Як перааформiць чэкi «Маёмасць», атрыманыя ў спадчыну, на чэкi «Жыллё»?
Сяргей РАСОЛЬКА
«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41 У апошнi час у рэдакцыю зноў пачасцiлiся звароты грамадзян з пытаннямi адносна чэкаў «Жыллё» i «Маёмасць», дакладней, магчымасцю выдзялення адных каштоўных папер з другiх. У многiх выпадках сiтуацыя датычылася чэкаў, атрыманых у спадчыну.У прыватнасцi, Соф’я Юрчык з вёскi Вензавец Дзятлаўскага раёна паведамiла, што калi сям’я атрымлiвала чэкi, дык па прапанове сельвыканкама яны былi аформлены на мужа ў выглядзе чэкаў «Маёмасць». У iх увайшлi i чэкi «Жыллё»: мужа, жонкi, дзяцей. Муж даўно пайшоў з жыцця. Цi магчыма цяпер неяк выдзелiць з гэтых чэкаў чэкi «Жыллё»? Вольга Тупiк са Слуцкага раёна паведамiла, што ў студзенi 2003 года дзядуля напiсаў заяву на выдзяленне з чэкаў «Маёмасць» чэкаў «Жыллё», але атрымаць апошнiя не паспеў, бо пайшоў з жыцця. Цяпер такой магчымасцю цiкавiцца спадчыннiца. Спадарыня Данiлевiч з Салiгорскага раёна просiць падоўжыць тэрмiн выдачы чэкаў «Жыллё». Маўляў, некаторыя вяскоўцы не паспелi iх атрымаць. Мы абагульнiлi гэтыя запыты ў адну публiкацыю. Спадзяёмся, што ўсе, хто тэлефанаваў у рэдакцыю апошнiм часам, знойдуць тут адказ на свае пытаннi. Атрыманне грамадзянамi чэкаў «Жыллё» ў адпаведнасцi з налiчанай жыллёвай квотай ажыццяўлялася ў парадку, устаноўленым загадам Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi ад 30 чэрвеня 1992 года № 40 «Аб зацвярджэннi i ўвядзеннi ў дзеянне нарматыўна-метадычных актаў аб парадку рэалiзацыi Закона «Аб прыватызацыi жыллёвага фонду ў Рэспублiцы Беларусь». У адпаведнасцi з устаноўленым парадкам, афармленне жыллёвай квоты (чэкаў «Жыллё») магло ажыццяўляцца са згоды ўсiх паўналетнiх членаў сям’i на аднаго члена сям’i, напрыклад, на мужа. Пры немагчымасцi выкарыстання чэкаў «Жыллё» (жыллёвай квоты) па мэтаваму прызначэнню яны маглi быць па жаданню ўладальнiка чэкаў абменены на чэкi «Маёмасць». У адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку абмену iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё» на чэкi «Маёмасць», такi абмен ажыццяўляўся добраахвотна на падставе заявы грамадзянiна, пры гэтым грамадзянiн меў права абмяняць на чэкi «Маёмасць» чэкi «Жыллё» як атрыманыя асабiста, так i атрыманыя ад iншых членаў сям’i, г.зн. аб’яднаную жыллёвую квоту. Разам з тым, у адпаведнасцi з Палажэннем аб парадку пераафармлення чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё», грамадзянiну было прадастаўлена права правесцi зваротнае параафармленне ўказаных чэкаў «Маёмасць» на чэкi «Жыллё». Пераафармленне на чэкi «Жыллё» чэкаў «Маёмасць», атрыманых у спадчыну, указаным Палажэннем не прадугледжвалася. У сувязi з тым, што, у адпаведнасцi з Дэкрэтам Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь ад 7 чэрвеня 2005 года № 6 «Аб упарадкаваннi абарачэння i выкарыстання iмянных прыватызацыйных чэкаў «Жыллё», з 1 студзеня 2007 года спынена выдача чэкаў «Жыллё», адпаведна, спынена i дзеянне вышэйуказанага Палажэння, як нарматыўнага дакумента больш нiзкага парадку. Згодна з Палажэннем аб парадку абмену акцый адкрытых акцыянерных таварыстваў, створаных у працэсе прыватызацыi дзяржаўнай маёмасцi, на iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць», грамадзяне Рэспублiкi Беларусь праз абасобленыя падраздзяленнi ААБ «Беларусбанк» атрыманыя ў спадчыну чэкi «Маёмасць» могуць выкарыстаць для абмену на акцыi гэтых адкрытых акцыянерных таварыстваў. Каб дачка магла выкарыстаць чэкi, iх трэба аформiць па дагавору Дачка жыхаркi вёскi Рэдзiгiрава Лунiнецкага раёна Ганна Мiхайлаўна Качан пабудавала з дапамогай банкаўскага крэдыту ў Пiнску кватэру, у якой зараз i пражывае. Частку крэдыту дачка заяўнiцы хацела б пагасiць з дапамогай чэкаў «Жыллё», у тым лiку i падораных бацькамi. «У аддзеле жыллёва-камунальнай гаспадаркi райвыканкама ў дачкi запатрабавалi натарыяльна завераны дагавор дарэння. А як яго атрымаць? У свой час чэкi выдавалi проста па пiсьмовай заяве — на падставе рашэння Савета народных дэпутатаў, як запiсана ў паперах». Паводле слоў кансультанта аддзела ўпраўлення жыллёвай гаспадаркi Мiнiстэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркi Канстацiна Кулiкова, калi ў бацькоў маюцца перарэгiстраваныя чэкi «Жыллё», якiя былi налiчаны ва ўстаноўленым парадку, трэба проста звярнуцца да натарыуса — для афармлення дагавора дарэння. Пасля гэтага дачка заяўнiкаў павiнна наведаць аддзяленне банка i, у адпаведнасцi з дагаворам дарэння i чэкамi, атрыманымi ад родных, адкрыць спецыяльны чэкавы рахунак на сваё iмя. Пасля гэтага ёй выдадуць сертыфiкат на чэкi. Ужо з сертыфiкатам i копiяй дагавора дарэння ад бацькоў дачка заяўнiкаў далей звяртаецца ў мясцовы выканкам, дзе прад’яўляе тыя самыя падораныя бацькамi чэкi. Выканкам праводзiць праверку: цi стаяла жанчына на ўлiку маючых патрэбу ў паляпшэннi жыллёвых умоў, падставы для дарэння чэкаў. Калi ўсё добра, выканкам прымае рашэнне аб iндэксацыi чэкаў. Вось пасля гэтага iх можна выкарыстоўваць для рэканструкцыi, будаўнiцтва жылля, напрыклад, або для пагашэння крэдыту, што браўся на гэтыя ж мэты. Ужо выканкам пералiчвае на рахунак будаўнiчай арганiзацыi, прадаўца цi банка, як у нашым выпадку, грашовыя сродкi. Праўда, жанчыне яшчэ спатрэбiцца даведка аб суме доўгу па крэдыту.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У апошнi час у рэдакцыю зноў пачасцiлiся звароты грамадзян з пытаннямi адносна чэкаў «Жыллё» i «Маёмасць», дакладней, магчымасцю выдзялення адных кашт |
|