Журфак хутка пераедзе
Надзея РАДЗIВОН, БЕЛТА
Новы вучэбны корпус БДУ на Кальварыйскай, у якiм размесцiцца шэраг гуманiтарных факультэтаў, будзе адкрыты ў канцы снежня 2007 года, паведамiў рэктар унiверсiтэта прафесар Васiль СТРАЖАЎ.
Паводле яго слоў, будынак на Кальварыйскай уключаны ў лiк галоўных аб’ектаў гэтага года. На сёння будаўнiчыя работы ў асноўным завершаны, засталося толькi размясцiць абсталяванне i прывесцi корпус у належны выгляд. Адкрыццё будынка прымеркавана да пачатку новага семестра 2008 года. Плануецца, што ў корпусе размесцяцца факультэт журналiстыкi, факультэт фiласофii i сацыяльных навук. Выкладчыкi i студэнты атрымаюць не толькi прасторныя аўдыторыi, але i ўласны выдавецкi цэнтр, тэлестудыю, кафэ, бiблiятэку, актавыя i канферэнц-залу, навейшую тэхнiку. Акрамя таго, рэктар адзначыў, што ў пачатку 2008 года будзе ўведзены ў эксплуатацыю корпус факультэта мiжнародных адносiнаў. Пашырэнне вучэбных плошчаў дасць магчымасць БДУ павялiчыць набор студэнтаў для вучобы на гэтых факультэтах, сказаў Васiль Стражаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Новы вучэбны корпус БДУ на Кальварыйскай, у якiм размесцiцца шэраг гуманiтарных факультэтаў, будзе адкрыты ў канцы снежня 2007 года, паведамiў рэктар
|
|