21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«Блаславiце, добрыя людзi, нявесту ў дарогу збiраць»

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Аксана КАТОВIЧ, Янка КРУК

(Заканчэнне. Пачатак у нумарах за 13, 16 і 17 студзеня.)

I зноў аб вэлюме ...

У кантэксце сказанага вышэй наводзяць на разважаннi паводзiны шматлiкiх сучасных нявест, асаблiва тых, якiя на момант шлюбу не з’яўляюцца цнатлiвымi, альбо ўжо знаходзяцца ў стане цяжарнасцi. Хто-небудзь з тых, хто прысутнiчае на вяселлi, ужо ведае або здагадваецца аб цяжарнасцi нявесты (а па даце нараджэння дзiцяцi i ўсе зразумеюць тое, у якiм становiшчы яна была), а яна робiць выгляд (у прамым сэнсе гэтага слова — менавiта знешнiм выглядам, адпаведнымi традыцыйнымi атрыбутамi нявесты-маладзiцы), што «нiчога не адбылося», тым самым падманваючы не толькi сваiх гасцей, але i супрацоўнiкаў загса, а таксама святара, якi вянчае маладых.

Яшчэ больш вялiкiм парадоксам выглядае тая сiтуацыя, калi нявеста выходзiць замуж ужо другi або трэцi раз. Нават пры ўмове, што ад першага шлюбу ў яе не было дзяцей, яна не мае маральнага права пакрываць галаву абрадавым атрыбутам бязгрэшнай нявесты. Так, зразумела, у храме жанчына абавязкова павiнна знаходзiцца ў галаўным уборы, але для гэтай нагоды iснуюць iншыя галаўныя ўборы (капялюшык, хустка i г. д.).

Сёння, на жаль, мы перажываем час iстотнай пераацэнкi сваiх традыцыйных каштоўнасцяў i павальнай глыбокай пашаны стандартаў амерыканскай (або амерыканiзаванай) масавай культуры. Гэтая пераарыентацыя мае ўсеагульны характар, яна пранiкае ва ўсе сферы жыцця людзей, у тым лiку i ў нашы святы. Традыцыйнае беларускае вяселле таксама не стала выключэннем. Наглядзеўшыся яркiх i ўрачыста пышных сцэн шлюбу ў фiльмах замежнай вытворчасцi, нашы прадстаўнiцы сярэдняга класа iмкнуцца хоць бы ў чым-небудзь быць падобнымi да еўрапейскiх i амерыканскiх актрыс. Але ўзровень нашага дастатку не заўсёды дазваляе набыць адпаведны шлюбны строй. Якое ж выйсце можна знайсцi са становiшча, сфармуляванага ў добра вядомым фразеалагiзме: «i хочацца, i колецца»? Ён ужо знойдзены i iм шырока карыстаюцца сучасныя нявесты. Калi немагчыма купiць дарагi ўбор назаўжды, то яго можна ўзяць напракат.

Любы грамадскi стэрэатып, калi ён становiцца традыцыяй, мае права на iснаванне. У тым лiку i гэты. Аднак у плане ўспрымання вяселля як дакладна выпрацаванага i стагоддзямi замацаванага абраду, а не як звычайнага святочнага шоу, усе абрадавыя рытуальныя атрыбуты, у тым лiку i вэлюм, маюць для ўдзельнiкаў абраду лёсавызначальнае значэнне. Здаючы шлюбнае адзенне ў камiсiйную краму або ў пракатную фiрму, вы не ведаеце, што з iм будзе далей, у чые рукi яно патрапiць, як паставяцца да яго новыя ўладальнiкi. Цяжка ў гэта паверыць тым, хто выхоўваўся на прынцыпах матэрыялiстычнай фiласофii, але вопыт папярэднiх пакаленняў пераканаўча сведчыць: у шлюбным строi «прыхавана» наша будучае здароўе, поспех, жыццёвы ўзровень, здольнасць працягнуць род, узаемаадносiны з прадстаўнiкамi абодвух родаў.

Можна вярнуць у вясельны салон шлюбную сукенку, але нi ў якiм разе нельга вяртаць, прадаваць, дарыць або самой аддаваць на пракат (напрыклад, сваёй лепшай сяброўцы) вэлюм або iншы вясельны галаўны ўбор. Пасля вяселля вэлюм набывае выключныя магiчныя ўласцiвасцi. Iм можна вылечыць шэраг дзiцячых захворванняў, асаблiва тых, якiя выклiканыя сурокамi, кiнутым незнарок нядобрым словам. Дастаткова на 15—20 хвiлiн пакрыць вэлюмам дзiця, якое ўжо не адну ноч пакутуе ад бяссоннiцы, як яно вельмi хутка засне.

Народная традыцыя прытрымлiваецца адназначнага меркавання: нiкому з блiзкiх сваякоў вэлюм таксама не перадаецца. Пасля вяселля галаўны ўбор нявесты не перадаецца нават ад старэйшай сястры малодшай. Выключэнне складае толькi адзiн выпадак. Мацi можа перадаць вэлюм сваёй дачцэ i то пры адной умове — калi вяселле дачкi адбудзецца пасля таго, як бацькi адсвяткуюць сваё сярэбранае вяселле, якое як быццам зачыняла адзiн этап у жыццi шлюбнай пары i адчыняла шлях да залатога юбiлею, г. зн. да зусiм iншага жыццёвага шляху.

* * *

Пасля таго, як на нявесту адзявалі вэлюм, яна павiнна была падзякаваць сваiм сяброўкам: яна тройчы кланялася iм у ногi, затым пачынала галасiць, аплакваючы сваю «дзявоцкую долю». У адказ кожны, каму кланялася нявеста, тройчы хрысцiў яе крыжом i казаў: «Дай табе, Божа, шчасця».

Затым з песнямi-галашэннямi сяброўкi вялi нявесту ў бацькоўскую хату.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кантэксце сказанага вышэй наводзяць на разважаннi паводзiны шматлiкiх сучасных нявест, асаблiва тых, якiя на момант шлюбу не з’яўляюцца цнатлiвымi,
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика