21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

ГАЗЕТА першай паведамiла пра адкрыццё музея Вялiкай Айчыннай вайны, ужо праз месяц пасля вызвалення

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Таццяна ПАДАЛЯК

У жнiўнi 2007 года найстарэйшая беларуская газета «Звязда» адзначыць 90-гадовы юбiлей. Увесь гэты час газета была сапраўдным летапiсцам i люстэркам гiсторыi Беларусi, жыцця народа. Адна з адметных старонак гiсторыi самой газеты звязана з Вялiкай Айчыннай вайной. «Звязда» выходзiла ў Мiнскiм падполлi, друкавалася ў партызанскай зоне, натхняла i яднала на барацьбу з нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi сотнi тысяч суайчыннiкаў. Вораг баяўся праўдзiвага друкаванага слова. Таму што слова — зброя магутная... Невыпадкова «Звязду» называюць газетай-патрыёткай.

«Звязда» ўзнагароджана ордэнамi Айчыннай вайны i Чырвонага Сцяга. Дзве вулiцы беларускай сталiцы названы ў гонар «звяздоўцаў» — рэдактара падпольнай «Звязды» Героя Савецкага Саюза Уладзiмiра Амельянюка i супрацоўнiка даваеннай «Звязды» «беларускага Марэсьева» Аляксандра Русановiча. Помнiк Уладзiмiру Амельянюку i iншым «звяздоўцам»-падпольшчыкам стаiць на галоўнай плошчы Мiнска — плошчы Незалежнасцi. Паўтара года таму ў Мiнску з’явiўся праспект газеты «Звязда» — Мiнгарвыканкам падтрымаў прапанову народнага пiсьменнiка Беларусi Iвана Шамякiна, якую ён выказаў ад iмя чытачоў газеты розных пакаленняў.

У снежнi 2006 года рэдакцыяй i музеем Вялiкай Айчыннай вайны было прынята рашэнне аб ажыццяўленнi сумеснага патрыятычнага праекта, прысвечанага 90-годдзю «Звязды» i 65-годдзю з часу выхаду першага нумара падпольнай «Звязды» ва ўмовах акупаванага нямецка-фашысцкiмi захопнiкамi Мiнска. Гэта своеасаблiвая пераклiчка «звяздоўскiх» публiкацый ваеннага часу з днём сённяшнiм. «Мы можам прааналiзаваць публiкацыi газеты часоў вайны, выбраць найбольш цiкавыя, адметныя эпiзоды i звязаць iх з рэальнымi людзьмi — жывымi вiдавочцамi тых падзей», — адзначыў дырэктар музея Сяргей Азаронак у публiкацыi «Кожны зможа пабыць у ролi журналiста партызанскай «Звязды» (9 снежня 2006 г.). Да юбiлею газеты ў музеi плануецца адкрыць «iнтэрактыўную» партызанскую зямлянку-друкарню — каб наведвальнiкi мелi магчымасць «перанесцiся» ў ваенныя ўмовы, паспрабавалі папрацаваць на рэальным друкаваным станку, якi выкарыстоўвалi журналiсты-партызаны.

Сумесны праект рэдакцыi i музея выклiкаў вялiкую цiкавасць у чытачоў. Да пошукавай работы актыўна падключылiся вучнi гiмназii № 25 г. Мінска пад кiраўнiцтвам настаўнiцы А. Пахвалёнай («Родная газета дапамагае i ў працы, i ў жыццi», 13.01.2007).

Цiкавы лiст даслаў у рэдакцыю пенсiянер, былы выкладчык Дзмiтрый СМIРНОЎ з г. Клiмавiчы Магiлёўскай вобласцi: «Я выпiсваю i чытаю «Звязду» рэгулярна, раблю выразкi. Асаблiва мне спадабаўся артыкул «Кожны зможа пабыць у ролi журналiста партызанскай «Звязды» за 09.12.2006 г. Гэту публiкацыю я прачытаў двойчы з алоўкам у руках. Пахвальна, што ў год 90-гадовага юбiлею газеты рэдакцыя вырашыла прааналiзаваць работу сваiх папярэднiкаў у самы цяжкi i вырашальны для нашай Радзiмы час». Дзмiтрый Васiльевiч расказаў аб найбольш памятных эпiзодах пачатку вайны ў Сянно, адкуль ён родам; пра настаўнiцу Ульянавiцкай СШ Лiдзiю Савельеўну Кацэр, якая займалася падпольнай работай... «Цалкам згодны з пазiцыяй дырэктара музея Сяргея Азаронка: не трэба баяцца ганарыцца землякамi!» — пiша Д. Смiрноў.

Вучоны сакратар музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны Галiна БАБУСЕНКА расказала:

— У фондах музея знаходзiцца на захаваннi большая частка нумароў газеты «Звязда», якiя выходзiлi ў 1941—1945 гадах. Ужо грунтоўна намi прааналiзаваны: за 1941 г. — 42 нумары, 1942 г. — 4 нумары, 1943 г. — 85 нумароў, 1944 г. — 24 нумары. Даследаванне газеты ў кантэксце сумеснага праекта «Радок «Звязды» ў гiсторыi краiны» працягваецца.

Асноўны змест ваенных нумароў газеты — iнфармацыя аб падзеях на франтах i ў партызанскiх атрадах, зводкi Саўiнфармбюро, загады Сталiна, Указы Прэзiдыума Вярхоўнага Савета СССР аб узнагароджаннi ордэнамi i медалямi франтавiкоў i партызан, артыкулы пра баявыя аперацыi, подзвiгi, пра жыццё на акупаванай тэрыторыi, а таксама пра становiшча i падзеi ў iншых краiнах. У газеце нямала публiкацый вядомых беларускiх пiсьменнiкаў i паэтаў: Янкi Купалы, Якуба Коласа, Пятра Глебкi, многiх iншых.

Прозвiшчы воiнаў i партызан, назвы населеных пунктаў, воiнскiх часцей i партызанскiх атрадаў закадзiраваны адной лiтарай, таму дакладна ўстанавiць iх практычна немагчыма, акрамя некаторых Герояў Савецкага Саюза.

Унiкальная гiсторыя газеты часоў вайны. Сярод падпольных выданняў «Звязда» iграла вядучую ролю. У 1942 г. яна выходзiла ва ўмовах акупаванага Мiнска. У 1943—1944 гг. — у раёне знаходжання камандавання Мiнскага партызанскага злучэння на Загальскiх балотах, ва ўрочышчы Зыслаў Любанскага раёна Мiнскай вобласцi.

Асобныя матэрыялы газеты перыяду вайны ўвайшлi ў экспазiцыю музея — напрыклад, у зале «Iдэалагiчная работа на акупаванай тэрыторыi Беларусi» змешчаны «Зварот воiнаў-беларусаў да партызан i партызанак, да беларускага народа», якi быў апублiкаваны ў «Звяздзе» 14 жнiўня 1943 г., перад уступленнем Чырвонай Армii на тэрыторыю Беларусi.

...Скажу шчыра: грунтоўны аналiз газеты «Звязда» за 1941—1945 гады асабiста для мяне зрабiў шмат адкрыццяў, хоць я працую ў музеi гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны ўжо 30 гадоў i добра ведаю фонды...

Прыемнай нечаканасцю стаў i нумар «Звязды» за 5 жнiўня 1944 года. Практычна адразу пасля вызвалення Беларусi быў апублiкаваны артыкул аб нашым музеi, што толькi рыхтаваўся да адкрыцця экспазiцыi. Значную частку яе складалi экспанаты i матэрыялы, якiя пачалi збiрацца яшчэ ў 1943 годзе (i ў гэтым таксама ўнiкальнасць нашага музея). Газета пазнаёмiла чытачоў з раздзеламi будучага музея, з асобнымi экспанатамi.

