Два гады чакаць не трэба
— Мой малодшы брат, якi пражывае ў Ташкенце, тры гады таму выйшаў на пенсiю па ўзросту. Зараз ён хацеў бы вярнуцца ў Беларусь. Аднак брату хтосьцi сказаў, што ў такiм выпадку ён зможа атрымлiваць сваю пенсiю толькi праз два гады. Цi так гэта на самай справе?
Л.Ф. ЮЧАНКА, г. Клiмавiчы. Як паведамiла нашай газеце начальнiк галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiна Каралёва, права на пенсiйнае забеспячэнне ў Беларусi маюць усе асобы, якiя пастаянна пражываюць на тэрыторыi нашай краiны незалежна ад грамадзянства — iнакш кажучы, гаворка iдзе непасрэдна аб грамадзянах Рэспублiкi Беларусь, замежных грамадзянах i асобах без грамадзянства. Такiм чынам, Леанiд Фёдаравiч, першае, што павiнен зрабiць ваш брат у выпадку пераезду ў нашу краiну — гэта вырашыць пытанне з атрыманнем пасведчання на права жыхарства. Бо якраз гэтае пасведчанне i з’яўляецца тым дакументам, што пацвярджае пастаяннае пражыванне. Калi пастаяннае пражыванне будзе пацверджана, брат як пенсiянер мае поўнае права звярнуцца ў беларускiя органы па прызначэнню пенсiй па запыт сваёй пенсiйнай справы з Ташкента i прызначэнне пенсii ў Рэспублiцы Беларусь. Дарэчы, згодна з пагадненнем ад 13 сакавiка 1992 года «Аб гарантыях правоў грамадзян краiн — удзельнiц СНД у галiне пенсiйнага забеспячэння» (гэта пагадненне ў тым лiку падпiсалi i Беларусь, i Узбекiстан), сама пенсiя будзе прызначана паводле заканадаўства нашай краiны з дня звароту. Прычым трэба мець на ўвазе, што ў такой сiтуацыi пенсiя можа быць выплачана i за мiнулы час — з дня спынення яе выплаты ва Узбекiстане. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
— Мой малодшы брат, якi пражывае ў Ташкенце, тры гады таму выйшаў на пенсiю па ўзросту. Зараз ён хацеў бы вярнуцца ў Беларусь. Аднак брату хтосьцi ска |
|