21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Эканамiчны эгаiзм сыравiннай iмперыi

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Погляд

Аб прычынах i наступствах нафтагазавага крызiсу памiж Беларуссю i Расiйскай Федэрацыяй карэспандэнт «Звязды» гутарыць з незалежным беларускiм эканамiстам, кiраўнiком аналiтычнага цэнтра «Стратэгiя» Леанiдам Фёдаравiчам ЗАIКАМ.

— Леанiд Фёдаравiч, нафтагазавы крызiс памiж Беларуссю i Расiйскай Федэрацыяй быццам бы вычарпаны, вынiкi дамоўленасцяў па пастаўках энерганосьбiтаў у нашу краiну вядомыя i ўжо дастаткова пракаментаваныя. I тым не менш у грамадстве не сцiхаюць спрэчкi вакол тых напружаных i часам драматычных перамоў у Маскве. Ёсць нагода больш уважлiва прыгледзецца да супярэчлiвых паводзiнаў нашага суседа i яго энергетычнай стратэгii. Якое ваша меркаванне наконт апошнiх падзей?

— Я не схiльны драматызаваць сiтуацыю. Страты маглi б быць значна большымi. Нашы перамоўшчыкi, на мой погляд, зрабiлi ўсё, што маглi. На меншыя цэны расiйскае кiраўнiцтва не пайшло б.

З iншага боку, тое, што адбылося, рана цi позна павiнна было адбыцца. Тое, што эканамiчны эгаiзм Расii будзе з часам узрастаць, было зразумела многiм эканамiстам. Адна з прычын гэтага — iмперскае мысленне, якое характэрна для значнай часткi палiтычнай элiты Расii. Раней яна баялася псаваць адносiны з былымi савецкiмi рэспублiкамi з-за таго, што ў выпадку пагаршэння там эканамiчнай сiтуацыi (скажам, па прычыне рэзкага росту цэн на энерганосьбiты), адтуль пачнецца нашэсце рускiх бежанцаў на разбураную этнiчную радзiму. Тады Расiя з суседзямi паводзiла сябе мякка.

Цяпер гэта не пагроза. Сёння сiтуацыя змянiлася. Расiя ўжо зацiкаўленая ў вяртаннi суайчыннiкаў, увогуле ў працоўнай мiграцыi. У Расii заканчваецца пэўны палiтычны цыкл, звязаны з перыядам крызiсаў, калi надоўга затрымлiвалiся выплаты пенсiй, зарплат, у палiтыцы нахабна панавалi алiгархi, губернатары адчувалi сябе князькамi. Зараз Расiя купаецца ў доларах, умацоўвае вертыкаль улады i можа многае сабе дазволiць. Мiж iншым, там плануюць праз тры гады давесцi сярэднюю зарплату да тысячы долараў у месяц. На гэта спатрэбяцца велiзарныя грошы. Дзе ўзяць? Адна з асноўных крынiц — нафта i газ.

— Але Расiя адначасова i моцна рызыкуе, можа шмат страцiць, бо яе эканомiка разбэшчана таннымi энергарэсурсамi, прадукцыя большасцi прадпрыемстваў не канкурэнтаздольная.

— Згодны. Расiя лiтаральна «сядзiць» на газавай iголцы. У яе няма важкiх прычын варушыцца. Навошта нешта пераадольваць, вынаходзiць, змагацца за рынкi збыту. За долары можна ўсё набыць. А вось для Беларусi наступаюць iншыя, прама скажам, няпростыя часы. Але адаптацыя нашай эканомiкi да сусветных цэн на энерганосьбiты ў недалёкай будучынi прынясе плён i мы хутчэй за Расiю пазбавiмся ад «наркатычнай» залежнасцi ад танных энерганосьбiтаў i хутчэй, чым яна, сфармiруем эфектыўную рацыянальную эканомiку. Зараз трэба iстотна дыверсiфiкаваць яе адносiны ў свеце, магчыма, нават стварыць свой танкерны флот. Чаму б i не? Тым самым мы яшчэ больш умацуем наш эканамiчны суверэнiтэт. Iншага шляху няма, калi мы хочам яго захаваць i не падпарадкавацца жорсткаму цiску Крамля.

— Эканамiчны эгаiзм Расii мае канкрэтны палiтычны падтэкст. Складваецца ўражанне, што Расiя апошнiм часам нiбы бярэ рэванш.

— Пасля змен рэжымаў улады ў Малдове, ва Украiне i Грузii ў расiйскiх палiтыкаў склалася ўражанне, што гэта справа рук Вашынгтона. Маскве было цяжка i непрыемна ўсвядомiць, што яна ўжо не мае ранейшай стратэгiчнай магчымасцi iстотным чынам уплываць на ход палiтычных падзей на постсавецкай прасторы i прыводзiць да ўлады патрэбныя ёй сiлы i людзей. Для Расii гэта сур’ёзны выклiк часу.

Дарэчы, гэта тэма пастаянна ўзнiкала яшчэ два гады таму ў ходзе маiх дыскусiй з расiйскiмi палiтолагамi, якiя непасрэдна кантактуюць з Прэзiдэнтам Расiйскай Федэрацыi. Дык вось, яны пастаянна гаварылi: «пара i Расii нарэшце ўзяцца». I яна перайшла ад пазiцыi назiральнiка да ролi творцы палiтыкi на постсавецкай прасторы.

Ведаеце, розныя думкi ўзнiкаюць пасля заўчаснай смерцi Туркменбашы. Туркменiя — важная ў энергетычным плане краiна, якая валодае велiзарнымi запасамi прыроднага газу.

Апошнiм часам Расiя моцна змянiлася, яна ўзнялася з каленяў, моцна пабагацела (у яе сотнi мiльярдаў долараў ад продажу энерганосьбiтаў), яна ўжо зноў пачала мыслiць глабальнымi катэгорыямi i поўная рашучасцi вярнуць сабе статус вялiкай дзяржавы. Таму Расiя ад ролi брата i сябра пераходзiць у становiшча лiдара, якi будзе весцi так, як выгадна яму. Праўда, робiць гэта часам груба, паспешлiва, мiтуслiва i без аглядкi на наступствы. Але гэта Крэмль, своеасаблiвая Вiзантыя, якая дзейнiчае чыста па-маскоўску. За што, дарэчы, Маскву i не любяць.

Так, Расiя збiралася выйсцi з СНД i тым самым пахаваць гэту арганiзацыю, стварэнне якой яна iнiцыявала 15 гадоў таму. Надакучыла, вiдаць, на роўных размаўляць з кiраўнiкамi постсавецкiх рэспублiк, выслухваць iх крытыку i прэтэнзii.

— Пазiцыя цiску, напрыклад, часткова зразумелая ў адносiнах да Украiны i Грузii: заявы аб iмкненнi ўступiць у НАТО i ЕС, антырускiя акцыi, канфлiкты вакол Чарнаморскага флоту i ваенных баз i г. д. Але Беларусь? Iдзе саюзнае будаўнiцтва, руская мова — дзяржаўная. Чаму тады Расiя сябе так паводзiць?

— У сакавiку мiнулага года расiйскае кiраўнiцтва паставiла вынiковасць працэсу iнтэграцыi з Беларуссю ў залежнасць ад выканання намi дзвюх важных умоў: увядзення расiйскага рубля i правядзення рэферэндуму аб аб’яднаннi з Расiйскай Федэрацыяй. Памятаю, у маi—лiпенi 2006 года ў мяне аб гэтым часта пыталi расiйскiя аналiтыкi i палiтолагi: ну калi будзе рэферэндум?

Наколькi прымальныя для нас гэтыя ўмовы — тэма асобнай вялiкай размовы. Скажу, што расiйскiмi палiтыкамi разглядаўся i такi непрымальны для нас варыянт «iнтэграцыi»: Беларусь уваходзiць у склад РФ. У вынiку, напрыклад, Мiнская вобласць стала б называцца «Мiнская вобласць (Беларусь)». Беларускi Прэзiдэнт атрымаў бы пасаду першага вiцэ-прэм’ера...

— Агульнавядома, што Расiя — краiна не заўсёды, мякка кажучы, прадказальная. Наколькi мэтазгодным было б паскараць ход iнтэграцыi за год да парламенцкiх i прэзiдэнцкiх выбараў у РФ? Цi не чакаў бы нас потым нейкi палiтычны сюрпрыз з боку новага гаспадара Крамля?