«У адным з лепш уцалеўшых будынкаў горада на плошчы Свабоды абсталёўваецца Беларускi дзяржаўны музей гiсторыi Айчыннай вайны. Вялiкая група навуковых працаўнiкоў, якая ў асноўным складаецца з былых партызан, праводзiць зараз работу па збору экспанатаў i гiстарычных дакументаў. У музеi ствараецца пяць асноўных аддзелаў».

«Аб жудасных днях гаспадарання гiтлераўцаў у Беларусi будзе расказвацца ў аддзеле «Нямецкая акупацыя». Перад намi яскрава паўстануць малюнкi «Новага парадку ў Еўропе», якi праводзiўся фашыстамi на беларускай зямлi...».

«Цэнтральнае месца ў музеi зойме аддзел «Партызанскi рух у Беларусi». Аб баявых днях i жыццi слаўных народных мсцiўцаў апавядаюць шматлiкiя экспанаты i дакументы. Тут можна будзе ўбачыць пратаколы падпольных партыйных сходаў, тэксты прысяг, сцягi, партызанскiя газеты i журналы, зборнiкi вершаў паэтаў Усевалада Саблiна i Анатолiя Астрэйкi. Тут жа будзе прадстаўлена шэсцьдзесят узораў аўтаматаў, вiнтовак, мiнамётаў, гранатамётаў, зробленых рукамi самiх партызан i цэлыя збройныя майстэрнi, належачыя атрадам iменi Суворава i «Буравеснiк», дзе ўсё — ад ручнiка да металаапрацоўчых варштатаў — было зроблена ў лясах.

Аб выдатных гiстарычных перамогах савецкiх войск будзе апавядацца ў аддзеле «Чырвоная Армiя — вызвалiцельнiца Беларусi». Пры гэтым жа аддзеле ствараецца выстаўка трафейнай зброi. Апрача «Тыграў» i «Пантэр», дзесяцiствольных мiнамётаў i ўсёй iншай нямецкай ваеннай тэхнiкi, тут будуць сабраны экспанаты французскай, галандскай, бельгiйскай, чэхаславацкай, югаслаўскай, польскай, нарвежскай зброi, кiнутай гiтлераўскiмi войскамi пры паспешным уцяканнi з тэрыторыi Беларусi...».

— Галiна Дзмiтрыеўна, магчыма, гэта была першая публiкацыя аб адкрыццi музея?

— Так i ёсць. «Звязда» аднавiла свой выхад у Мiнску ўжо 10 лiпеня 1944 года, адразу пасля вызвалення Беларусi... Афiцыйнае адкрыццё музея гiсторыi Вялiкай Айчыннай вайны адбылося 22 кастрычнiка 1944 года.

I яшчэ адна цiкавая публiкацыя была прысвечана нашаму музею. 25 красавiка 1945 года, калi вайна ўжо блiзiлася да завяршэння, «Звязда» паведамiла чытачам аб тым, што музей атрымаў добры падарунак ад 2-га Беларускага фронту: вельмi цiкавы, маляўнiчы альбом загадаў Вярхоўнага Галоўнакамандуючага за студзень—красавiк 1945 г., з малюнкамi, фотаiлюстрацыямi, змястоўнай iнфармацыяй. Над альбомам працавалi ў франтавых умовах i журналiсты, i мастакi — вялiкi калектыў салдатаў Перамогi. Гэты падарунак для музея — адзiн з самых дарагiх. I дзякуй «Звяздзе», што iнфармацыя аб гэтым факце перасягне не толькi дзесяцiгоддзi — стагоддзi!

Паважаныя чытачы, магчыма, хтосьцi з вас можа расказаць пра невядомыя альбо малавядомыя старонкi падпольнай «Звязды»? Будзем шчыра ўдзячны.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У жнiўнi 2007 года найстарэйшая беларуская газета «Звязда» адзначыць 90-гадовы юбiлей. Увесь гэты час газета была сапраўдным летапiсцам i люстэркам гi
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика