Свежыя iдэi для роднага горада
Iлона IВАНОВА
Магiлёўскi гарвыканкам абвясцiў правядзенне турыстычнага конкурсу.
«Гораду патрэбна твая iдэя!» — гэты лозунг мае на мэце заахвоцiць не толькi прафесiяналаў у сферы турызму, але i ўсiх жыхароў Магiлёва. У конкурсе можа браць удзел любы, хто пажадае. Колькасць работ не абмежаваная: галоўнае, каб у iх былi новыя, свежыя, яркiя iдэi. А таксама i даступны механiзм практычнай рэалiзацыi гэтай iдэi. У конкурсе ёсць тры намiнацыi. Гэта, па-першае, лепшая iдэя па развiццю турызму, якая б прыцягнула ў Магiлёў беларусаў i замежнiкаў i падтрымала прывабны для турыстаў iмiдж абласнога цэнтра. У другой намiнацыi ўдзельнiкам конкурсу прапануецца даць сваё ўяўленне пра сiмвал альбо эмблему Магiлёва. Ужо колькi гадоў улады i гараджане не могуць вызначыцца, якi помнiк, скульптура, будынак альбо iншая славутасць з’яўляюцца знакавымi для Магiлёва. I трэцяя намiнацыя — новы турыстычны маршрут, якi б меў дачыненне да гiсторыi горада, падзей i асоб, якiя паўплывалi на ход гiсторыi. Конкурс працягнецца да 20 сакавiка i, паводле яго вынiкаў, пераможцы атрымаюць добрыя прызы. Тры галоўныя прэмii — па 35 базавых велiчынь i каштоўныя прызы ад спонсараў i рэкламадаўцаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Магiлёўскi гарвыканкам абвясцiў правядзенне турыстычнага конкурсу
|
|