21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

«ЕўраФэст» на фiнiшы

25.08.2009 22:17 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Вiкторыя ЦЕЛЯШУК

У наступны панядзелак, нарэшце, краiна ўздыхне з палёгкай — будзе пакладзены канец чуткам i плёткам, хто ж прадставiць Беларусь 10—12 мая ў Хельсiнкі на мiжнародным конкурсе песнi «Еўрабачанне-2007». Менавiта на 22 студзеня прызначаны суперфiнал нацыянальнага адборачнага конкурсу «ЕўраФэст» — жывы канцэрт, якi сёлета абяцае быць як нiколi вiдовiшчным i iнтэрнацыянальным.

Акрамя трох канкурэнтаў — Дзiяны Гурцкая, Дзмiтрыя Калдуна i гурта «Thе Рrоjесt», — перад публiкай выступяць замежныя госцi: уладальнiк другога месца на «Еўрабачаннi-2006» расiйскi спявак Дзiма Бiлан, пераможца «Еўрабачання-2002» спявачка Мары Эн, гурт «Космас» з Латвii, шведская зорка Карола, а таксама беларускiя ўдзельнiкi «Еўрабачання» — прычым, як дарослага, так i дзiцячага. Дуэт «Аляксандра i Канстанцiн», Анжэлiка Агурбаш, Палiна Смолава, Вольга Сацюк, Ксенiя Сiтнiк, Андрэй Кунец парадуюць як тых гледачоў, што прыбудуць у сталiчны Палац спорту, так i тых, хто вырашыць паглядзець шоу па тэлевiзары — прамая трансляцыя канцэрта пачнецца ў 19.20.

Сапраўдным сюрпрызам i каталiзатарам для i без таго напружанай барацьбы стане прыбыццё на беларускi суперфiнал спецыяльных гасцей. Як расказаў «Звяздзе» выканаўчы прадзюсар праекта «ЕўраФэст» Дзмiтрый Баранаў, сваё з’яўленне пацвердзiлi Фiлiп Кiркораў i Кiм Брэйтбург, якiя прылятаюць з Масквы, каб падтрымаць «сваiх» канкурсантаў (Фiлiп Бядросавiч напiсаў песню Дзiму Калдуну, Кiм Брэйтбург — аўтар песнi Дзiяны Гурцкая). Ёсць таксама папярэднiя дамоўленасцi (але яны канчаткова не пацверджаныя) з прадзюсарамi Яўгенам Фрыдляндам i Вiктарам Дробышам. Карацей, што-што, а сумна не будзе. А як усё ж будзе i чаго чакаць на сцэне, мы паспрабавалi высветлiць у самiх суперфiналiстаў.

ПРА МАГIЮ, БЕЛЫЯ КРЫЛЫ I ЭЛЕМЕНТЫ «КУПАЛIНКI»

Як нi дзiўна, але чым блiжэй да «дня Iкс», тым, здаецца, больш спакойнымi i пазiтыўнымi робяцца канкурсанты. Магчыма, у iх проста не хапае часу на высвятленне адносiнаў, — трэба ж зрабiць уласнае выступленне бездакорным.

Дарэчы, нiчога мяняць у песнi i сцэнiчнай пастаноўцы нумара не збiраецца толькi Дзiяна Гурцкая, чыя кампазiцыя «Hоw lоng» уяўляла сабой цэласны нумар ужо ў фiнале. Ва ўсякiм выпадку, брат i афiцыйны прадстаўнiк спявачкi Роберт Гурцкая лiчыць, што дапрацоўваць выступленне не трэба — узровень i iмя гавораць самi за сябе. У прынцыпе, гэткага меркавання прытрымлiвалася i журы, бо Дзiяне нiякiх рэкамендацый па «змяненню i паляпшэнню» не давалася. Такiм чынам, 22 студзеня мы ўбачым у выкананнi Дзiяны i яе каманды ўсё той жа нумар — пранiкнёная баладная кампазiцыя, падтанцоўка ў белым i пастаноўка з анёльскiмi крыламi.

Дзiме Калдуну не трэба было паўтараць двойчы, што калi хочаш спаборнiчаць з iншымi на роўных, трэба змянiць конкурсную песню — спявак i сам гэта цудоўна разумеў. У даволi сцiслыя тэрмiны Дзмiтрый, якога пасля выхаду ў суперфiнал адбору падтрымаў не толькi ўласны прадзюсар Вiктар Дробыш, але i знаёмы яшчэ па «Фабрыцы зорак-6» Фiлiп Кiркораў, злятаў у Грэцыю, дзе запiсаў новую песню — англамоўную «Wоrk Yоur Mаgiс». Аўтары кампазiцыi — Карэн Кавалеран (словы) i... Фiлiп Кiркораў (музыка)! Дарэчы, прысутнасць экс-удзельнiка «Еўрабачання-1995» адчуваецца сёлета лiтаральна ва ўсiм — так, Фiлiп «падарыў» Дзiме Калдуну не толькi песню, але i трох бэк-вакалiстаў, якiя падтрымаюць канкурсанта на сцэне. Акрамя таго, як расказаў нам сам Дзiма, у пастаноўцы задзейнiчаны два танцоры — балет Сяргея Епiхава.

— Гэта Палiна Смолава табе ў спадчыну пакiнула? — пацiкавiлiся мы.

— Не, чаму ж. Проста мы сябруем, таму Сяргей адразу адгукнуўся, калi спатрэбiлася прадумаць пастаноўку.

Дарэчы, i песня (перакласцi яе назву можна як «Рабi чараўнiцтва»), i сцэнiчная пастаноўка будуць абыгрываць «магiчнае» прозвiшча выканаўцы. Паводле iдэi Дзiмы, падтрыманай сцэнографамi, чароўны антураж увасобiцца ў чатырох шыльдачках са знакамi задыяка — «Кiркорава, Дробыша, мой i... яшчэ аднаго чалавека», як неахвотна патлумачыў спявак. З шыльдачак павiнна лiцца святло. Зрэшты, як яно будзе на самай справе, убачым падчас канцэрта — пакуль можна сказаць толькi, што i Калдуну, i Дробышу падабаецца тое, што атрымлiваецца, а гэта, бадай, галоўнае для ўпэўненасцi ў сваiх сiлах.

На канкурэнтаў Дзмiтрый Калдун па традыцыi... не звяртае ўвагi, а перад сабой напалеонаўскiх планаў не ставiць:

— Мая задача — не абмяркоўваць кагосьцi, а проста рабiць сваю справу. Праграма-мiнiмум, натуральна — перамагчы ў адборы, ну а праграма-максiмум — трапiць у фiнал «Еўрабачання» i заняць там месца ў дзесятцы. Каб наступнаму ўдзельнiку ад Беларусi не давялося пачынаць усё з нуля.

Журы параiла дапрацаваць песню i «Thе Рrоjесt», звярнуўшы асаблiвую ўвагу на тое, што да iнтэрнацыянальнага жарту няблага было б дадаць «элемент фальклору». Адзiн з салiстаў дуэта, а таксама лiдар гурта «Харлi» Жэня Чалышаў хоць i лiчыць, што мода на этнiку паступова сыходзiць, спрачацца ўсё ж не стаў — i цяпер у песнi ёсць фолкавы фрагмент незразумелага паходжання. Акрамя таго, змянiлася аранжыроўка кампазiцыi — самыя пiльныя без асаблiвых цяжкасцяў пачуюць памiж радкоў «Купалiнку», а самыя ўражлiвыя... ну хто ж ведае, што яны пачуюць.

— Напэўна, мы крыху памяняем i сцэнiчную пастаноўку, каб яна адпавядала музыцы, — расказаў Жэня. — Так, балалайка застанецца. На жаль, не будзе мядзведзя i цыганаў... Але ў цэлым канцэпцыя не памяняецца. Будуць забаўныя дэталi, i разам з тым мы пастараемся не скацiцца ў клаунаду, не зайграцца. Да канкурэнтаў Чалышаў ставiцца з павагай: «Усе вартыя перамогi. Калi была б магчымасць — адправiў бы на «Еўрабачанне» ўсiх! Але я, шчыра кажучы, нiкога не баюся, i лiчу, што мы не менш за астатнiх прэтэндуем на тое, каб перамагчы». Мiж iншым, нават пры самым горшым раскладзе — нявыхадзе «Thе Рrоjесt» у суперфiнал — iхняя песня-пародыя «S.U.Р.Е.R. S.T.А.R.» не згубiцца: самае позняе, восенню выйдзе паўнавартасны альбом гурта. А яшчэ раней — лiтаральна ў лютым — прэзентуе свой другi альбом гурт «Харлi»

ВАША СЛОВА, ТАВАРЫШ ЖУРЫ

Нягледзячы на шматлiкiя чуткi, быццам бы ў суперфiнале «закiнуць слоўца» за сваiх улюбёнцаў змогуць гледачы, расчаруем шаноўную публiку: выбар асноўнага выканаўцы, якi прадставiць Беларусь на «Еўрабачаннi-2007» у Фiнляндыi, залежыць ЦАЛКАМ ад журы. Яно, як i на папярэднiм туры адбору, будзе засядаць у тэлестудыi i ацэньваць выступленнi канкурсантаў з экрана. Лёс шчаслiўчыка, нагадаем, вызначаюць 9 чалавек: старшыня прафесiйнага журы, кiраўнiк Нацыянальнага канцэртнага аркестра Беларусi Мiхаiл Фiнберг, першы намеснiк мiнiстра культуры Уладзiмiр Рылатка, мастацкi кiраўнiк праекта «Еўрабачанне-2007» Васiль Раiнчык, дырэктар дырэкцыi музычных i забаўляльных праграм Белтэлерадыёкампанii Дзянiс Шпiтальнiкаў, мастацкi кiраўнiк ансамбля «Сябры» Анатоль Ярмоленка, кампазiтар Леанiд Захлеўны i iншыя прафесiяналы.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У наступны панядзелак, нарэшце, краiна ўздыхне з палёгкай — будзе пакладзены канец чуткам i плёткам, хто ж прадставiць Беларусь 10—12 мая ў Хельсiнкі
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика