Сустрэча са старшынёй ПАСЕ
Сяргей КАРАЛЕВIЧ
Вiзiт старшынi ПАСЕ Рэне ван дэр Лiндэна можа стаць добрым пачаткам дыялогу памiж Беларуссю i Еўропай. Такую думку выказаў учора старшыня Савета Рэспублiкi Нацыянальнага сходу Беларусi Генадзь Навiцкi.
Г. Навiцкi таксама выказаўся аб неабходнасцi ўзаемадзеяння памiж Беларуссю i еўрапейскiмi структурамi, а таксама Еўропай у цэлым. Паводле яго слоў, знаёмства Рэне ван дэр Лiндэна з рознымi аспектамi жыцця нашай краiны створыць добрыя перадумовы для такога ўзаемадзеяння. А ад узаемаразумення да згоды — адзiн крок, падкрэслiў Г. Навiцкi. Са свайго боку старшыня ПАСЕ выказаў упэўненасць, што беларускi бок сапраўды зацiкаўлены ў супрацоўнiцтве з Еўропай. А таксама ў тым, што праз некаторы час Беларусь усё ж такi стане членам Савета Еўропы. Пры гэтым Р. ван дэр Лiндэн адзначыў, што, на яго думку, пасля рознагалоссяў з Расiяй наша краiна адчула большае разуменне неабходнасцi стаць блiжэй да Еўропы. Паводле яго слоў, вельмi важна, каб усе краiны Еўропы раздзялялi каштоўнасці Савета Еўропы. *** Адна з асаблiвасцяў вiзiту старшынi ПАСЕ заключаецца ў тым, што ён прыехаў у Беларусь не патрабаваць выканання нейкiх умоў. Ён адзначыў, што займае нейтральную пазiцыю i не жадае манiпуляваць думкамi. Вiзiт у Беларусь — жаданне паказаць гатоўнасць еўрапейскiх структур да вядзення дыялогу. Р. ван дэр Лiндэн адзначыў, што беларускi бок таксама паказваў жаданне весцi такi дыялог. Першы вiзiт Р. Ван дэр Лiндэна ў Беларусь можна назваць у нечым азнаямляльным. Р. Ван дэр Лiндэн таксама адзначыў, што было б добра, каб узаемаадносiны Беларусi i ПАСЕ не абмежавалiся толькi адным вiзiтам. Што ж датычыцца гэтага вiзiту, то, адзначыў старшыня ПАСЕ, усе ўмовы па iм беларускiм бокам былi выкананы.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вiзiт старшынi ПАСЕ Рэне ван дэр Лiндэна можа стаць добрым пачаткам дыялогу памiж Беларуссю i Еўропай. Такую думку выказаў учора старшыня Савета Рэспу
|
|