У гасцях — перамаглі
Барыс ПРАКОПЧЫК
Хакеiсты Гродзенскай СДЮШАР-10, 1995 года нараджэння, якiх трэнiруюць Дзмiтрый Станавой i Анатоль Палiцынскi, у выдатным настроi вярнулiся дамоў з горада Судагда Уладзiмiрскай вобласцi. З граматамi i медалямi, канькамi i клюшкамi ў якасцi прызоў.
Нашы землякi ўпершыню ўдзельнiчалi ў традыцыйным Усерасiйскiм турнiры юных хакеiстаў памяцi Аляксандра Рагулiна i першы блiн, як кажуць, зусiм не аказаўся камяком. Гродзенцы дастойна глядзелiся ў кампанii сваiх равеснiкаў з Архангельска, Варкуты, Уладзiмiра, Судагды, Варонежа i iншых расiйскiх рэгiёнаў i занялi другое месца пры трох перамогах i адным пройгрышы. Яны ўдзячныя расiянам за цёплую сустрэчу i цудоўна арганiзаваны турнiр, а хакейнаму клубу «Нёман» — за прадастаўлены аўтобус.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Хакеiсты Гродзенскай СДЮШАР-10, 1995 года нараджэння, якiх трэнiруюць Дзмiтрый Станавой i Анатоль Палiцынскi, у выдатным настроi вярнулiся дамоў з гор |
|