21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

«Ён больш не гуляе ў «добрага хлопца».

Пад такiм загалоўкам у газеце «Ньюсуiк» выйшаў артыкул аб пазiцыi Крамля ў нафтагазавым канфлiкце.

«Нiкому не вядома, пра што канкрэтна гаварылi Аляксандр Лукашэнка з Уладзiмiрам Пуцiным падчас памятнай тэлефоннай размовы, аднак было вiдавочна, што Пуцiн пастаянна ўзнiмае стаўкi. Галоўнай пагрозай Крамля было ўвядзенне пошлiн на тавары, якiя экспартуе ў Расiю Беларусь», — адзначае выданне. «Астатнiя суседзi Расii ўжо засвоiлi гэты ўрок: калi Расiя так ставiцца да сваiх блiзкiх сяброў, то на якiя адносiны могуць разлiчваць ворагi?» Пакуль што крызiс вырашаны, але яго наступствы будуць праяўляцца яшчэ доўга, лiчыць газета. Адзначаецца, што большую частку мiнулага года маскоўская дыпламатыя займалася закопваннем сякеры вайны i патрацiла на дарагiх пiяр-кансультантаў i правядзенне самiту «вялiкай васьмёркi» у Санкт-Пецярбургу мiльярды долараў. Аднак прайшоў роўна год, i Масква зноў узялася за старое. «Адзiн раз мы яшчэ неяк можам дараваць, — сказаў адзiн заходнi дыпламат, якi працуе ў Маскве, — але не два». Значыць гэта толькi адно: у Еўропы больш не засталося выбару. «Яна проста не можа больш верыць нiчому, што гаворыць Расiя цi яе прэзiдэнт», — заключае аўтар артыкула.

РАСIЮ ПАПЯРЭДЗIЛI АБ ТЭРАКЦЕ

У Расii паўсюдна ўзмацняюцца меры бяспекi пасля атрыманага ад iншаземных спецслужбаў папярэджання пра маючы адбыцца тэракт на наземным транспарце i ў метро. Аднак меры прымаюцца i на чыгунцы, у грамадскiх установах, на небяспечных аб’ектах, у энергетыцы. Падрабязнасцi аб магчымай тэрарыстычнай атацы не паведамляюцца.

Мiнабароны РФ у сувязi з папярэджаннем прыняло дадатковыя меры па ахове асоба важных ваенных i дзяржаўных аб’ектаў. Уся расiйская мiлiцыя пераведзена на ўзмоцнены варыянт нясення службы. Асобая ўвага надаецца забеспячэнню бяспекi ў васьмi гарадах, дзе ёсць метро. У сталiчнай падземцы ФСБ адключыла сотавую сувязь.

МУС Расii заклiкала грамадзян звяртаць увагу на падазроныя пакiнутыя ў шматлюдных месцах прадметы, а таксама паведамляць у мiлiцыю аб асобах, якiя паводзяць сябе неадэкватна, напрыклад, моцна нервуюцца.

ПАРАНЕНЫ НА ПАЛЯВАННI ПАПЛЕЧНIК ЯНУКОВIЧА

Народны дэпутат Украiны, адзiн з лiдараў Партыi рэгiёнаў Яўген Кушнарэў памёр у вынiку ранення, атрыманага ў аўторак падчас палявання на ваўкоў.

Раней мiнiстр аховы здароўя Украiны Юрый Палячэнка заявiў, што характар раненняў Кушнарэва несумяшчальны з жыццём. Паведамлялася, што ў вынiку ранення былi пашкоджаны ўсе жыццёва важныя органы: пячонка, ныркi, страўнiк, падстраўнiкавая залоза. Паводле слоў мiнiстра, Кушнарэва нi аперыраваць, нi транспартаваць было нельга.

Пракуратура квалiфiкавала iнцыдэнт як «няшчасны выпадак».



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«Ён больш не гуляе ў «добрага хлопца». Пад такiм загалоўкам у газеце «Ньюсуiк» выйшаў артыкул аб пазiцыi Крамля ў нафтагазавым канфлiкце.
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика