«Зары над Сожам» — 75!
Уладзiмiр ПЕРНIКАЎ
Столькi споўнiлася 25 студзеня кармянскай раённай газеце, якая заўсёды (робiць гэта i зараз) асвятляла шматграннае жыццё рэспублiкi, вобласцi i, вядома ж, свайго раёна. Газета ўзнагароджана Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублiкi