Чырвоная кнiга Беларусi ў электронным варыянце
Сяргей КУРКАЧ
Сёлета было завершана стварэнне Iнтэрнэт-версii Чырвонай кнiгi Беларусi па праекту Глабальнага экалагiчнага фонду «Стварэнне ўмоў для ўстойлiвага функцыянавання сiстэмы ахоўваемых водна-балотных угоддзяў у беларускiм Палессi». Над кнiгай актыўна працавалi спецыялiсты Мiнiстэрства прыродных рэсурсаў i аховы навакольнага асяроддзя, работнiкi iнстытутаў заалогii i батанiкi Нацыянальнай акадэмii навук Беларусi i кампанiя «МедыуМ».
Электронная версiя Чырвонай кнiгі Беларусi (http://www.redbookbel.net) павiнна забяспечыць шырокi доступ да iнфармацыi аб вiдах, якiя маюць найбольш высокую рызыку знiкнення. Электронны рэсурс разлiчаны для бiёлагаў, эколагаў, спецыялiстаў па ахове навакольнага асяроддзя, землеўпарадкавальнiкаў, работнiкаў паляўнiчых, лясных i сельскiх гаспадарак, выкладчыкаў, студэнтаў, школьнiкаў i ўсiх аматараў прыроды. Iнтэрнэт-версiя Чырвонай кнiгi Беларусi мае два раздзелы: раслiны i жывёлы. На старонках рэсурсу можна адшукаць падрабязную iнфармацыю пра 477 вiдаў рэдкiх i знiкаючых жывёл i раслiн, якая прапаноўваецца разам з фотаздымкамi, малюнкамi i картамi. Для кожнага вiду маецца iнфармацыя аб распаўсюджваннi, бiялогii, колькасцi, прычынах змянення колькасцi i арэала, прынятых i неабходных мерах аховы. На сайце ёсць пералiк знiклых жывёл i раслiн, якія зніклі («чорны спiс»), i спiсы жывёл i раслiн, якiя патрабуюць прафiлактычнай аховы. Вызначаны рэсурс не мае аналагаў па аб’ёмах i актуальнасцi iнфармацыi, зручнасцi карыстання i практычнай каштоўнасцi на ўсёй прасторы СНД, дзе больш нiхто не распрацаваў электронныя версii Чырвоных кнiг. Беларусь стала першай краiнай, у якой вырашылi выкарыстоўваць iнавацыйныя сродкi Iнтэрнэту для павышэння экалагiчнай культуры насельнiцтва.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Сёлета было завершана стварэнне Iнтэрнэт-версii Чырвонай кнiгi Беларусi па праекту Глабальнага экалагiчнага фонду «Стварэнне ўмоў для ўстойлiвага функ
|
|