Пазванiць каханай у Лондан... за чужы кошт
Святлана ЯСКЕВIЧ
Летась адзiн брастаўчанiн вымушаны быў заплацiць прадпрыемству электрасувязi два з паловай мiльёны рублёў за пiрацкiя званкi.
У пастку да Iнтэрнэт-хулiганаў трапiў яго сын, якi занадта захапляўся гульнямi ды «дарослымi» сайтамi. А за другое паўгоддзе мiнулага года ў Брэсцкi фiлiял РУП «Белтэлекам» звярнулiся з пiсьмовымi скаргамi 12 ахвяраў тэлефоннага пiрацтва. Часцей за ўсё зламыснiкi за кошт брэсцкiх карыстальнiкаў Iнтэрнэта званiлi ў Вялiкабрытанiю, былi таксама стасункi з Iталiяй, Нiдэрландамi, афрыканскiмi краiнамi. Але, паводле меркавання сувязiстаў, лiчба 12 адлюстроўвае хiба толькi адзiн цi некалькi працэнтаў пацярпелых ад хiтрай праграмы «дазвон». Астатнiя, трапiўшы ў сеткi злачыннага элемента сусветнага павуцiння, добрасумленна аплачваюць чужыя рахункi. Пра гэта расказалi кiраўнiкi i спецыялiсты Брэсцкага фiлiяла «Белтэлекам» на чарговай прэс-канферэнцыi i заклiкалi ўсiх сваiх клiентаў быць асаблiва пiльнымi. На любым з прадпрыемстваў «Белтэлекама» ёсць падрабязныя iнструкцыi наконт таго, як захаваць бяспеку свайго камп’ютара i як устанавiць, што да цябе завiтаў няпрошаны госць. I перш за ўсё трэба зарэгiстраваць свой мадэм. Працэдура гэта вельмi танная: заплацiць давядзецца не больш за дзве тысячы рублёў, але ж пакет дакументаў, якi атрымаеш, можа засцерагчы ад значна большых трат. Цiкавым назiраннем падзялiўся галоўны iнжынер фiлiяла Мiхаiл Кавалеўскi. Найчасцей на «кручок» да зламыснiкаў трапляюць наведвальнiкi сайтаў, якiя прапануюць знаёмствы, парады iнтымнага характару, парнаграфiчныя карцiнкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Летась адзiн брастаўчанiн вымушаны быў заплацiць прадпрыемству электрасувязi два з паловай мiльёны рублёў за пiрацкiя званкi
|
|