Вецер нарабiў бяды
Ураганны вецер, якi бушаваў у ноч на пятнiцу i ўвесь наступны дзень, нарабiў бяды на Брэстчыне. У абласным цэнтры павалена некалькi дрэў. У двары дома № 65/3 па вулiцы Суворава бурай зламала дзве таполi, пад адной з iх аказаўся чалавек. Мужчына 1979 года нараджэння дастаўлены ў бальнiцу з траўмай пазваночнiка. Урачы ацэньваюць яго стан як здавальняючы.
Па стану на 15 гадзiн учарашняга дня ў прэс-службе абласнога ўпраўлення МНС валодалi звесткамi аб пашкоджаннi лiнii электраперадач у 41 населеным пункце васьмi раёнаў вобласцi. Найбольш пацярпелi Камянецкi i Пружанскi раёны. Святлана ЯСКЕВIЧ. Вецер «ударыў» па каровах 70 галоў жывёлы давялося ўчора эвакуiраваць з фермы ў Клецкiм раёне. Сельскагаспадарчы будынак моцна пацярпеў ад ветру, у прыватнасцi, яго дах. Усяго моцным ветрам на Міншчыне былi пашкоджаны дахi прыкладна 20 жылых дамоў i сельскагаспадарчых будынкаў. Сяргей РАСОЛЬКА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Ураганны вецер, якi бушаваў у ноч на пятнiцу i ўвесь наступны дзень, нарабiў бяды на Брэстчыне. У абласным цэнтры павалена некалькi дрэў. У двары дома
|
|