Дапамогу аказвае... бiблiятэка
Таццяна ШУР, БЕЛТА
На базе Лельчыцкай раённай бiблiятэкi створаны кансультацыйны цэнтр па праблемах адукацыi i прафарыентацыi «Разам будзем думаць пра будучае».
Як паведамiла загадчыца бiблiятэкi Раiса Лiпская, iдэя стварэння такога цэнтра належыць супрацоўнiкам гэтай установы культуры. Асноўная мэта яго работы — аказанне бясплатнай кансультацыйнай дапамогi будучым абiтурыентам пры выбары прафесii. У рамках работы цэнтра для старшакласнiкаў агульнаадукацыйных школ раёна арганiзуюцца сустрэчы з людзьмi розных прафесiй — спецыялiстамi лесагаспадарчай галiны, педагагiчнымi работнiкамi, медыкамi. Хлопцы i дзяўчаты могуць атрымаць цiкавую iнфармацыю аб умовах i правiлах паступлення ў тую або iншую ВНУ, аб запатрабаваных прафесiях. Дзякуючы рабоце кансультацыйнага цэнтра многiя старшакласнiкi маюць магчымасць загадзя сур’ёзна i свядома падысцi да выбару будучай прафесii, апiраючыся на падрабязную iнфармацыю i дакладную ацэнку сваiх здольнасцяяў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На базе Лельчыцкай раённай бiблiятэкi створаны кансультацыйны цэнтр па праблемах адукацыi i прафарыентацыi «Разам будзем думаць пра будучае»
|
|