Мастацтва ў цане. Даступнай
Вiкторыя ЦЕЛЯШУК
У кнiжных магазiнах Беларусi з’явiлася новае выданне, якое можна смела назваць унiкальным. Альбом жывапiсу вядомага мастака Андрэя Смаляка, выпушчаны ВРУП «Мiнская фабрыка каляровага друку», пабачыў свет дзякуючы датацыям дзяржавы — i непасрэднай падтрымцы Мiнiстэрства iнфармацыi РБ.
Менавiта таму кошт велiзарнай кнiгi, у якую трапiлi каля 200 мастацкiх работ, складае крыху больш за 20 тысяч беларускiх рублёў. Такая цана — рэдкае выключэнне для падобных выданняў. «Мы вельмi ўдзячны Мiнiстэрству iнфармацыi i асабiста першаму намеснiку мiнiстра Лiлii Ананiч, якая аказала самую актыўную падтрымку ў выпуску гэтага альбома», — сказала кiраўнiк праекта Вольга Смаляк.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У кнiжных магазiнах Беларусi з’явiлася новае выданне, якое можна смела назваць унiкальным
|
|