Хочацца спа-а-аць, не хочацца працаваць
Святлана БАРЫСЕНКА
Учора быў самы дэпрэсіўны ў гэтым годзе дзень
Фантазёры гатовыя назваць «самым дэпрэсіўным» ледзь ці не кожны дзень сёлетняй зімы. У нейкім сэнсе яны маюць рацыю, хоць рэальна, паводле даследаванняў, сезоннае дэпрэсіўнае расстройства назіраецца ў большай часткі людзей позняй восенню і ранняй зімой. Чалавек — істота святлолюбівая, і таму зіму з адсутнасцю сонечных дзён, пахмурным надвор’ем, адным словам, гэты зімовы сезон, сапраўды можна называць больш дэпрэсіўным за іншыя. Паводле слоў загадчыцы аддзялення Рэспубліканскай клінічнай псіхіятрычнай бальніцы Валерыі ПАГОСКАЙ, такія дэпрэсіўныя расстройствы суправаджаюцца павышанай санлівасцю, пачуццём стомленасці, стратай або ўзмацненнем апетыту, прычым у апошнім варыянце «цягне» пераважна на шкодныя для фігуры салодкія прысмакі. Медыкаментознае лячэнне пры такiх станах не прызначаецца. Дэпрэсiя «баiцца» святла, шакаладу i любых, нават мiзэрных, перамен. Так што карыснымi будуць змены прычоскi, шопiнг...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Учора быў самы дэпрэсіўны ў гэтым годзе дзень |
|