Пласконным зацiкавiлiся iтальянскiя клубыСпорт-тайм Футбалiст салiгорскага «Шахцёра» Павел Пласконны знаходзiцца на праглядзе ў iтальянскiм клубе «Лацыо». Акрамя таго, абаронца бронзавага прызёра чэмпiянату Беларусi пройдзе «агледзіны» ў «Роме» i «Палерма». Дарэчы, галкiпер нацыянальнай зборнай Уладзiмiр Гаеў падпiсаў двухгадовы кантракт з адэскiм «Чарнаморцам».Хакей з мячом цi з клюшкай? Нягледзячы на тое, што хакейны клуб «Брэст» стабiльна займае апошняе месца ў Адкрытым чэмпiянаце Беларусi i ўжо не ўмяшаецца ў барацьбу за ўзнагароды, галоўны трэнер каманды Аляксандр Румо не адпусцiў Юрыя Зянькова на збор у Кемерава, дзе нацыянальная зборная па хакею з мячом рыхтуецца да ўдзелу ў сусветным першынстве. Настаўнiк палiчыў, што iгрок больш патрэбны ў клубе, чым зборнай роднаснага вiду спорту. Праўда, хакеiст можа далучыцца да нацыянальнай зборнай непасрэдна на старце чэмпiянату свету, да якога засталося менш за два тыднi. Дарэчы, зараз у чэмпiянаце краiны па хакею з шайбай лiдзiруе мiнскi «Керамiн» (91 ачко), якi ў апошнiм туры перамог «Брэст» (5:3), за iм — сталiчнае «Юнацтва» (89), што перагуляла «Дынама» (2:1). Дынамаўцы ж iдуць на трэцiм месцы (87 ачкоў). Астатнiя вынiкi: «Металург» (Жлобiн) — «Гомель» — 2:2, «Вiцебск» — «Хiмiк-СКА» (Наваполацк) — 2:6, «Сокал» (Кiеў) — «Хiмвалакно» (Магiлёў) — 2:0. Блiжэй да сотнi Беларускiя ўдзельнiкi ралi «Лiсабон-Дакар» спраўляюцца з афрыканскiм бездарожжам. Пасля дзесяцi этапаў гонкi Сяргей Шкель i Аляксандр Iнус знаходзяцца ўжо на 106-й пазiцыi. Калi наш экiпаж дабярэцца да фiнiшу аўтамабiльнага марафону (па-за гонкай засталося ўжо больш як 160 экiпажаў), ужо гэта будзе ўдалым стартам на «Дакары», улiчваючы, што беларусы — дэбютанты спаборнiцтваў. Шэва — даносчык? Андрэя Шаўчэнку футбалiсты лонданскага «Чэлсi» назвалi вiноўнiкам непаразумення памiж галоўным трэнерам каманды Жазэ Маўрынью i ўладальнiкам клуба Раманам Абрамовiчам. Маўляў, украiнскi легiянер даносiць расiйскаму бiзнэсмену аб усiм, што адбываецца ў камандзе.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Футбалiст салiгорскага «Шахцёра» Павел Пласконны знаходзiцца на праглядзе ў iтальянскiм клубе «Лацыо»
|
|