Камерная керамiка
Ларыса ЦIМОШЫК
Дзеля памяцi Яшчэ пры жыццi працы Таццяны Пятроўскай сталi класiкай беларускай керамiкi. Многiя яе працы стваралiся да канкрэтных iнтэр’ераў, яна мела дачыненне да афармлення многiх значных аб’ектаў Мiнска i iншых гарадоў краiны.Магчыма таму сабраць невялiкую выставу мастачкi аказалася даволi складана для арганiзатараў. Але частку экспанатаў на выставу прадставiлi прыватныя асобы, у чыiх калекцыях ёсць творы Таццяны Пятроўскай. Яна трошкi не дажыла да свайго 60-годдзя. Выстава, якая арганiзавана ў памяць аб ёй Гарадской мастацкай галерэяй iмя Шчамялёва, атрымалася даволi камернай. Яна працягвае цыкл выстаў, якiя нагадваюць пра выдатных беларускiх творцаў, тых, каго ўжо няма з намi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Яшчэ пры жыццi працы Таццяны Пятроўскай сталi класiкай беларускай керамiкi. Многiя яе працы стваралiся да канкрэтных iнтэр’ераў, яна мела дачыненне да
|
|