Старшыня ПАСЕ сустрэўся з кiраўнiкамi вядучых рэлiгiйных аб’яднанняў Беларусi
Вольга МЯДЗВЕДЗЕВА
Напрыканцы свайго вiзiту ў Рэспублiку Беларусь, увечары пятнiцы, старшыня Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы Рэне ван дэр Лiндэн наведаў Мiнскае епархiяльнае ўпраўленне Беларускай праваслаўнай царквы i Курыю Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii Рыма-каталiцкага касцёла на Беларусi.
— Сустрэча з кiраўнiкамi Праваслаўнай царквы i Касцёла на Беларусi было адной з умоў майго вiзiту сюды, — сказаў спадар ван дэр Лiндэн. — Бо я надаю вялiкую ўвагу мiжканфесiйнаму i мiжкультурнаму дыялогу. На маю думку, рэлiгiя iграе вялiкую ролю ў руху наперад у грамадстве такiх каштоўнасцяў, як iмкненне да цярпiмасцi, процiдзеянне прымхам i канфлiктам. Таму ў рамках Асамблеi адбываецца шмат канферэнцый, мэта якiх падтрымаць мiжканфесiйны дыялог. Рэне ван дэр Лiндэн паведамiў, што ПАСЕ накiравала запрашэннi кiраўнiкам вядучых канфесiй свету, у тым лiку i мусульманам, выступiць перад прадстаўнiкамi еўрапейскiх парламентаў. Старшыня ПАСЕ выказаў надзею, што ў чэрвенi-лiпенi Асамблею наведае Патрыярх Маскоўскi Алексiй, а восенню — Папа Рымскi Бенедыкт ХVI. «Парламенцкая Асамблея з’яўляецца цудоўнай пляцоўкай для абмену меркаваннямi, — падкрэслiў спадар ван дэр Лiндэн, — яна прадстаўляе 46 краiн, хутка будзе прынята яшчэ адна — Чарнагорыя. 600 яе членаў прадстаўляюць нацыянальныя парламенты Еўропы. Таму ў палiтычным сэнсе — гэта ўнiкальная магчымасць мiжканфесiйнага i мiжкультурнага дыялогу. I такi дыялог з’яўляецца прыярытэтам ў рабоце ПАСЕ». — Мы ставiмся да дзейнасцi Савета Еўропы з вялiкай сiмпатыяй, — запэўнiў старшыню ПАСЕ мiтрапалiт Мiнскi i Слуцкi Фiларэт. — Царква гатовая прыняць больш актыўны ўдзел у Савеце Еўропы i, магчыма, надышоў час змянiць адносiны да Царквы i Касцёла, iх мiсii i значэння ў грамадскiм дыялогу ў сучасным свеце. Мы сцвярджаем, што супрацоўнiцтва Савета Еўропы з цэрквамi будзе карысным для кансалiдацыi ўсiх прагрэсiўных сiл, якiя клапоцяцца пра будучае Еўропы як нашага агульнага дома. Апостальскi адмiнiстратар Мiнска-Магiлёўскай архiдыяцэзii бiскуп Антонi Дзем’янка на сустрэчы са старшынёй ПАСЕ заўважыў, што Беларусь — унiкальны прыклад добрага суiснавання розных канфесiй i рэлiгiй. У гэтым сэнсе вопыт нашай краiны таксама можа быць цiкавым i карысным для еўрапейскай супольнасцi.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Напрыканцы свайго вiзiту ў Рэспублiку Беларусь, увечары пятнiцы, старшыня Парламенцкай Асамблеi Савета Еўропы Рэне ван дэр Лiндэн наведаў Мiнскае епар
|
|