Насельніцтву будуць кампенсаваны страхавыя ўзносы…
Ігар ГРЫШЫН
У гэтым годзе міністэрства фінансаў вызначыць пытанне, якім чынам будуць кампенсавацца насельніцтву страхавыя ўзносы, што былі ўнесены па дагаворах заключаных да 1992 года, паведаміла намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення страхавога нагляду Мінфіна Беларусі Наталля Халітава.
Паводле слоў спецыяліста, пакуль невядома, у якіх аб’ёмах будуць ажыццяўляцца кампенсацыі. Вядома, што да 1992 года дагаворы страхавання заключылі каля 1,5—2 мільёнаў чалавек. Аднак кампенсацыя па іх будзе адназначна праводзіцца з улікам інфляцыі і дэнамінацыі. Колькі спатрэбіцца сродкаў на кампенсацыю страхавых узносаў, на які перыяд расцягнецца гэты працэс, хто ў першую чаргу атрымае гэта права, — гэтыя пытанні зараз прапрацоўваюцца спецыялістамі.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У гэтым годзе міністэрства фінансаў вызначыць пытанне, якім чынам будуць кампенсавацца насельніцтву страхавыя ўзносы, што былі ўнесены па дагаворах за
|
|