Жабракi абзавялiся правамi
Ларыса ЦIМОШЫК
Спектакль «Опера жабракоў» у пастаноўцы Барыса Луцэнкi вярнуўся на сцэну Рускага драматычнага тэатра ў 2004 годзе. Але ненадоўга — узнiклi праблемы з аўтарскiмi правамi i тэатр не мог уключаць спектакль у сваю афiшу.
Цяпер усе праблемы вырашаныя: мюзiкл «Опера жабракоў» (паводле Бертольда Брэхта i Курта Вайля) адкрывае новы год у Нацыянальным акадэмiчным драматычным тэатры iмя Горкага 17 i 18 студзеня. Вяртанне спектакля абяцае быць паспяховым — такiм жа, як i трыццаць гадоў таму на сцэне гэтага ж тэатра мела поспех пастаноўка «Трохграшовай оперы» Барыса Луцэнкi. Але першым, хто агучыў гэты сюжэт, быў Джон Грэй. Менавiта на аснове яго твора «Опера жабракоў» Бертольд Брэхт напiсаў сваю «Трохграшовую оперу». У спектаклi, якi прапаноўвае Рускi тэатр, ёсць усё лепшае з двух гэтых твораў. I галоўнае — iдэя. А яна ў тым, што чалавецтва з цягам часу не мяняецца, яго спакусы i грахi тыя ж, што i сотнi гадоў таму. Дастаткова даведацца пра гiсторыi злодзея па мянушцы Мэкi-Нож i караля жабракоў Пiчэма, якi насамрэч адчувае сябе гаспадаром свету. Рэжысёр робiць нацiск на тым, што раскрывае цёмныя бакi душ герояў, тым самым нагадвае пра тое, што ёсць маральныя законы. I менавiта тыя людзi, якiя пра iх не думаюць — i ёсць жабракi. Незалежна ад таго, багатыя яны цi бедныя насамрэч. На думку рэжысёра, страшней за ўсё духоўнае жабрацтва, супраць якога ён iмкнецца змагацца сродкамi тэатра.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Спектакль «Опера жабракоў» у пастаноўцы Барыса Луцэнкi вярнуўся на сцэну Рускага драматычнага тэатра ў 2004 годзе. Але ненадоўга — узнiклi праблемы з
|
|