗ загiнулi ў цёмны час сутак. Для таго, каб не напаткаць смерць у цемры, жыхары Беларусi павiнны набыць i насiць святлоадбiвальныя элементы — флiкеры. Як сведчаць даследаваннi нарвежскiх вучоных, у пешаходаў, на чыiм адзеннi прымацаваны флiкеры, рызыка трапiць у аварыю змяншаецца на 85 працэнтаў. Справа ў тым, што пешахода без флiкера вадзiцель можа заўважыць на адлегласцi 25—40 метраў i не заўсёды паспявае прыняць меры для прадухiлення наезду. А чалавека з флiкерам пры блiзкiм святле фар аўтамабiля бачна за 130—140 метраў, пры далёкiм — на адлегласцi 400 метраў. Аўтагараскоп ПАСПЯШАЕШСЯ — У АВАРЫЮ ТРАПIШ! На працягу гэтага тыдня верагоднасць узнiкнення небяспечных сiтуацый на дарогах у першую чаргу будзе звязана з рызыкоўнымi паводзiнамi пешаходаў. 17 студзеня для вадзiцеляў будзе даволi напружаны дзень. Праявiце пiльнасць i абачлiвасць паблiзу школ, гандлёвых цэнтраў, лячэбных устаноў i ўваходаў у метро. 18 студзеня ў «нявыгадным» становiшчы апынуцца самi ж парушальнiкi Правiлаў дарожнага руху. Iм давядзецца адказваць за свае паводзiны па ўсёй строгасцi закона. 19 студзеня аварыйныя сiтуацыi найперш могуць узнiкнуць пры парушэннi чарговасцi праезду перакрыжаванняў i правiлаў манеўравання. Асаблiвую асцярожнасць трэба праяўляць у цёмны час сутак. 20 студзеня верагоднасць сутыкненняў, у тым лiку з нерухомымi аб’ектамi, павялiчыцца ў другой палове дня. 21 студзеня зоркi спрыяюць усiм падарожнiкам. Аднак дзеля гэтага неабходна дэталёва планаваць свае маршруты. Нявопытным вадзiцелям, а таксама пешаходам трэба быць асаблiва пiльнымi пры дрэнным самаадчуваннi i ў непагадзь.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я не прайшоў тэхнiчны агляд. Мне выдалi дыягнастычную карту i сказалi, што на выпраўленне няспраўнасцяў адведзена 20 дзён. А што будзе, калi я не пасп |
|