Французскiя вучоныя адкрылi натуральнае болесуцiшальнае
Кар. БЕЛТА
Французскiя вучоныя з iнстытута Пастэра паведамiлi аб адкрыццi натуральнага болесуцiшальнага, якое змяшчаецца ў чалавечай слiне. Выяўлены фiзiялагiчны iнгiбiтар дзейнiчае ў шэсць разоў мацней за морфiй. Вучоныя назвалi яго «опиорфин» (Opiorphin).
Калi даследчыкi выпрабоўвалi «опиорфин» на пацуках, якiм быў уведзены вызываючы боль хiмiкат, 1 мг новага болесуцiшальнага на кiлаграм масы цела даў той жа эфект, што i 6 мг морфiю. Паводле слоў вучоных, «опиорфин» няцяжка сiнтэзаваць у вялiках колькасцях, бо няма неабходнасцi ў вылучэннi гэтага рэчыва непасрэдна са слiны. Акрамя таго, вучоныя мяркуюць, што болесуцiшальнае можа змяшчацца не толькi ў ёй. Таксама, лiчаць вучоныя, магчыма стварэнне прэпаратаў, якiя будуць уздзейнiчаць на арганiзм пацыента так, каб ён выпрацоўваў дадатковыя малекулы самастойна. Даследчыкi мяркуюць, што адкрытае iмi рэчыва можа валодаць i ўласцiвасцямi антыдэпрэсанту, але яго яшчэ трэба праверыць на наяўнасць пабочных эфектаў.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Французскiя вучоныя з iнстытута Пастэра паведамiлi аб адкрыццi натуральнага болесуцiшальнага, якое змяшчаецца ў чалавечай слiне |
|