POST factum
ВЯРНУЎ ДОЎГ ПРАЗ 37 ГАДОЎ
Жыхар Германii накiраваў мэру невялiчкага нарвежскага гарадка Лом чэк на 290 еўра i папрасiў перадаць грошы ўладальнiку магазiна, у якога ён 37 гадоў таму, у 1970 годзе, украў некалькi цацак на 11 з паловай еўра, калi пералiчыць цану на сённяшнiя грошы. «На працягу многiх гадоў мяне грызла сумленне, — напiсаў ён у пiсьме мэру. — Я хачу пазбавiцца ад гэтага i прашу вашай дапамогi». Сiтуацыя ўскладнялася тым, што былы зладзюжка забыў назву магазiна, пра якi ён толькi мог сказаць, што там прадавалiся сувенiры, а побач быў вялiкi паркiнг. У выпадку ж, калi ўладальнiк магазiна не знойдзецца, немец прасiў мэра выкарыстаць 290 еўра на патрэбы горада. Пасля непрацяглых пошукаў гарадское кiраўнiцтва ўстанавiла, што гаворка iдзе пра магазiн Fjoset, i знайшла яго былога ўладальнiка. Iм аказаўся 78-гадовы Габрыэль Лунд, якi ўжо магазiнам не займаецца, бо знаходзiцца на пенсii. Мiстэр Лунд быў узрадаваны нечаканаму прызнанню i грашоваму пераводу i заявiў, што пера-дасць атрыманыя сродкi ў дар мясцоваму дому састарэлых. ЖЫВЕШ У ЯПОНII — ПАВIНЕН ЕСЦI ПРАВIЛЬНА! Нi для каго не сакрэт, што на Усходзе свята шануюць свае нацыянальныя традыцыi. У iмкненнi захаваць свае карэнныя звычкi далей за ўсiх пайшлi японцы. Цяпер у Краiне ўзыходзячага сонца абiтурыенты навучальных устаноў вымушаны здаваць дадатковы экзамен: яны павiнны прайсцi iспыт на ўменне есцi з дапамогай палачак. Многiя навучальныя ўстановы краiны, у тым лiку i вышэйшыя, адмаўляюцца прымаць у свае рады тых, хто не ўмее хутка i правiльна карыстацца палачкамi для ежы. На думку iх кiраўнiцтва, па тым, як студэнт есць з дапамогай палачак, можна меркаваць i аб яго выхаваннi i жыццёвых прывычках. Некаторыя японскiя школы, акрамя таго, у вучэбныя праграмы ўвялi ўрокi па развядзенню кветак i заняткi па традыцыйнай японскай чайнай цырымонii. РЫБАКI — САМАЯ НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРАФЕСIЯ? Паводле звестак амерыканскага бюро статыстыкi працы, летась у Злучаных Штатах на 100 тысяч працуючых амерыканцаў прыйшлiся 4 вытворчыя траўмы, якiя прывялi да лятальнага зыходу. Дарэчы, пералiк самых небяспечных спецыяльнасцяў 2006 года выглядае наступным чынам: рыбакi (118 смяротных выпадкаў на кожныя 100 тысяч працуючых), лесарубы (93), пiлоты i бортiнжынеры грамадзянскай авiяцыi (67), сталявары (56), смеццезборшчыкi i супрацоўнiкi прадпрыемстваў па перапрацоўцы адходаў (44). Для параўнання: узровень смяротнасцi прадстаўнiкоў прафесiй, якiя лiчацца найбольш рызыкоўнымi, значна нiжэйшая — для палiцэйскiх ён складае 18 чалавек на 100 тысяч працуючых, а для пажарных — 11. ЛЮДЗI, ШТО ПЕРАТВАРЫЛIСЯ Ў... МАЛПАЎ У заапарку аўстралiйскага горада Адэлаiда на ўсеагульны агляд выстаўлены... людзi. З дапамогай гэтага эксперыменту вучоныя хочуць пацвердзiць iнфармацыю аб умовах, у якiх утрымлiваюцца ў няволi прыматы. З 9 студзеня група з 10 чалавек, змагаючыся са спякотай i харчуючыся толькi бананамi, правядзе ў клетцы для арангутангаў цэлы месяц. Праўда, на ноч, калi заапарк закрываецца для наведвальнiкаў, iм дазваляецца iсцi да дому. Увесь гэты час яны будуць знаходзiцца пад наглядам фiзiёлагаў, якiя з дапамогай атрыманых даных спадзяюцца палепшыць умовы ўтрымання ў клетках малпаў. Доктар Карла Лiчфiлд, якая курыруе гэты эксперымент, забаранiла яго ўдзельнiкам распранацца, iм нельга сварыцца з наведвальнiкамi. Пры гэтым супрацоўнiкам заапарка не забаронена страляць у найбольш агрэсiўных «малпаў» шпрыцамi з транквiлiзатарамi. Навуковы вопыт адначасова стаў i рэалiцi-шоу. Яго ўжо назвалi «Вялiкi брат за кратамi». Кожны з удзельнiкаў мае пры сабе мiкрафон, каб гледачы маглi чуць, што адбываецца ўнутры клеткi. Наведвальнiкi заапарка могуць галасаваць за любiмую «малпу» з дапамогай sms, i ў канцы месяца будзе названы пераможца. Адзiн з шымпанзе-самазванцаў, Джош Пiнлi, растлумачыў журналiстам, што для яго ўдзел у эксперыменце — гэта магчымасць змянiць звыклую надакучлiвую абстаноўку на экстрым i ўзяць водпуск на працы. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Жыхар Германii накiраваў мэру невялiчкага нарвежскага гарадка Лом чэк на 290 еўра i папрасiў перадаць грошы ўладальнiку магазiна, у якога ён 37 гадоў
|
|