«Адно акно» для бiзнэсу
Iгар ГРЫШЫН
Мiжнародная фiнансавая карпарацыя, якая на працягу ўсяго мiнулага года супрацоўнiчала з органамi дзяржаўнага кiравання Беларусi па паляпшэнню дзелавога асяроддзя, станоўча ацэньвае вынiкi працы з Мiнюстам у сферы рэгiстрацыi бiзнэсу, а таксама вынiкi сумеснага пiлотнага праекта МФК i Магiлёўскага аблвыканкама па спрашчэнню дазваленчых працэдур, паведамiлi карэспандэнту «Звязды» ў МФК.
У прыватнасцi, як зазначаюць прадстаўнiкi МФК, у сферы рэгiстрацыi бiзнэсу значнай падзеяй стала ўвядзенне прынцыпу «аднаго акна», якое дазволiла скарацiць працягласць рэгiстрацыi з 41 да 30 дзён, а кошт рэгiстрацыi — на 58 працэнтаў. Мiж iншым, Мiнюст нашай краiны плануе працягваць працу над спрашчэннем працэдуры рэгiстрацыi. Паводле слоў намеснiка старшынi Камiтэта эканомiкi Магiлёўскага аблвыканкама, начальнiка ўпраўлення прадпрымальнiцтва Вiктара Красоўскага, у вынiку пiлотнага праекта МФК з Магiлёўскiм аблвыканкамам зараз прадпрымальнiкам вобласцi спа-трэбiцца на 3 месяцы менш часу на атрыманне дазволаў для адкрыцця бiзнэсу, а колькасць дазвольных iнстанцый скароцiцца на 10 працэнтаў. Паводле ацэнак спецыялiстаў, выручка сектару гандлю i грамадскага харчавання ў Магiлёўскай вобласцi можа вырасцi на 1,7 мiльёна долараў у год. Таму не дзiўна, што вопыт пiлотнага праекта ў далейшым будзе выкарыстоўвацца ў iншых рэгiёнах, а таксама на рэспублiканскiм узроўнi ў далейшым рэфармаваннi дазвольнай сiстэмы. Дарэчы, на сёння сума iнвестыцый МФК у эканомiку Беларусi складае 111,5 млн долараў ЗША.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Мiжнародная фiнансавая карпарацыя, якая на працягу ўсяго мiнулага года супрацоўнiчала з органамi дзяржаўнага кiравання Беларусi па паляпшэнню дзелавог |
|