21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Новая сiстэма аплаты праезду ў пасажырскiм транспарце: электронная картка i нiякiх турнiкетаў?

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

У канцы мiнулага года «Звязда» паведамляла, што Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый лiчыць перспектыўным выкарыстанне на пасажырскiм транспарце гарадскiх рэгулярных маршрутаў iнфармацыйнай сiстэмы, што знайшло ўвасабленне ў Маскве.

Гаворка вялася пра сiстэму аплаты праезду ў гарадскiм транспарце праз турнiкеты. Яны ўстанаўлiвалiся ў пярэднiх дзвярах транспартных сродкаў (аўтобусаў, тралейбусаў, трамваяў) i праз iх пасажыры ўваходзiлi ў салон, а выходзiлi праз заднiя (або сярэднiя) дзверы, якiя турнiкетаў не мелi. Бартавое абсталяванне такой сiстэмы дазваляе весцi дакладны пярвiчны збор iнфармацыi аб пасажырапатоку i, галоўнае, павялiчвае паўнату аплаты за праезд у гарадскiм пасажырскiм транспарце. Але, акрамя гэтых плюсоў, у такой сiстэмы праезду былi i свае мiнусы. Нават калi не браць у разлiк культуру паводзiнаў пасажыраў, iх уваход у салон транспартнага сродку i аплата праезду з выкарыстаннем пластыкавай карткi знiжае эксплуатацыйную хуткасць рухомага саставу ў гарадскiх перавозках прыкладна на 5 кiламетраў у гадзiну, што падаўжае час паездкi i, адпаведна, можа стаць прычынай знiжэння прыцягальнасцi камунальнага пасажырскага транспарту ў вачах пасажыраў увогуле. А днямi старшыня Саюза спажыўцоў Расiйскай Федэрацыi, дэпутат Дзярждумы Пётр Шэлiшч увогуле выказаў меркаванне, што выкарыстанне турнiкетаў у маскоўскiх трамваях небяспечнае для пасажыраў. Час пасадкi i высадкi пасажыраў павялiчыўся ў тры-чатыры разы, многiя вадзiцелi аўтамабiляў пачынаюць рух, не дачакаўшыся, пакуль апошнiя не пакiнуць праезную частку. Трэба адзначыць, што ў Маскве большасць трамвайных прыпынкаў не абсталявана астраўкамi бяспекi. Пётр Шэлiшч са спасылкай на адказ «даiшнiкаў» расiйскай сталiцы агучыў колькасць ахвяраў за 11 месяцаў мiнулага года на трамвайных прыпынках: 34 чалавекi пад коламi аўтамабiляў атрымалi цяжкiя траўмы. Паводле меркавання многiх, гэта цана рызыкi ад непрадуманага ўвядзення аўтаматызаванай сiстэмы кантролю праезду ў гарадскiх трамваях. Саюз спажыўцоў лiчыць, што нельга працягваць падвяргаць небяспецы здароўе i жыццi масквiчоў, яго старшыня звярнуўся да кiраўнiцтва «Масгартранса» з прапановай адмовiцца ад выкарыстання аўтаматызаванай сiстэмы кантролю праезду ў трамваях, пакуль усе трамвайныя прыпынкi не будуць забяспечваць бяспеку пасажыраў пры пасадцы i высадцы.

А што ж у нас? Цi будуць беларусы ў перспектыве карыстацца новай сiстэмай аплаты праезду? I калi так, як будуць улiчвацца ўсе тыя складанасцi, якiя нароўнi са станоўчым эфектам ад укаранення суправаджаюць аўтаматызаваную сiстэму кантролю праезду?

У Мiнiстэрстве транспарту i камунiкацый заклiкаюць ставiцца да гэтага пытання стрымана. «Зараз прапрацоўваецца магчымасць укаранення пiлотнага праекта па выкарыстанню такой iнфармацыйнай сiстэмы ў адным з невялiкiх гарадоў краiны. Што гэта будзе за горад, якая дакладна сiстэма плануецца да ўкаранення, калi пачнуцца работы, гаварыць пакуль рана. Адзiнае — гэта дакладна будуць не турнiкеты».

Як мы паведамлялi раней, у сусветнай практыцы сапраўды выкарыстоўваецца шэраг аналагiчных сiстэм, якiя працуюць без турнiкетаў на ўваходных дзвярах транспартнага сродку. Аплата праезду адбываецца з выкарыстаннем электронных картак або сацыяльных картак (электронныя грошы).

— Картка падносiцца да спецыяльнага прыстасавання, якое счытвае кошт праезду. Дарэчы, такiя сiстэмы з выкарыстаннем электронных грошай працуюць i ў Маскве (напрыклад, «Зорка»). У кiёску на картку можна будзе пакласцi пэўную суму грошай, якой потым карыстацца для аплаты праезду. Пенсiянеры змогуць выкарыстоўваць спецыяльную «сацыяльную картку», — паведамiлi нам у мiнiстэрстве.

Для таго каб увасобiць у жыццё нават пiлотны праект, трэба прыкласцi шэраг намаганняў: правесцi яго эканамiчнае абгрунтаванне, вызначыцца з крынiцай фiнансавання, правесцi, пры неабходнасцi, тэндар i г.д. Бо абсталяванне толькi аднаго транспартнага сродку iнфармацыйнай сiстэмай (або турнiкетамi, або счытваючым прыстасаваннем аплаты праезду) будзе каштаваць сама меней 7 тысяч долараў.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
У канцы мiнулага года «Звязда» паведамляла, што Мiнiстэрства транспарту i камунiкацый лiчыць перспектыўным выкарыстанне на пасажырскiм транспарце гара
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика