Зiмовы ўлiк птушак у студзенi
Сяргей КУРКАЧ
Вельмi папулярнымi робяцца ў нашай краiне назiраннi за птушкамi. Такiя захапленнi крылатым царствам сталi своеасаблiвым «паляваннем» за вiдамi птушак. Асноўная мэта такiх мерапрыемстваў — вызначэнне i фiксаванне найбольшай колькасцi дзiкiх птушак. Хутка мы даведаемся аб тым, як моцна адбiлася незвычайна цёплая зiма на стане крылатай фауны краiны. Зараз у краiне пачынаецца зiмовы ўлiк птушак.
Паводле слоў спецыялiста па экалагiчнай адукацыi грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны» (АПБ) Руслана Шайкiна, ёсць вiды птушак, за якiмi лягчэй назiраць менавiта ў зiмовы перыяд. Напрыклад, усiм нам добра вядомыя снегiры ў цёплы сезон гняздуюцца ў беларускiх лясах. Але цi часта мы iх бачым летам? Скрытыя i нешматлiкiя ў летнi перыяд мiнiяцюрныя i сiмпатычныя сiнiцы-апалоўнiкi. Апалоўнiкi знаходзяцца ў далёкiм сваяцтве з больш вядомымi вiдамi — вялiкай сiнiцай, князьком i бурагаловай сiнiцай. У зiмовы перыяд усе гэтыя птушкi аб’ядноўваюцца ў вялiкiя чароды, дзе з прыемным «стракатаннем» лётаюць па садах i парках. Менавiта ў халоднае надвор’е апалоўнiкаў можна ўбачыць нават у вялiкiх гарадах нашай краiны. Асобных прыгожых i цiкавых птушак мы можам назiраць увогуле толькi зiмой. У першую чаргу гэта «прыгожа апранутая» амялушка. З боку таежных лясоў пагрэцца да нас прылятае зiмой маленькая попельная чачотка. Велiчны драпежнiк касматаногi канюк — пагроза дробных грызуноў i птушак — залятае да нас са Скандынавii. Зiмовы ўлiк птушак стаў ужо традыцыйнай формай вывучэння стану «крылатага насельнiцтва» роднага краю ў зiмовы перыяд. Назiранне за птушкамi ў халодны перыяд мае свае перавагi для пачынаючых аматараў прыроды, бо зiмой птушак менш, яны трымаюцца чародамi, прылятаюць да кармушкi i таму iх лёгка разгледзець. У зiмовым улiку птушак можа ўзяць удзел кожны. Для гэтага трэба заказаць спецыяльную анкету з вiдамi птушак у грамадскай арганiзацыi «Ахова птушак Бацькаўшчыны», а ў адзiн са студзеньскiх дзён выйсцi на прыроду i пералiчыць усiх птушак, якiя сустрэнуцца. Вынiкi сваiх назiранняў можна перадаць па тэлефоне АПБ (017) 263-01-30 або даслаць анкету па адрасу: а/с 306 220050 Мiнск або па электроннай пошце Е-mаil:арb рr@tut.bу
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Вельмi папулярнымi робяцца ў нашай краiне назiраннi за птушкамi. Такiя захапленнi крылатым царствам сталi своеасаблiвым «паляваннем» за вiдамi птушак |
|