21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Расстаўлены кропкi над «i»

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Запiсала Iнга МIНДАЛЁВА

АДКРЫТЫ ФОРУМ

На гэтым тыднi адкрываюцца сесii адразу некалькiх абласных Саветаў дэпутатаў. I працаваць народныя выбраннiкi 25-га склiкання будуць ужо ў новых умовах — узяўшы на ўзбраенне Указ Прэзiдэнта № 21 «Аб павышэннi ролi органаў мясцовага кiравання i самакiравання ў вырашэннi пытанняў жыццезабеспячэння насельнiцтва». Падпiсанню гэтага дакумента папярэднiчалi доўгiя месяцы абмеркаванняў i дыскусiй, унясенняў прапаноў i карэкцiровак. Як адаб’ецца выхад доўгачаканага Указа на рабоце дэпутацкага корпуса пярвiчнага звяна, цi спраўдзiлiся iх спадзяваннi, якiя яны ўскладалi на гэты дакумент?

Аляксандр МАЙСЕЯНЧЫК, старшыня Лапацiнскага сельскага Савета дэпутатаў Пiнскага раёна Брэсцкай вобласцi:

— Асабiста мне спадабалася, што ва Указе дакладна прапiсана фармiраванне бюджэту сельвыканкама. Раней, што раён нам «давядзе», з тым мы i жылi, а цяпер на законных умовах можам патрабаваць большага. Вельмi зручным я лiчу тое, што, згодна з Указам, змяненнi ў фармiраваннi бюджэту на гэты год можна ўносiць аж да 1 чэрвеня. Напрыклад, у мяне ў 2007 годзе запланавана адкрыццё аграгарадка, аднак у бюджэце, якi нам давялi на сесii раённага Савета дэпутатаў, увогуле нiякiх сродкаў пад гэта не закладзена. Маўляў, школай i дзiцячым садком аграгарадка займаецца аддзел адукацыi, ДК — аддзел культуры i г.д. А мы быццам бы толькi курыруем i ажыццяўляем агульнае кiраванне. А як жа добраўпарадкаванне тэрыторыi? Хоць бы ўстаноўка той жа агароджы. Яе сёння робяць жалезабетоннай, надзейнай, прыгожай. На гэта патрэбна знайсцi грошы. Цяпер я магу да 1 чэрвеня выйсцi на раённы выканкам з хадайнiцтвам, каб мне для правядзення азначаных работ выдаткавалi пэўную суму.

Станоўчым момантам я лiчу i тое, што ва Указе прапiсана абавязковае ўзгадненне са старшынёй сельвыканкама кандыдатур, прызначаемых на пасаду кiраўнiкоў мясцовых арганiзацый, што ўваходзяць у камунальную ўласнасць сельскага Савета i знаходзяцца на яго тэрыторыi. На практыцы гэта прымяняецца даўно — меркаванне старшынi заўсёды ўлiчвалася, але зараз гэты момант яшчэ i агавораны ва Указе.

Сельвыканкам — не спецыялiзаваная арганiзацыя. Я i мае два штатныя супрацоўнiкi не можам самi заасфальтаваць дарогу. А «дарожнiкi» могуць. Кожны з нас павiнен займацца сваёй справай, таму вельмi добра, што ўнутрывясковыя дарогi цяпер можна перадаваць на баланс раённых спецыялiзаваных арганiзацый... Добра i тое, што пры Савеце Рэспублiкi Нацыянальнага сходу будзе створаны Савет па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання. У мясцовых Саветаў раней не было прамога выхаду на рэспублiканскi ўзровень. Кожны мог нас «адфутболiць» — маўляў, не наша кампетэнцыя. А цяпер мы ведаем, куды звяртацца.

Увогуле, Указ № 21 нам быў патрэбны. Ён расставiў кропкi над «i». Безумоўна, пытаннi з’явяцца, але з часам iх можна будзе вырашыць. Практыка пакажа.

Аляксандр ЛАРЧАНКА, старшыня Далёкаўскага сельскага Савета дэпутатаў Браслаўскага раёна Вiцебскай вобласцi:

— З выхадам Указа працы ў нас прыбавiцца. Магчымасцi нам далi — ды толькi штат малы, каб як след iмi скарыстацца. Лiчу, што пытанне павелiчэння штату для нас самае асноўнае. Пры яго станоўчым вырашэннi мы зможам ажыццявiць многае. Шкада, што схема павелiчэння штатаў падрабязна не прапiсана. Што датычыцца мясцовых дарог, мы iх даўно перадалi «дарожнiкам», пытанне аб перадачы сiстэм водазабеспячэння i каналiзацыi будзе вырашацца пасля адкрыцця аграгарадка. Пакуль што яны знаходзяцца на балансе мясцовага СВК «Богiна».

Было б добра, калi б з выхадам Указа ў нас паменшыўся дакументазварот, колькасць папер, якiя сельвыканкам павiнен прадастаўляць вышэйстаячым органам. Я 10-ы год на пасадзе старшынi i скажу, што напачатку працаваць было прасцей — менш даводзiлася вазiцца з паперамi.

Васiль КАЗАК, старшыня Скiдальскага сельскага Савета дэпутатаў Гродзенскага раёна:

— Ад Указа, шчыра кажучы, чакаў большага. Добра, што згодна з Палажэннем аб старшынi сельскага, пасялковага, гарадскога (горада раённага падпарадкавання) выканаўчага камiтэта, старшыня райвыканкама атрымаў больш правоў па зняццю i прызначэнню старшынi сельскага Савета. Аднак падобныя пытаннi ў раёне заўсёды вырашалiся ўзгоднена. Стварэнне Савета па ўзаемадзеянню органаў мясцовага самакiравання — справа добрая. Але хацелася б, каб яна не прывяла да павелiчэння колькасцi дакументаў i справаздач, якiя нам трэба будзе рыхтаваць.

Мяркуецца, што фармiраванне бюджэту сельвыканкама будзе ажыццяўляцца з улiкам нарматыву (у адпаведнасцi з колькасцю мясцовага насельнiцтва). Але гэты нарматыў яшчэ нiхто не распрацаваў. Хацелася б усё ж гэты момант удакладнiць. Тое ж датычыцца i штату. Да мiнулага года ў штаце сельвыканкама была прадугледжана стаўка тэхнiчкi, цяпер яе скарацiлi да 0,5—0,25. Пры тым, што нiкому з супрацоўнiкаў сельвыканкама як прадстаўнiкам дзяржапарату нельга ўзяць на сябе сумяшчэнне.

Пытанняў яшчэ шмат, але дай Бог, каб тое, што прапiсана ва Указе № 21, запрацавала на практыцы. Тады i з астатнiм разбяромся.

Уладзiмiр ЛЮТКО, старшыня Усяжскага сельскага Савета дэпутатаў Смалявiцкага раёна Мiнскай вобласцi:

— Прызнаюся, чакаў, што ва Указе будуць прапiсаны крынiцы, за кошт якiх мы рэальна зможам напоўнiць свой бюджэт. Напрыклад, атрымаць даход ад арэнды нерухомай маёмасцi, якая знаходзiцца ў камунальнай уласнасцi сельскага Савета, мы не можам — у нас яе няма. А калi ёсць — то гэта аб’екты сацыяльнай сферы. А калi няма фiнансаў, якiм бы нi было Палажэнне аб старшынi сельскага выканаўчага камiтэта, што старшыня можа зрабiць? Падатак на нерухомасць, на зямлю, зборы за рэгiстрацыю актаў дзяржаўнага стану, за натарыяльныя дзеяннi — усё гэта паступала ў наш бюджэт i раней. Але ж гэта нязначныя сумы.

Ёсць пытанне па штату. Раней у нас быў землеўпарадчык, потым яго забралi, а пытанняў па зямлi — шмат. Зараз мы пера-даём аб’екты сацыяльнай сферы раённым аддзелам, i ў нас абяцаюць забраць бухгалтара. А як без яго займацца пытаннямi добраўпарадкавання, выпiскай-спiсаннем будматэрыялаў? У штаце нам абавязкова патрэбны хоць бы два рабочыя, каб я заўсёды мог iх паслаць з мотакасiлкай абкасiць могiлкi, пустыры, там, дзе няма каму гэта зрабiць.

Нiна КРЭК, старшыня Савiчскага сельскага Савета дэпутатаў Калiнкавiцкага раёна Магiлёўскай вобласцi:

— Асабiста я была вельмi рада, калi прачытала, што ва Указе прапiсана перадаць на баланс спецыялiзаваных арганiзацый унутрывясковыя дарогi, аб’екты сацыяльнай сферы. Гэты момант мы падтрымалi ўсёй душой. Для нас гэта вельмi вострае пытанне. Як я ў сямi сваiх населеных пунктах магу ўтрымлiваць дарогi ў добрым стане? Дзе для гэтага ўзяць грошы? Чагосьцi радыкальна новага ва Указе № 21 i ў Палажэннi няма. Усё гэта прапiсана i ў Законе «Аб мясцовым кiраваннi i самакiраваннi». Галоўнае, каб яно знаходзiла прымяненне. Што датычыцца бюджэту, хацелася б, каб на практыцы яго фармiраванне iшло з улiкам рэальнай тэрыторыi. I яшчэ важны момант — якi працэнт адлiчэнняў з раённага бюджэту атрымае сельскi Савет. У нас ад усёй сумы падаходнага падатку, сабранага на тэрыторыi сельскага Савета, у бюджэт сельскага Савета iдзе толькi 25 працэнтаў. Гэта вельмi мала. Нам хоць бы павялiчыць iх да 35 працэнтаў. У гэтым годзе нам выдаткавалi 48 мiльёнаў рублёў (з iх 8 мiльёнаў рублёў — на добраўпарадкаванне). Улiчыўшы, што толькi вулiчнае асвятленне «з’ядае» 500—600 тысяч рублёў у месяц, пра што яшчэ можна гаварыць? Для Савета галоўнае — бюджэт. Ад яго залежыць усё жыццё i работа Савета.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
На гэтым тыднi адкрываюцца сесii адразу некалькiх абласных Саветаў дэпутатаў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика