Тры выданнi аднаго аўтара
Таццяна ПАДАЛЯК
Незвычайная прэзентацыя адбылася ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы: тры выданнi аднаго аўтара выйшлi ў свет. Прычым аўтар — не «свабодны» пiсьменнiк, якi па свайму жаданню будуе расклад дня i займаецца выключна творчасцю. Наталля Голубева — намеснiк начальнiка Упраўлення сацыяльна-культурнай сферы Апарата Савета Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь, кандыдат гiстарычных навук, член Саюза пiсьменнiкаў i Саюза журналiстаў Беларусi, аўтар шматлiкiх навуковых прац...
Аповесць «Радимичи» (Мiнск: Мастацкая лiтаратура, 2006) прысвечаная жыццю, каханню, ваенным паходам нашых далёкiх продкаў — радзiмiчаў. Прыгожы, маляўнiчы буклет «Радимичи» — сведчанне пераемнасцi традыцый у сучаснасцi. У iм выкарыстаны матэрыялы фондаў Чачэрскага гiсторыка-этнаграфiчнага музея i Крычаўскага раённага краязнаўчага музея. Кнiга «Судьбы изменчивые лики» (Мiнск: Харвест, 2007) яшчэ раз нагадвае, што ў жыццi няма нiчога выпадковага... — Я паспрабавала прасачыць гiсторыю нашага народа на прыкладзе племенi радзiмiчаў, якое мела ўнiкальныя абрадавыя традыцыi, цiкавыя бытавыя звычаi, — падкрэслiла Наталля Голубева. Iгар Лапцёнак, намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi: — Прыемна, што ёсць такiя шчырыя людзi, апантаныя iдэяй беларушчыны... Наталля Голубева — пiсьменнiк i таленавiты, i пладавiты: не кожнаму ўдаецца на працягу года ажыццявiць такi «трыадзiны» праект. Гэта цiкавыя кнiгi цiкавага аўтара... Лiлiя Ананiч, першы намеснiк мiнiстра iнфармацыi Беларусi: — Наталля Голубева — гэта творчы чалавек i творчы чыноўнiк, з якiм вельмi лёгка працаваць. Гэта наш досыць строгi куратар, але разам з тым у гэтай строгасцi заўсёды вялiкая доля дапамогi, што надзвычай важна... Мы добра пачынаем год: за няпоўныя тры тыднi 2007-га — ужо трэцяя прэзентацыя кнiг, выдадзеных сiстэмай Мiнiстэрства iнфармацыi. Гэта добры знак. Iнфармацыя аб кнiгах сёння запатрабаваная, ужо немагчыма ўявiць газетныя палосы без анонсаў новых кнiг, новых спектакляў — усяго, што з’яўляецца складовым духоўнасцi грамадства... Наталля Голубева — маладая жанчына i малады аўтар. Малады, але разам з тым сталы аўтар — па жыццёвай мудрасцi, па ўменню ўважлiва зазiрнуць у глыб гiсторыi i ў глыб душы... Надзвычай важна для моладзi, для падрастаючага пакалення ведаць свае вытокi, каранi. Таму слова нашых пiсьменнiкаў павiнна iсцi ў масы...
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Незвычайная прэзентацыя адбылася ў Грамадскiм прэс-цэнтры Дома прэсы: тры выданнi аднаго аўтара выйшлi ў свет. Прычым аўтар — не «свабодны» пiсьменнiк
|
|