— Верагодна. Сапраўды, iсцi на сур’ёзныя iнтэграцыйныя пагадненнi з Расiяй напярэдаднi выбараў было б няправiльным. Якi сэнс? Крыху больш чым праз год Уладзiмiр Пуцiн стане палiтычным пенсiянерам. У новага прэзiдэнта могуць быць iншыя i больш iмперскiя падыходы да iнтэграцыi. Тут лепш не спяшацца з яднаннем цi аб’яднаннем. Як i не варта думаць, што пасля выбараў новага прэзiдэнта РФ значна палепшацца нашы адносiны ў нафтагазавай сферы. Хутчэй наадварот, чым больш Расiя будзе багацець, тым агрэсiўней будзе праяўляцца яе палiтычны i эканамiчны эгаiзм. Такая аб’ектыўная логiка яе развiцця як сыравiннай iмперыi. Тут нам не трэба мець iлюзiй цi скардзiцца на жыццё. Такая яна, Расiя.

— Так, няхай многiя расiйскiя палiтыкi хочуць бачыць сваю краiну новай iмперыяй. Iх справа i права. Але дзiўная гэта iмперыя. У адрозненне ад iншых, скажам, Вялiкабрытанii, якая ў час свайго iмперскага росквiту iмкнулася мець дружалюбныя суседнiя краiны, у РФ уздоўж мяжы, за выключэннем Беларусi, усё больш нядобразычлiўцы. Што гэта за палiтыка?

— Вiдаць, яна ў нечым адпавядае славянскаму менталiтэту. Увогуле славяне нярэдка любяць адзiн аднаго нейкай дзiўнай любоўю. Раней было модным на святы выходзiць вёскамi сценка на сценку i ладзiць паказальныя бойкi. Так i ў мiждзяржаўных адносiнах. Напрыклад, «бойкi» ў нафтагазавай сферы пазалетась з Украiнай. Летась — з Беларуссю. Як кажуць у Расii, бi сваiх, каб чужыя баялiся.

— Вiдаць, таму аб’ектыўна атрымлiваецца, што нягледзячы на многiя саюзныя пагадненнi з Расiяй, у тым лiку i ў мытнай сферы, мы вымушаны разам з iншымi краiнамi, той жа Украiнай, сумесна процiдзейнiчаць газаваму i нафтаваму цiску сыравiннай iмперыi РФ. I як цяпер весцi саюзнае будаўнiцтва?

— Ні ў якiм разе не адмаўляцца ад таго, што ўжо дасягнута абодвумя краiнамi, асаблiва ў эканамiчным супрацоўнiцтве. I адначасова шукаць альтэрнатыўныя варыянты забеспячэння сябе энерганосьбiтамi. Як варыянт, на мой погляд, варта разам з Украiнай, краiнамi Балтыi, Малдовай распрацаваць сiстэму паставак палiва па шляху ад Балтыйскага да Чорнага мора. Гэтыя краiны маглi б стварыць свой эканамiчны мiнi-саюз i займацца перапампоўваннем нафты i газу. Справа рэальная. Ды i Расiя б больш уважлiва i абачлiва ставiлася б да энергетычных патрэб гэтых краiн.

— Дарэчы, чаму Расiя адмовiлася ад будаўнiцтва другой нiткi газаправода «Ямал—Еўропа» праз Беларусь?

— Расiя хоча весцi справы з Еўропай без тэрытарыяльных пасрэднiкаў i паступова стварыць адзiную эканамiчную прастору з Еўрапейскiм саюзам як адным з самых буйных эканамiчных партнёраў у свеце. Расii выгадна весцi прамы дыялог з Бруселем, Берлiнам, Парыжам. Гэта трэба разумець.

— Чаму ж тады Расiя не падпiсала Энергетычную хартыю з Еўрапейскiм саюзам?

— Калi коратка, то Расiя не хоча дапускаць iншых да сваiх радовiшчаў нафты i газу. У тым лiку i саюзную Беларусь. Расiйскiя алiгархi, якiя акупавалi нафтаносныя радовiшчы, на ўсе нашы прапановы адказваюць, што вы, маўляў, не справiцеся з гэтай задачай, у вас грошай не хопiць i г. д.

— У нас ёсць магчымасцi здабываць нафту i газ у iншых краiнах?

— Так. Iран прапанаваў удзельнiчаць у распрацоўцы двух радовiшчаў нафты. Таксама аб гэтым заявiла Венесуэла. Хоць з iмi i блiзка няма таго ўзроўню iнтэграцыi, як з Расiяй.

Гутарыў Леанiд ЛАХМАНЕНКА.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб прычынах i наступствах нафтагазавага крызiсу памiж Беларуссю i Расiйскай Федэрацыяй карэспандэнт «Звязды» гутарыць з незалежным беларускiм эканамiс
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика