У. КАНАПЛЁЎ: «Вынiкам сустрэчы ў Мiнску са старшынёй ПАСЕ стала тое, што бакi навучылiся слухаць а
Марыя ГУЦАЛА, БЕЛТА
Галоўным вынiкам сустрэчы са старшынёй Парламенцкай асамблеi Савета Еўропы з’яўляецца тое, што бакi «навучылiся слухаць адзiн аднаго i не спрачацца, а проста дыскутаваць па асобных пытаннях». Аб гэтым журналiстам у Мiнску заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў.
Ён адзначыў, што пытаннi, якiя былi ўзняты на сустрэчы са старшынёй ПАСЕ, не з’яўляюцца новымi для беларускага боку. Яны абмяркоўвалiся i раней, i па многiх з iх у Беларусi i ПАСЕ розныя пункты гледжання. Менавiта аб гэтым, паводле слоў Уладзiмiра Канаплёва, ён расказаў свайму калегу. Спiкер нiжняй палаты беларускага парламента таксама выказаў думку аб тым, што на сённяшнi дзень няма нiякiх падстаў для таго, каб Беларусь не мела статусу спецыяльна запрошанай дзяржавы ў ПАСЕ або «хоць бы не працавала ў тых рамках, у якiх працавала да 2003 года». Уладзiмiр Канаплёў адзначыў, што бакi «пазначылi сабе» ўсе спрэчныя пытаннi i маюць намер абмяркоўваць iх у будучым. У сваю чаргу, старшыня ПАСЕ Рэнэ ван дэр Лiндэн падкрэслiў, што сёння дыскусiя была «дастаткова шчырая». Ён расказаў адкрыта аб поглядах Савета Еўропы на сiтуацыю ў Беларусi, выказаў надзею, што гэта сустрэча «дасць магчымасць адкрыць дыялог памiж Беларуссю i ПАСЕ па пытаннях еўрапейскiх каштоўнасцяў i iх iмплементацыi» ў нашай рэспублiцы ў будучым. Старшыня ПАСЕ таксама паведамiў, што ён «папрасiў беларускi бок зрабiць крокi, якiя сведчылi б аб яе жаданнi наблiзiцца да Савета Еўропы».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аб гэтым журналiстам у Мiнску заявiў старшыня Палаты прадстаўнiкоў Нацыянальнага сходу Беларусi Уладзiмiр Канаплёў |
|