21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Генадзь НАВIЦКI: «Толькi бездакорныя законы могуць узмацнiць краiну»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей КАРАЛЕВIЧ

На пытаннi «Звязды» адказвае Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь НАВIЦКI



— 10 гадоў таму ў Беларусi быў заснаваны двухпалатны парламент. Цi стала гэта падзея значнай для гiсторыi нашай краiны?

— Мiнулае дзесяцiгоддзе было не толькi часам станаўлення беларускага парламента, але i важным этапам станаўлення нашай дзяржавы. За гэтыя гады Беларусь адбылася як суверэнная, дэмакратычная краiна, якая дынамiчна развiваецца. У сваю чаргу i парламент стаў прафесiйным, эфектыўна дзеючым заканадаўчым i прадстаўнiчым органам.

Наладжанае ўзаемадзеянне дзвюх палат парламента дазволiла Палаце прадстаўнiкоў займацца распрацоўкай i прыняццем законапраектаў, а Савету Рэспублiкi праводзiць экспертызу гэтых законапраектаў, вызначаць, наколькi яны адпавядаюць жыццю краiны. Такая сiстэма забяспечыла нармальны заканатворчы працэс.

10 гадоў — невялiкi прамежак часу, але па насычанасцi i значнасцi падзей, якiя адбылiся, — паваротны ў гiсторыi станаўлення беларускага парламентарызму. Развiццё прадстаўнiчай дэмакратыi ў Беларусi — частка агульнасусветнага працэсу, у якiм за апошнiя дзесяцiгоддзi намецiўся ўстойлiвы рост двухпалатных парламентаў. Сусветная парламенцкая практыка лепш любых тэарэтычных аргументаў вырашыла спрэчку аб перавагах i недахопах двухпалатнай сiстэмы. У буйнейшых дэмакратычных дзяржавах эфектыўнасць двухпалатнай сiстэмы праверана шматвяковым вопытам.

Дарэчы, правобраз двухпалатнага парламента — агульны сейм Рэчы Паспалiтай, якi складаўся з палаты дэпутатаў i сената, — паспяхова працаваў i на тэрыторыi нашай дзяржавы ў ХVI—ХVIII стагоддзях, калi землi Беларусi ўваходзiлi ў склад Вялiкага княства Лiтоўскага, якое, як Каралеўства Польскае, з’яўлялася суверэннай дзяржавай буйнейшай у Еўропе канфедэрацыi — Рэчы Паспалiтай.

Такiм чынам, неабходна канстатаваць, што беларускi парламентарызм, як асобая сiстэма дзяржаўнага кiраўнiцтва грамадствам, мае глыбокiя гiстарычныя каранi i ўсе важнейшыя прыкметы гэтага iнстытута. Парламент дзейнiчае самастойна ў межах сваiх паўнамоцтваў.

— Наколькi вынiковай была дзейнасць Савета Рэспублiкi ў мiнулым дзесяцiгоддзi?

— Выступаючы на першай сесii Савета Рэспублiкi 13 студзеня 1997 года, Прэзiдэнт Беларусi Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пасля рэферэндуму ў краiне створаны неабходныя перадумовы для стварэння моцнай дзяржаўнай улады, «адным з важнейшых элементаў якой павiнен стаць Савет Рэспублiкi», менавiта Савет Рэспублiкi «прызваны адыграць важную стабiлiзуючую ролю ў працэсе праватворчасцi».

У сферы заканатворчай дзейнасцi дасягнуты, безумоўна, пазiтыўныя вынiкi. Былi прыняты асноватворныя законы, якiя накiраваны на ўмацаванне беларускай дзяржаўнасцi, узмацненне ў краiне дэмакратычных працэсаў. Савет Рэспублiкi адобрыў больш за 1000 праектаў нарматыўных актаў, сярод якiх 24 кодэксы. Уся заканатворчая работа была накiравана на вырашэнне важнейшай задачы — фармiраванне нацыянальнай прававой сiстэмы.

За 10 гадоў дзейнасцi Савета Рэспублiкi змяняўся характар парламенцкай дзейнасцi, яе накiраванасць. Заканатворчы працэс прайшоў некалькi этапаў у сваiм развiццi. Спачатку праходзiў этап актыўнай нарматворчасцi. Належала сфармiраваць аснову грамадскага, гаспадарчага, сацыяльнага заканадаўства. Потым адбыўся пераход ад разрозненых законаў да кадыфiкацыi заканадаўства. Менавiта праз кадыфiкацыю дасягаецца адзiнае, сiстэмнае рэгуляванне ў розных галiнах i iнстытутах права. Прыняцце кодэксаў дазволiла стварыць фундамент для комплекснага ўдасканалення нашай прававой сiстэмы. Падчас наступнага этапу асноўная ўвага надавалася якасцi заканадаўства. Вынiк прадуманай каардынацыi дзеянняў — значнае скарачэнне колькасцi адхiленых законапраектаў. Калi Савет Рэспублiкi першага склiкання адхiлiў 32 законапраекты, то Савет Рэспублiкi другога склiкання — толькi 13, трэцяга — 10 законапраектаў.

— Якiя задачы ставiць перад сабой Савет Рэспублiкi на мiжнароднай арэне?

— Асноўнай мэтай мiжпарламенцкай дзейнасцi Савета Рэспублiкi з’яўляецца забеспячэнне нацыянальных iнтарэсаў беларускай дзяржавы i ўзмацненне яго пазiцый на мiжнароднай арэне.

Устаноўлены трывалыя кантакты з большасцю парламентаў свету, наладжаны плённыя сувязi з мiжнароднай парламенцкай супольнасцю. Адноўлены статус беларускага парламента ў Мiжпарламенцкiм саюзе i ПА АБСЕ.

Савет Рэспублiкi, у прыватнасцi, пастаянная камiсiя па мiжнародных справах i нацыянальнай бяспецы, рабіў актыўныя намаганнi па наладжванню мiжпарламенцкiх кантактаў i сувязяў. Для гэтых мэтаў было сфармiравана больш за 40 рабочых груп Нацыянальнага сходу Беларусi па супрацоўнiцтву з парламентамi iншых краiн. Прымаючы пад увагу стратэгiчны характар развiцця адносiнаў з Еўрапейскiм саюзам, Савет Рэспублiкi таксама iмкнецца развiваць двухбаковае i шматбаковае супрацоўнiцтва з парламентамi дзяржаў, што з’яўляюцца членамi ЕС.

За ўвесь перыяд дзейнасцi Савет Рэспублiкi ратыфiкаваў 329 мiжнародных дагавораў i пагадненняў, што складае больш за 30 працэнтаў ад усiх законапраектаў. Гэта сведчыць аб узмацненнi ролi, аўтарытэце i актыўным удзеле Беларусi ў палiтычным, эканамiчным i культурным жыццi сусветнага грамадства.

— У Савет Рэспублiкi ўваходзяць знакавыя для розных сфер дзейнасцi фiгуры. Наколькi iстотныя iх магчымасцi ўплываць на заканадаўчае забеспячэнне краiны?

— Выбранне ў састаў Савета Рэспублiкi — гэта не толькi высокi гонар i давер, якiя аказаны дэпутацкiм корпусам дэпутатаў мясцовых Саветаў. Гэта таксама вельмi адказныя i складаныя абавязкi, якiя ўскладзены на Савет Рэспублiкi Канстытуцыяй краiны. У Савеце Рэспублiкi працавалi i працуюць вядомыя людзi, аўтарытэт якiх станоўча сказваўся на працэсах здзяйснення кiравання дзяржавай. Яны прадстаўляюць усе слаi грамадства — iнтэлiгенцыю, работнiкаў вытворчасцi, сацыяльнай сферы, кiравання. Усё гэта робiць верхнюю палату парламента сапраўды вышэйшым прадстаўнiчым органам.

У саставе Савета Рэспублiкi гэтага склiкання 22 парламентарыi маюць ганаровыя званнi (у тым лiку Герой Беларусi i Герой Сацыялiстычнай Працы). Шэсць членаў Савета Рэспублiкi маюць вучоную ступень доктара i пяць — кандыдата навук, сем — вучонае званне прафесара, адзiн — дацэнта, два парламентарыi з’яўляюцца членамi-карэспандэнтамi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi, два — лаўрэатамi Дзяржаўнай прэмii Беларусi.

Савет Рэспублiкi перш за ўсё выступае ў ролi калектыўнага эксперта законапраектаў, што прымаюцца Палатай прадстаўнiкоў. Аднак не менш важная i другая частка працы сенатараў — прагназаванне наступстваў прыняцця нарматыўных актаў. Адсутнасць такога прагнозу прыводзiць да таго, што хутка ўжо прыняты нарматыўны прававы акт пачынаюць канцэптуальна змяняць. Вырашаць гэтыя задачы дазваляе сiстэмнае супрацоўнiцтва Савета Рэспублiкi з органамi мясцовага самакiравання, непасрэдная праца сенатараў у рэгiёнах, чые iнтарэсы прадстаўляюць парламентарыi ў вышэйшым заканадаўчым органе.

Дарэчы, на пачатку гэтага года быў выдадзены Указ Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва». У iм Савету Рэспублiкi рэкамендавана ўтварыць Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. Да выканання гэтага палажэння Указа прыступiла наша пастаянная камiсiя па рэгiянальнай палiтыцы i мясцоваму самакiраванню.

— Якiм накiрункам дзейнасцi Савет Рэспублiкі павiнен у будучым удзялiць больш увагi?

— Адна з важнейшых задач, што стаяць перад Саветам Рэспублiкi на блiжэйшую перспектыву, — далейшае ўдасканаленне нацыянальнага заканадаўства, у першую чаргу ў эканамiчнай i сацыяльнай галiнах.

Прававыя новаўвядзеннi закрануць сферы iнвеставання, падтрымкi малога i сярэдняга бiзнэсу, iпатэчнага крэдытавання, аўдытарскай дзейнасцi, аўтамабiльнага транспарту. Гэты блок законапраектаў павiнен садзейнiчаць росту эканамiчнага патэнцыялу краiны праз абнаўленне матэрыяльна-тэхнiчнай базы, укараненне сучасных тэхналогiй, панiжэнне затрат на прадпрыемствах.

Неабходна прыняць новы Кодэкс аб зямлi, накiраваны на ўдасканаленне зямельных адносiнаў i захаванне сацыяльнай накiраванасцi iх развiцця, а таксама на забеспячэнне эфектыўнага выкарыстання i аховы зямлi.

У сацыяльнай сферы неабходна рэфармаваць пенсiйную сiстэму, забяспечыўшы рацыянальнае спалучэнне дзяржаўнага i недзяржаўнага пенсiйнага страхавання i бюджэтнага фiнансавання. Мае сэнс таксама ўпарадкаваць iснуючую сiстэму сацыяльных iльгот i выплат, прыняўшы адпаведны закон i лiквiдаваўшы няўзгодненасць прававых палажэнняў у розных нарматыўных прававых актах.

Асаблiвую ўвагу плануецца ўдзялiць заканадаўчаму забеспячэнню рэалiзацыi Нацыянальнай праграмы дэмаграфiчнай бяспекi краiны на 2007—2010 гады, а таксама на прававых праблемах, звязаных з мацярынствам i дзяцiнствам, шлюбам i сям’ёй. У Савеце Рэспублiкi створана новая пастаянная камiсiя па дэмаграфiчнай бяспецы i сацыяльнаму развiццю, якая з першых дзён актыўна ўключылася ў працу.

На трэцiм Усебеларускiм сходзе пастаўлена мэта мiнiмiзаваць прабелы ў нацыянальным заканадаўстве i падняць праватворчую працу на больш высокi ўзровень. Новыя законы павiнны зыходзiць з рэалiй жыцця, адказваць патрэбам людзей.

Толькi бездакорныя законы могуць узмацнiць краiну. У сваю чаргу толькi моцная дзяржава можа забяспечыць дабрабыт i шчасце кожнай сям’i, i толькi ў шчаслiвай сям’i i квiтнеючай краiне могуць раскрыцца i ўдасканальвацца талент i здольнасцi кожнага яе грамадзянiна.


 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На пытаннi «Звязды» адказвае Старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь Генадзь НАВIЦКI
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика