Рваліся правады на Вiцебшчыне
Iгар ГРЫШЫН
Менавiта ў гэтай вобласцi, як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар МНС Вiталь Навiцкi, учора больш за ўсё было адключэнняў падачы электраэнергii з-за лютаваўшага тут ветру.
Паводле даных, якiмi валодалi ў мiнiстэрстве ўчора днём, у вынiку стыхii пацярпелi 602 населеныя пункты. Прычым у большасцi з iх — у 579 — асноўнай праблемай стала спыненне падачы электраэнергii. Напрыклад, у Вiцебскай вобласцi вецер пашкодзiў больш за 13 кiламетраў лiнii электраперадач. Тут больш за ўсё пацярпела i населеных пунктаў — 365. У Гродзенскай вобласцi такiх налiчвалася 88, у Мiнскай — 57, у Брэсцкай — 40. Менш за ўсё стыхiя нарабiла бяды ў Гомельскай i Магiлёўскай абласцях, дзе ў лiк нешчаслiвых трапiлi 21 i 8 населеных пунктаў адпаведна. Па ўсёй рэспублiцы было пашкоджана 8 дамоў i 30 сельскагаспадарчых будынкаў. На шчасце, у вынiку разгулу непагадзi чалавечых ахвяраў не зафiксавана. На лiквiдацыю наступстваў моцнага ветру было прыцягнута 800 чалавек i больш за 200 адзiнак тэхнiкi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Менавiта ў гэтай вобласцi, як паведамiў карэспандэнту «Звязды» прэс-сакратар МНС Вiталь Навiцкi, учора больш за ўсё было адключэнняў падачы электраэне
|
|