21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Хроніка апошніх падзей

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

РЭЙТЫНГ БУША ДАСЯГНУЎ ГIСТАРЫЧНАГА МIНIМУМУ

Апытаннi грамадскай думкi, праведзеныя ў ЗША напярэдаднi штогадовага звароту кiраўнiка дзяржавы да нацыi, паказваюць, што рэйтынг прэзiдэнта Джорджа Буша з’яўляецца самым нiзкiм за ўвесь час яго знаходжання ў Белым доме.

Так, у ходзе апытання, праведзенага Washington Post-ABC News, 65 працэнтаў рэспандэнтаў заявiлi, што Буш-малодшы ў цэлым нездавальняюча спраўляецца са сваiмi абавязкамi. Поўнасцю задаволены дзеяннямi прэзiдэнта толькi 33 працэнты апытаных. За ўсю гiсторыю правядзення падобных сацыялагiчных апытанняў такi нiзкi ўзровень адабрэння палiтыкi дзеючага прэзiдэнта ЗША напярэдаднi яго звароту да нацыi быў зарэгiстраваны толькi аднойчы — у 1974 годзе, калi Белы дом займаў Рычард Нiксан.

Вынiкi iншага апытання, праведзенага па заказу тэлеканала CBS, сведчаць, што рэйтынг адабрэння Буша дасягнуў свайго гiстарычнага мiнiмуму. Толькi 28 працэнтаў амерыканцаў заявiлi, што падтрымлiваюць палiтыку дзеючага прэзiдэнта. Найбольшую незадаволенасць грамадзян ЗША, як паказваюць вынiкi апытання NBC News/Wall Street Journal, працягвае выклiкаць палiтыка Злучаных Штатаў у Iраку. Так, 71 працэнт рэспандэнтаў заявiлi, што не падтрымлiваюць новую стратэгiю ЗША ў Iраку, якая прадугледжвае павелiчэнне амерыканскага ваеннага кантынгенту ў гэтай краiне больш чым на 20 тысяч вайскоўцаў. Большасць апытаных таксама перакананы, што дабiцца перамогi ў гэтай кампанii ЗША не ўдасца.

ПАЛАЕ СТАЛIЦА ЛIВАНА

Групоўка «Хiзбала», якая патрабуе адстаўкi празаходняга ўрада краiны, стварэння новай адмiнiстрацыi i правядзення датэрмiновых парламенцкiх выбараў, вывела на вулiцы Бейрута i iншых лiванскiх гарадоў некалькi тысяч чалавек.

Выступленнi распачалiся каля 6 гадзiн ранiцы. Дэманстранты блакiравалi вулiцы, падпальвалi аўтамабiльныя шыны, будавалi барыкады з камянёў. Многiя магазiны, арганiзацыi i нават школы не змаглi або не захацелi распачаць сваю работу. Перакрытымi аказалiся i буйныя аўтатрасы, у тым лiку тая, што вядзе ў сталiцу суседняй Сiрыi. Некалькi арабскiх i мiжнародных авiякампанiй адмянiлi рэйсы ў Бейрут. Службы бяспекi Лiвана зрабiлi некалькi спроб расчысцiць дарогi, але поспеху не мелi. Згодна з папярэдняй iнфармацыяй, у ходзе беспарадкаў пацярпелi як мiнiмум 11 чалавек. Крынiцы ў апазiцыйных колах не выключаюць, што выступленнi пратэсту могуць працягвацца некалькi дзён.

Прадстаўнiкi ўрада Лiвана абвiнавацiлi апазiцыю ў дэстабiлiзацыi становiшча ў краiне i спробе дзяржаўнага перавароту. Афiцыйныя асобы таксама абверглi iнфармацыю, згодна з якой прэзiдэнт Лiвана Фуад Сiнiёра ўцёк у Парыж за некалькi гадзiн да беспарадкаў.

«АСНОЎНЫ IНСТЫНКТ-2» — ГОРШЫ ФIЛЬМ ГОДА?

У Лос-Анджэлесе названы намiнанты 27-й прэмii «Залатая малiна», якая даецца за сумнiўныя дасягненнi ў кiнаiндустрыi.

Абсалютным лiдарам па колькасцi намiнацый, сярод якiх i «горшы фiльм», стала стужка «Асноўны iнстынкт-2», галоўную ролю ў якой сыграла знакамiтая Шэран Стоўн. Дарэчы, саму Стоўн намiнiравалi на горшую актрысу. Акрамя таго, фiльм раскрытыкавалi за горшую рэжысуру, горшага акцёра другога плана, горшыя сцэнарый i сiквел.

Сёлета фонд «Залатая малiна» заснаваў новую катэгорыю — «горшы фiльм для сямейнага прагляду». У iм сярод пяцi намiнантаў аказалася папулярная на постсавецкай прасторы стужка «Гарфiлд-2».

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Апытаннi грамадскай думкi, праведзеныя ў ЗША напярэдаднi штогадовага звароту кiраўнiка дзяржавы да нацыi, паказваюць, што рэйтынг прэзiдэнта Джорджа Б
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика