21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Увесь вечар на манежы... хоць з пераломам

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

Страсцi якiя

У суботу, 20 студзеня, на канале АНТ стартуе першае беларускае рэалiцi-шоу «Зорны цырк». 12 удзельнiкам трэба будзе прадставiць на суд гледачоў i журы свае арыгiнальныя нумары. Iнтрыга, хто стане лепшым, а хто — першым прэтэндэнтам на выбыванне, дагэтуль захоўваецца. Тым часам дае аб сабе знаць адваротны бок шоу — сярод удзельнiкаў ёсць першыя сур’ёзныя траўмы...

Так, лiтаральна днямi ў цырку адбыўся «страхавы выпадак». Падчас рэпетыцыi свайго нумара — эквiлiбрыстыка на ролiкавых каньках — 33-гадовая хатняя гаспадыня Вольга Баранская ўпала i... зламала копчык. Зараз яна штодня атрымлiвае абязбольваючыя лекi. Тым не менш, Вольга прыняла рашэнне працягнуць удзел у шоу i змагацца за галоўны прыз — што гэта будзе, арганiзатары пакуль не раскрываюць, але вядома, што кошт яго эквiвалентны 10 000 долараў ЗША.

Як расказаў «Звяздзе» галоўны прадзюсар праекта Сяргей Хомiч, ёсць траўмы i ў некаторых iншых удзельнiкаў «Зорнага цырка» — у прыватнасцi, двое з iх пацягнулi звязкi i ходзяць на прагоны лiтаральна заматаныя бiнтамi. Натуральна, усе 12 «рэалiцi-артыстаў» застрахаваныя на час здымак, i ў выпадку траўмiравання атрымаюць кампенсацыi, але болевых адчуванняў ад гэтага менш не робiцца. Тым не менш, выбываць з праекта i саступаць месца ўдзельнiкам з «лаўкi запасных» нiхто не збiраецца. «Думаю, справа ў той атмасферы, якая склалася на праекце, — лiчыць Сяргей Хомiч. — Нашы ўдзельнiкi добра прыжылiся, пасябравалi памiж сабой. Чым блiжэй да шоу, тым больш яны пачынаюць выкладвацца i рызыкаваць. Напрыклад, Вольга не толькi вырашыла застацца ў праекце, але нават ускладнiла свой нумар. Думаю, у агульным азарце проста не ўсе ўсведамляюць да канца, наколькi небяспечна тое, чым яны зараз займаюцца. Наташа Радзiна кормiць мядзведзя, i ёй падаецца, што ўсё ў парадку, кантакт усталяваны — а цыркавыя артысты тым часам трасуцца i перажываюць за яе, бо жывёлы ўсё ж непрадказальныя... Нашы ўдзельнiкi вучацца на ўласных памылках i гузаках, — але, паверце, нiводнага слабага нумара не будзе».

Уласна кажучы, у гэтым нiхто i не сумняваецца. Паводле слоў дырэктара Белдзяржцырка Таццяны Бандарчук, праект «Зорны цырк» выклiкаў вялiкую цiкавасць не толькi ў гледачоў i канкурсантаў, але таксама ў прафесiйных цыркавых артыстаў, трэнераў, работнiкаў сцэны i г.д. Бо гэта рэалiцi-шоу дае шанц не толькi ўдзельнiкам раскрыць свае таленты i набыць новыя ўменнi, але i майстрам паспрабаваць сябе ў ролi педагогаў i пацвердзiць уласны высокi ўзровень. Як гэта атрымаецца — убачым ужо зусiм хутка...

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У суботу, 20 студзеня, на канале АНТ стартуе першае беларускае рэалiцi-шоу «Зорны цырк». 12 удзельнiкам трэба будзе прадставiць на суд гледачоў i журы
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика