Таксi пранумаруюць
Мiкола ДЗЯБЁЛА
Беларускiя таксiсты неўзабаве атрымаюць асабiстыя нумарныя знакi для сваiх аўтамабiляў.
Як паведамiў падчас прэс-канферэнцыi мiнiстр унутраных спраў Уладзiмiр Навумаў, аўтамабiлi таксi будуць мець нумары жоўтага колеру. Ужо аб’яўлены тэндар на iх вытворчасць. Паводле слоў кiраўнiка МУС, увядзенне нумарных знакаў для таксi паспрыяе больш эфектыўнай барацьбе з незаконнымi перавозкамi пасажыраў. Мiнiстр таксама адзначыў, што для выяўлення «таксiстаў-нелегалаў» у кожным падраздзяленнi дарожна-патрульнай службы ДАI дзейнiчае тэлефон «гарачай лiнii».
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Беларускiя таксiсты неўзабаве атрымаюць асабiстыя нумарныя знакi для сваiх аўтамабiляў |
|