21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Правы лiчаць па ўзносах

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей ГРЫБ

Пенсiйная справа

З 1 жнiўня, часу прыняцця шэрагу змяненняў у пенсiйным заканадаўстве, прайшло амаль паўгода. Тэрмiн немаленькi. Тым не менш, мяркуючы па зваротах у рэдакцыю, даводзiцца канстатаваць: тэма новаўвядзенняў застаецца па-ранейшаму актуальнай. Такiм чынам, якiя новыя ўмовы залiку ў стаж з’явiлiся ў нашай краiне, калi павялiчваюцца пенсii працуючых «датэрмiноўшчыкаў» i як можна зарабiць працоўную пенсiю грамадзянам, што працуюць за мяжой? З гэтым i iншым мы паспрабуем разабрацца з дапамогай начальнiка галоўнага ўпраўлення пенсiйнага забеспячэння i сацыяльнага страхавання Мiнiстэрства працы i сацыяльнай абароны Валянцiны Вiкенцьеўны КАРАЛЁВАЙ.

Сацстрах. Не менш за 5 гадоў

Першае i галоўнае новаўвядзенне — вызначэнне мiнiмальнай «планкi» часу работы з адлiчэннем узносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання для атрымання працоўнай пенсii па ўзросту. Зараз права на такую пенсiю ўзнiкае толькi пры ўмове, што сам работнiк, а таксама за работнiка рабiлiся выплаты сацстраху на працягу не менш чым 5 гадоў. Такiм чынам, нават калi такая выплата рабiлася 4 гады 11 месяцаў i 29 дзён, можна разлiчваць толькi на адно — сацыяльную пенсiю.

— Як i раней, сёння ў стаж працягваюць уключацца так званыя «крэдытныя перыяды» — служба ў армii, час навучання на дзённых аддзяленнях вышэйшых i сярэднiх спецыяльных навучальных устаноў цi час догляду маленькiх дзяцей у межах 9 гадоў у суме, — зазначае Валянцiна Каралёва. — Аднак стажу, якi складаецца толькi з гэтых перыядаў, ужо недастаткова. Апроч iх, зараз неабходна мець 5 гадоў менавiта працоўнай дзейнасцi са страхавымi адлiчэннямi.

Больш шчыльнай «прывязкай» да выплаты ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання тлумачацца i iншыя змены. Так, сёння час атрымання дапамогi па беспрацоўю ўключаецца ў стаж абмежавана — не больш чым 6 месяцаў на працягу ўсяго жыцця. Цi яшчэ. Раней перыяд, калi жонка ваеннаслужачага пражывала разам з мужам у месцах, дзе адсутнiчала магчымасць працаўладкавання, у стаж залiчваўся. А вось зараз — ужо не.

Дарэчы, узгаданыя нормы дзейнiчаюць з 1 жнiўня. I датычацца ўсiх, хто звяртаецца па пенсiю пасля гэтай даты.

Працоўнае знявечанне аплацiць «Белдзяржстрах»

Плацiць узносы — умова зразумелая. I разам з тым вядома: калi-нiкалi рабiць гэта немагчыма нават пры ўсiм жаданнi. Да прыкладу, маюцца на ўвазе выпадкi, калi чалавек атрымаў цяжкую траўму цi захворванне на сваiм працоўным месцы.

— За непрацуючых iнвалiдаў у працаздольным узросце цi атрымальнiкаў дапамог па часовай непрацаздольнасцi, якiм прызначаны штомесячныя страхавыя выплаты як пацярпелым ад няшчаснага выпадку цi прафесiйнага захворвання на вытворчасцi, узносы на пенсiйнае страхаванне робiць Белдзяржстрах. Таму перыяды атрымання страхавых выплат па лiнii Белдзяржстраха ў стаж залiчваюцца. I пры гэтым — залiчваюцца менавiта ў «неабходны» 5-гадовы перыяд працоўнага стажу.

Няпоўны стаж з прапорцыяй

Мiж тым, што будзе ў выпадку, калi ў чалавека ўсё ж ёсць 5 гадоў працоўнага стажу. Аднак у той жа час ён не дасягнуў працягласцi, неабходнай для прызначэння працоўнай пенсii па ўзросту ў поўным памеры. У прыватнасцi, калi працоўны стаж з выплатай узносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў жанчыны складае менш за 20, а ў мужчыны — менш за 25 гадоў?

— У такiм выпадку прызначаецца працоўная пенсiя пры няпоўным стажы, — заўважае Валянцiна Каралёва. — Iнакш кажучы, памер такой пенсii будзе вылiчвацца прапарцыянальна стажу, якi ёсць у чалавека фактычна.

У Беларусi можна. Пры жаданнi

Не сакрэт, што тысячы (а па некаторых ацэнках — дзесяткi тысяч) грамадзян Беларусi сёння працуюць за мяжой. У сувязi з новаўвядзеннямi, цi застануцца яны «за бортам» айчыннай пенсiйнай сiстэмы?

— Тут дзейнiчае агульнае правiла, — кажа Валянцiна Каралёва. — Грамадзяне Беларусi, якiя працуюць за мяжой, атрымлiваюць права на працоўную пенсiю па ўзросту зноў-такi пры ўмове не менш чым 5-гадовага перыяду выплаты ўзносаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання ў нашай краiне ў добраахвотным парадку. Прынамсi, такое права ёсць зараз. Таму, калi ўзнiкае жаданне мець працоўную пенсiю ў будучым, ужо сёння, падчас работы ў Расii, Казахстане цi Германii, трэба зарэгiстравацца ў органах Фонду сацыяльнай абароны насельнiцтва i рабiць страхавыя адлiчэннi. Адпаведна, перыяды такiх адлiчэнняў стануць залiчвацца ў стаж. А сумы, з якiх яны здзяйснялiся, — у заробак для прызначэння пенсii.

Праўда, пры гэтым варта мець на ўвазе, што добраахвотныя адлiчэннi павiнны рабiцца з сумы, не меншай за вызначаную ў нашай краiне мiнiмальную зарплату. Iнакш сам стаж будзе разлiчаны з памяншальным каэфiцыентам.

Умова адна — заробак

Да леташняга жнiўня асобам, што працавалi ў калгасах цi сельгаскааператывах, год работы за год стажу залiчваўся пры двух вельмi iстотных умовах — выкананнi мiнiмуму працоўнага ўдзелу i атрыманнi заробку, на якi налiчваўся сацстрах, у памеры не менш за «мiнiмалку». Пры невыкананнi ж аднаго з гэтых патрабаванняў стаж вылiчваўся па фактычнай працягласцi i з выкарыстаннем паправачнага каэфiцыенту.

— У той жа час для асоб, што працавалi ў iншых галiнах (i ў тым лiку на прадпрыемствах сельскай гаспадаркi, але не ў калгасах) на стаж уплывала толькi сума заробку, на якую iшло налiчэнне сацстраху, — нагадвае Валянцiна Каралёва. — Словам, правiлы аказвалiся няроўнымi. Таму з 1 жнiўня ўмова выканання працоўнага ўдзелу для залiку ў стаж у адносiнах да членаў калгасаў была скасавана.

Пераразлiк? Калi не будзе выплат

Істотная змена датычыцца пераразлiку пенсiй па ўзросту для грамадзян, што ўжо скарысталiся правам на пенсiю за выслугу гадоў цi датэрмiновую пенсiю па ўмовах працы. Раней у выпадку, калi такiя асобы працягвалi працаваць, яны маглi разлiчваць на пераразлiк свайго стажу — за час ад моманту выхаду на пенсiю i да дасягнення агульнаўсталяванага ўзросту. Зараз жа такi пераразлiк магчымы толькi пры ўмове неатрымання пенсii ў гэты перыяд.

— Тут трэба мець на ўвазе наступнае, — адзначае Валянцiна Каралёва. — Для тых, хто скарыстаўся правам на датэрмiновую пенсiю цi пенсiю за выслугу гадоў, але не дасягнуў агульнаўсталяванага ўзросту, уведзена своеасаблiвая «захоўная норма». Паводле яе, стаж, запрацаваны пасля прызначэння «льготных» пенсiй да 1 жнiўня мiнулага года, па-ранейшаму будзе падставай для далейшага пераразлiку працоўнай пенсii ў любым выпадку. Новае правiла «неатрымання пенсii» датычыцца толькi работы пасля 1 жнiўня.

«Ваенны» час ужо залiчаны

Нарэшце, таксама адметны момант — «знiкненне» з заканадаўства нормаў, якiя вызначаюць залiк у стаж перыядаў, звязаных з Вялiкай Айчыннай вайной. Да прыкладу, перыядаў знаходжання на акупаванай тэрыторыi цi знаходжання ў канцлагерах. Чым тлумачыцца такое рашэнне?

— Падобнае рашэнне аказалася чыста фармальным, — кажа Валянцiна Каралёва, — Справа ў тым, што ўсе грамадзяне, якiя пражывалi ў гады Вялiкай Айчыннай вайны, сёння ўжо выйшлi на пенсiю. А значыць, «ваенныя» перыяды ўжо ўключаны ў iх стаж.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
З 1 жнiўня, часу прыняцця шэрагу змяненняў у пенсiйным заканадаўстве, прайшло амаль паўгода. Тэрмiн немаленькi. Тым не менш, мяркуючы па зваротах у рэ
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика