Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Эканомiя — важнейшая ўмова ўмацавання эканамiчнай бяспекi i незалежнасцi БеларУ Беларусi будзе арганiзаваны выпуск поўнай наменклатуры бытавой тэхнiкi. Канкрэтным крокам для выканання гэтай маштабнай задачы з’яўляецца ўвод у строй завода бытавой тэхнiкi ЗАТ «Атлант», заявiў Прэзiдэнт краiны Аляксандр Лукашэнка на адкрыццi прадпрыемства. Па-другое, дадаў ён, выпуск у Беларусi ўсяго комплексу неабходнай чалавеку тэхнiкi дасць магчымасць выйсцi з новым асартыментам на знешнiя рынкi, тым самым павялiчыць экспартны патэнцыял краiны i дасць дадатковую крынiцу паступлення валюты. Новыя ўмовы гаспадарання, у якiх апынулася Беларусь, выстаўляюць да эканомiкi краiны больш высокiя патрабаваннi. Паводле слоў Прэзiдэнта, на першы план у рабоце эканомiкi выходзiць беражлiвасць, уменне эканомiць, атрымлiваць як мага большы вынiк пры найменшым расходаваннi матэрыяльных сродкаў. «Гэта важнейшая ўмова рэалiзацыi ўсiх нашых планаў, гэта пытанне ўмацавання эканамiчнай бяспекi i незалежнасцi нашай краiны», — падкрэслiў беларускі лідар. Нягледзячы на абставiны, Беларусь не мае намеру збаўляць тэмпы развiцця эканомiкi. У гэтай пяцiгодцы ў краiне плануецца пабудаваць каля 300 новых вытворчасцяў i прадпрыемстваў. Будуць таксама мадэрнiзаваны i перааснашчаны некалькi соцень дзеючых прадпрыемстваў. «Гэта будзе зусiм новая эканомiка, арыентаваная ў першую чаргу на перапрацоўку айчыннай сыравiны, на максiмальнае iмпартазамяшчэнне i эканомiю энергарэсурсаў», — сказаў кiраўнiк дзяржавы. Ён адзначыў, што ўвядзенне ў строй новага прадпрыемства — завода бытавой тэхнiкi ЗАТ «Атлант» — сведчанне таго, што эканомiка нашай краiны набрала абароты. «Нам трэба ўзварухнуцца, перастаць ныць, разумеючы, што таннага газу i нафты нам нiхто не дасць, нават самыя блiзкiя краiны. Але гэта не значыць, што кiраўнiцтва перастане змагацца за больш танныя энергарэсурсы, камплектуючыя», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы ў час гутаркi з работнiкамi ЗАТ «Атлант». Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: беларусы павiнны разумець, што разлiчваць яны могуць, перш за ўсё на сябе. Разам з тым, паводле слоў Прэзiдэнта, кiраўнiцтва краiны «ў бядзе народ не пакiне». «Мы будзем рабiць усё, каб ствараць аптымальныя ўмовы для народа», — сказаў беларускi лiдар. У блiжэйшыя пяць гадоў на ЗАТ «Атлант» будуць выпускаць да 1 млн. пральных машын у год. Кiраўнiк дзяржавы выказаў упэўненасць, што прадпрыемства дасягне гэтай мэты. Паводле яго слоў, ужо сёлета на заводзе намечана асваенне 6 з 19 мадэляў пральных машын пры агульным аб’ёме выпуску 150 тыс. адзiнак. Толькi за мiнулыя 5 гадоў гадавы аб’ём вытворчасцi на прадпрыемстве практычна падвоiўся i перасягнуў $400 млн. Экспарт прадукцыi, якi ў агульным аб’ёме вытворчасцi складае 70 працэнтаў, вырас амаль у 2 разы. Прэзiдэнт выказаў надзею, што працоўны калектыў «Атланта» не спынiцца на дасягнутым, а будзе працаваць яшчэ больш эфектыўна. «Тым больш што да гэтага нас падштурхоўваюць час, сiтуацыя, што складваецца ў эканомiцы краiны, новыя ўмовы гаспадарання, у якiх апынулася Беларусь», — дадаў Аляксандр Лукашэнка. Прэзiдэнт Беларусi лiчыць 2006 год асаблiва паспяховым у рэалiзацыi буйных iнвестыцыйных праектаў. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, аб’ём капiталаўкладанняў у рэальны сектар эканомiкi ў 2006 годзе павялiчыўся амаль на трэць у параўнаннi з папярэднiм годам. Прытым характэрна, падкрэслiў ён, што асноўнай крынiцай iнвестыцый сталi сродкi самiх прадпрыемстваў. Як адзначыў Прэзiдэнт, менавiта ў гэтым плане асаблiвую каштоўнасць i значнасць мае вопыт ЗАТ «Атлант». Прэзiдэнт Беларусi высока ацанiў работу ЗАТ «Атлант» па энергазберажэнню i павышэнню эфектыўнасцi вытворчасцi. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, за апошняе дзесяцiгоддзе на прадпрыемстве больш як у 4 разы знiжана ўдзельная вага палiўна-энергетычных рэсурсаў у сабекошце прадукцыi. Па электраспажыванню халадзiльнiкi i пральныя машыны, што выпускаюцца на прадпрыемстве, адпавядаюць высокiм сусветным стандартам. Прэзiдэнт дадаў, што разумная кааперацыя ЗАТ «Атлант» з iншымi прадпрыемствамi, размяшчэнне вытворчасцяў у малых гарадах краiны таксама важны фактар поспеху. Беларусь павiнна падвоiць выпуск прадукцыi, запатрабаванай як унутры рэспублiкi, так i за мяжой. Неабходна больш актыўна ствараць новыя вытворчасцяў шляхам выкарыстання плошчаў, якiя пустуюць, i прымацавання стратных вытворчасцей да буйных стабiльных прадпрыемстваў. «Калi за 3-4 гады мы выстаiм, вытрымаем, то ў нас будзе незатратная эканомiка, у нас усё будзе пралiчана», — дадаў Прэзiдэнт. Прэзiдэнт Беларусi заявiў, што за бягучую пяцiгодку неабходна задзейнiчаць усе недабудаваныя будынкi, перш за ўсё, у вытворчай сферы. «Да канца пяцiгодкi такiх недабудаваных будынкаў быць не павiнна. Усё павiнна быць аддадзена або прададзена прыватнiку. Няхай людзi працуюць, усё трэба распiсаць. Камiтэту Дзяржкантролю ўзяць гэта пытанне пад строгi кантроль», — падкрэслiў кiраўнiк дзяржавы. «Iнвестарам трэба паставiць задачу: мы аддаём будынак, але да канца пяцiгодкi тэрыторыю трэба прывесцi ў парадак», — дадаў Прэзiдэнт. Паводле слоў кiраўнiка дзяржавы, тыя недабудаваныя будынкi, якiя немагчыма будзе прадаць або перадаць прыватнiку, трэба будзе знесцi, а зямлю — эфектыўна выкарыстоўваць. «Попыт на зямлю сёння вялiкi», — канстатаваў беларускi лiдар. На памяць аб наведваннi завода бытавой тэхнiкi Аляксандру Лукашэнку падарылi пральную машыну, якую кiраўнiк дзяржавы распарадзiўся перадаць у адзiн з дзiцячых дамоў Беларусi. Паводле паведамленняў прэс-службы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і БЕЛТА.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Аляксандр ЛУКАШЭНКА: «Эканомiя — важнейшая ўмова ўмацавання эканамiчнай бяспекi i незалежнасцi Белар У Беларусi будзе арганiзаваны выпуск поўнай наменклатуры бытавой тэхнiкi. Канкрэтным крокам для выканання гэтай маштабнай задачы з’яўляецца ўвод у стр
|
|