21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Назва-брэнд у завода ранейшая, а прадукцыя — сучасная

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Сяргей РАСОЛЬКА

«Гарачы» тэлефон «Звязды» 287-17-41

«З мужам даволi часта на аўтамабiлi ездзiм з Мiнска на дачу ў Пухавiцкi раён. У пасёлку Свiслач ужо даўно нашу ўвагу прыцягнула незвычайная, як нам падаецца, для нашых мясцiнаў назва аднаго з размешчаных тут прадпрыемстваў — завод горнага воску. Цi не маглi б вы расказаць...»

— ...што гэта за воск i пры чым тут горы? — закончыў за нас пытанне заяўнiкаў, што паступiла на рэдакцыйную лiнiю, дырэктар ААТ «Завод горнага воску» канцэрна «Белнафтахiм» Валерый Мулярчык. — Гор у нас у Беларусi сапраўды няма — сведчу як майстар спорту па альпiнiзму. А прадпрыемства наша было заснавана ў 1961 годзе для здабычы сырога тарфянога воску па iнiцыятыве тагачаснага Iнстытута торфу Акадэмii навук Беларусi.

Як расказаў далей Валерый Уладзiмiравiч, гэтая сыравiна выкарыстоўвалася для вытворчасцi мадэльных саставаў, што прызначалiся для дакладнага лiцця. Як вядома, далёка не кожную дэталь можна вырабiць на такарным, фрэзерным або шлiфавальным станку, напрыклад, складанай канфiгурацыi. Такiя дэталi патрэбны для авiяцыйнай прамысловасцi, маторабудаўнiчай i iнш. Менавiта сыры тарфяны воск — як адзiн з кампанентаў — дазваляў лiць формы, што забяспечвалi вырабленым дэталям патрэбныя характарыстыкi.

— Аднак з 1994 года з-за шэрагу аб’ектыўных i суб’ектыўных прычын выпуск сырога горнага воску завод спынiў. Ды i ў свеце яго зараз не выкарыстоўваюць, хоць назва прадпрыемства — як брэнд — захавалася, як бачыце. Цяпер завод выпускае iншую сыравiну, — паведамiў Валерый Мулярчык.

Сёння на прадпрыемстве працуе 240 чалавек. Паводле слоў дырэктара, на працягу 2006—2010 гадоў завод чакае шырокамаштабная рэканструкцыя, а фактычна — узвядзенне новага прадпрыемства.



 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
«З мужам даволi часта на аўтамабiлi ездзiм з Мiнска на дачу ў Пухавiцкi раён. У пасёлку Свiслач ужо даўно нашу ўвагу прыцягнула незвычайная, як нам па
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика