21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Сацыяльны «бонус» трэба зарабiць

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Мiкалай ЛIТВIНАЎ

Палеткi вядомага агракамбiната «Ждановiчы» знаходзяцца ў некалькiх раёнах — Мiнскiм, Дзяржынскiм i сталiчных Фрунзенскiм i Маскоўскiм. Мегаполiс актыўна будуецца i паступова пашырае свае межы, у тым лiку за кошт зямель «Ждановiчаў». Зразумела, такiя аб’ектыўныя страты тэрыторыi гаспадарцы неабходна своечасова кампенсаваць. Што i робiцца — у 2003 годзе да агракамбiната было далучана сельгаспрадпрыемства iмя Калiнiна Мiнскага раёна, а з 1 чэрвеня 2005 г. — яшчэ саўгас iмя Фрунзе Дзяржынскага раёна. Аб’яднанне па сутнасцi стала своеасаблiвай «кропкай адлiку» ў развiццi гэтых гаспадарак — iстотна павялiчыўся ўзровень вытворчасцi, адпаведна, узраслi i заробкi.

Блiзкасць Мiнска — патэнцыяльная кадравая праблема для любога прысталiчнага прадпрыемства. У «Ждановiчах» гэтае пытанне вырашаецца праз стварэнне прывабных умоў для работнiкаў. На агракамбiнаце забяспечваецца шэраг сацыяльных гарантый. Па-першае, тут стабiльна павялiчваюцца заробкi. За мiнулы год сярэднi памер аплаты працы склаў каля 650 тысяч рублёў. Як адзначыла галоўны эканамiст агракамбiната «Ждановiчы» Ала Навумовiч, у блiжэйшай перспектыве тут плануюць перайсцi да выплаты так званай «трынаццатай зарплаты», памер якой напрамую будзе залежаць ад паказчыкаў працы, канкрэтнага ўдзелу кожнага ў атрыманнi агульнага вынiку.

Паспяхова вырашаецца i жыллёвая праблема работнiкаў. Многiя з тых, хто не меў свайго ўласнага «кута», атрымалi кватэры ў новым дзевяцiпавярховым доме. Гаспадарка аказала фiнансавую дапамогу — усiм забудоўшчыкам была выдзелена беспрацэнтная пазыка. Яе памер залежаў ад стажу работнiка. Будуюцца i сучасныя катэджы: у прыватнасцi, у вёсцы Гарадзiшча ў 2005 годзе было ўзведзена 5 дамоў, а летась — яшчэ 6. Паводле слоў Алы Навумовiч, сёлета фармiруецца яшчэ адзiн маладзёжны жыллёва-будаўнiчы кааператыў. Плануецца, што ў Гарадзiшчы праз пэўны час здадуць у эксплуатацыю новы пяцiпавярховы дом. Так што ўлазiны ў агракамбiнаце становяцца амаль прывычнай з’явай.

Зразумела, што ўсе сацыяльныя перавагi сталi магчымымi перш за ўсё за кошт росту вытворчасцi. За 6 апошнiх гадоў валавы намалот збожжа ў гаспадарцы павялiчыўся ў шэсць разоў. Не стаў выключэннем i мiнулы год — гаспадарка сабрала 28 тысяч тон збожжа (i «плюсанула» да папярэдняга паказчыку больш чым на 4 тыс. т). Гэта практычна пятая частка агульнага «валу» ўсяго Мiнскага раёна. Летась валавая вытворчасць малака склала больш чым 13,8 тысячы тон, а сярэднi надой ад каровы — амаль 6,3 тыс. лiтраў (на селекцыйным кароўнiку фермы «Тарасава» ад кожнай каровы надоена больш чым па 10 тыс. лiтраў — гэта ўзровень лепшых замежных вытворцаў). Як паведамiла Ала Навумава, у перспектыве плануецца пабудаваць новы жывёлагадоўчы комплекс на тысячу галоў. Акрамя ўсяго iншага, гаспадарка атрымала статус племяннога завода. Рэалiзацыя бычкоў прыносiць добрыя грошы.

Неаднойчы даводзiлася чуць, як у крамах людзi цiкавiлiся менавiта «ждановiцкiмi» агуркамi i таматамi, аддаючы перавагу iм, а не, напрыклад, iспанскiм альбо галандскiм. Яно i не дзiўна, бо агракамбiнат «Ждановiчы» — прызнаны лiдар па вытворчасцi гароднiны ў цяплiцах. Ёсць попыт — ёсць i прапанова: летась было сабрана i рэалiзавана больш чым 7,5 тысячы тон вiтамiннай прадукцыi. Вырошчванне агуркоў i таматаў адбываецца па сучаснай галандскай тэхналогii, якая забяспечвае збалансаванае «харчаванне» раслiн i высокую якасць агароднiны. «На палiцах крамаў першыя агуркi новага ўраджаю з’явяцца дзесьцi ў пачатку сакавiка, а таматы — крыху пазней», — паведамiлi на агракамбiнаце. Так што ўжо да жаночага свята можна будзе пакаштаваць свежай айчыннай агароднiны.

Цяплiчная гаспадарка ў «Ждановiчах» — адна з самых вялiкiх у Беларусi. На працягу апошнiх дзесяцi гадоў тут пастаянна праводзiцца мадэрнiзацыя. У цяплiцах з кожнага квадратнага метра збiраюць больш чым па 50 кiлаграмаў агароднiны. Дарэчы, гэта лепшы паказчык у Беларусi. У сваёй справе агракамбiнат з’яўляецца сапраўдным «заканадаўцам моды». Шмат напрацовак, якiмi карыстаюцца адпаведныя прадпрыемствы, упершыню атрымалi «пуцёўку ў жыццё» менавiта на гэтым сельгаспрадпрыемстве.

На працягу мiнулага года была пабудавана новая цяплiца. Яе агульны кошт складае 48 мiльярдаў рублёў. Гэта, напэўна, адзiн з самых буйных праектаў не толькi ў раёне, але i ва ўсёй Мiнскай вобласцi. Такiя ўкладаннi пралiчаныя, паколькi вырошчванне агароднiны тут адбываецца па прынцыпова новых тэхналогiях. Як мяркуецца, агульны гадавы аб’ём вытворчасцi агароднiны значна ўзрасце. У новай цяплiцы ўстаноўлена сучаснае энергазберагальнае абсталяванне, якое дазволiць рэальна зменшыць затраты, а значыць, павялiчыць эканамiчныя паказчыкi.

Многiя накiрункi дзейнасцi агракамбiната «Ждановiчы» i ўвогуле ўнiкальныя. У 2001 годзе тут створана ўласная лабараторыя па развядзенню чмялёў. «Крылатае пагалоўе» не толькi выкарыстоўваюць для ўласных патрэб, але i прадаюць iншым айчынным цяплiчным прадпрыемствам. Дарэчы, развядзенне чмялёў аказалася карыснай i надзвычай выгаднай справай — лабараторыя дазваляе агракамбiнату штогод эканомiць да 25 тысяч долараў.

 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Палеткi вядомага агракамбiната «Ждановiчы» знаходзяцца ў некалькiх раёнах — Мiнскiм, Дзяржынскiм i сталiчных Фрунзенскiм i Маскоўскiм. Мегаполiс актыў
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика