21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

У Блiзнят — прыемныя знаёмствы, а ў Шаляў — новая работа

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Усходнi гараскоп на наступны тыдзень

АВЕН. Тое, да чаго вы iмкнулiся, можа аказацца процiлеглым таму, што вам неабходна здзейснiць у рэальнасцi. Страх за сваю будучыню, магчыма, прымусiць вас будаваць «вераломныя задумы». Не варта паддавацца гэтаму разбуральнаму жаданню — такiя заняткi не лепшым чынам адбiваюцца на характары i самаадчуваннi. Паверце, ёсць куды больш рацыянальныя i праўдзiвыя спосабы рашэння праблем. У пятнiцу вам, верагодна, давядзецца зносiцца з далёкiмi сваякамi цi даўно забытымi знаёмымi. У суботу варта здзейснiць сваё жаданне як след адпачыць.

ЦЯЛЕЦ. Пачынайце актыўна змяняць сябе i шукайце новыя, неардынарныя шляхi ў асабiстым жыццi. Аказаўшы паслугу начальству ў панядзелак, вы тым самым дапаможаце яму вырашыць складаную сiтуацыю — i яно абавязкова аддзячыць вам. Пятнiца — цудоўны дзень для сустрэч i сяброўскiх вечарынак: не забудзьцеся сазванiцца з сябрамi, блiзкiмi i знаёмымi — усiмi, каго б вам хацелася пабачыць. У канцы тыдня могуць падвесцi дзелавыя партнёры. У чацвер магчыма канфлiктная сiтуацыя з дзецьмi.

БЛIЗНЯТЫ. Падзеi спрыяюць таму, каб прыкласцi ўсе намаганнi для раскрыцця вашага таленту. Вы будзеце незвычайна ўдалым суразмоўцам. Новыя прыемныя знаёмствы адкрыюць перспектывы, аб якiх вы нават не марылi. Чакае поспех у навучаннi. Калi неабходна новая iнфармацыя, якая дазволiць павысiць узровень прафесiяналiзму, — не лянуйцеся атрымаць яе. Пастарайцеся быць больш цярплiвымi да навакольных, даруйце iм маленькiя слабасцi. Старайцеся не давяраць выпадковым знаёмым. Сачыце за сваёй мовай.

РАК. Ваш сацыяльны статус дастаткова трывалы, але ў сярэдзiне тыдня спатрэбiцца падтрымка заступнiкаў. Звяртаючыся з просьбай, праявiце дыпламатыю i такт. У аўторак цi сераду пастарайцеся быць больш гiбкiмi пры абмеркаваннi з начальствам дзелавых пытанняў. Не настойвайце на сваiм пункце гледжання, бо гэта пакажа слабасць вашай пазiцыi. У пятнiцу ўважлiва сачыце за тым, што адбываецца вакол вас. Не адмаўляйцеся ад новых iдэй.

ЛЕЎ. Панядзелак удалы для паездак i камандзiровак. У аўторак непажадана ўступаць у спрэчкi з начальствам. Тыдзень поўны рознабаковых падзей. Не дазваляйце эмоцыям дыктаваць вам учынкi. Больш давярайце сваёй iнтуiцыi, але не прымайце скараспелых рашэнняў. Важна вызначыцца з дзелавымi партнёрамi: калi вашы шляхi разыдуцца, не варта шкадаваць аб гэтым. У пятнiцу пажадана не прызначаць сур’ёзных сустрэч. Адкладзiце падпiсанне важных дамоўленасцяў, бо верагодныя непаразуменнi i падманы. Выхадныя абяцаюць быць удалымi ва ўсiх дачыненнях.

ДЗЕВА. Пажадана сувымяраць свае сiлы i не ствараць сабе перагрузкi на рабоце. Звярнiце ўвагу на свой знешнi выгляд: намаганнi не будуць дарэмнымi, i вас абавязкова заўважаць i ацэняць. У сераду сустрэча са старым сябрам, якую вы даўно адкладалi, нарэшце адбудзецца i прынясе пэўную карысць. У пятнiцу, канешне, аб’ектыўных цяжкасцяў не пазбегнуць, але вам будзе пад сiлу рашэнне бягучых задач i жыццёвых праблем. Але не варта чакаць у гэты дзень асаблiвых поспехаў ад камандзiровак, перамоў i выступленняў. У нядзелю праявiце разумную эканомiю ў справах, звязаных з энергетычнымi затратамi.

ШАЛI. Лёс можа падарыць вам прыемныя знаёмствы, якiя, калi i не адыграюць яркай ролi ў асабiстым жыццi, то абавязкова дапамогуць у справах. Будзьце больш асцярожнымi пры прыняццi рашэнняў — самападман здольны згуляць з вамi злы жарт. Спрыяльны час для паляпшэння адносiнаў з начальствам цi паступлення на новую работу. Чацвер — добры дзень для публiчных выступленняў. У пятнiцу вакол вас могуць кiпець сапраўдныя страсцi — пастарайцеся захоўваць спакой. Нядзеля можа стаць супярэчлiвым днём.

СКАРПIЁН. З’явяцца задумы новых праектаў, жаданне i магчымасць iх ажыццявiць — толькi не забывайце пра разумную асцярожнасць. Каб умацаваць бюджэт i пашырыць далягляд, прымайце ўдзел у сур’ёзных камерцыйных праектах. Невялiкае бязладдзе ў рэшце рэшт пойдзе вам на карысць, калi накiруеце падзеi ў пазiтыўны выток. Аўторак можа аказацца спрыяльным днём для звароту з просьбамi да начальства. У чацвер вучыцеся, зносьцеся i ўзбагачайцеся новымi карыснымi сувязямi. У нядзелю пастарайцеся прыйсцi да адзiнага меркавання з блiзкiмi людзьмi.

СТРАЛЕЦ. Тыдзень прынясе адчуванне ўнутранай свабоды. Актыўна рухайцеся да вызначанай мэты — партнёры дапамогуць i падтрымаюць вас. Калi ўсё вырашылi i прадумалi, то тыдзень спрыяльны для змены месца працы. У аўторак не бярыцеся за некалькi спраў адразу: гэта ноша можа быць вам не пад сiлу. Чацвер, верагодна, засмуцiць вас дробным бязладдзем у галiне дзелавых перамоў, аднак не варта паддавацца эмоцыям. У другой палове тыдня дзецям спатрэбiцца пiльная ўвага. У выхадныя можа ўзнiкнуць праблема выбару, напрыклад, памiж заробкам i адпачынкам.

КАЗЯРОГ. Цалкам верагодна, што вам давядзецца з галавой акунуцца не ў сваю справу. Падрыхтуйцеся да таго, што давядзецца абараняць свае правы i тлумачыць, што вы наогул тут робiце. Верагодныя творчыя азарэннi, таму прыслухайцеся да голасу сваёй iнтуiцыi. Панядзелак спрыяльны для назапашвання iнфармацыi i кантактаў. Аўторак — для спраў сур’ёзных, серада — для дыспутаў. У пятнiцу пастарайцеся завяршыць большую частку пачатых спраў.

ВАДАЛЕЙ. Найвышэйшую каштоўнасць для вас будзе мець час. Галоўнае — нi пра што не забывайце, iнакш не зможаце завяршыць усё, што запланавалi. А запланавана будзе нямала. На рабоце пастарайцеся быць больш стрыманымi: вы будзеце прадметам абмеркавання сярод калег — навошта даваць iм дадатковую падставу для плётак. Другая палова тыдня спрыяльная для рэарганiзацыi i пашырэння асабiстай справы. Падарожжа, якое пачнецца ў чацвер, можа атрымацца на рэдкасць удалым. У другой палове тыдня пажадана захоўваць разумную ўмеранасць у справах i жаданнях. Адзiн з выхадных дзён давядзецца прысвяцiць вырашэнню бытавых праблем.

РЫБЫ. У панядзелак пастарайцеся не ўвязвацца ў авантуры, бо ёсць вельмi вялiкая рызыка вялiкiх страт. Аўторак i серада могуць аказацца самымi складанымi днямi тыдня. Пятнiца абнадзеiць своечасовай дапамогай сяброў. У суботу можна хутка i рашуча разабрацца з усiмi пытаннямi, якiя ўзнiкаюць. Звярнiце ўвагу на натхненне, якое ў вас узнiкае, i як мага больш беражлiва аднясiцеся да яго — яно жыватворна адаб’ецца на вашай дзейнасцi. Пастарайцеся не мiтусiцца.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

ПнВтСрЧтПтСбВс
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
293031    
РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
HotLog Яндекс.Метрика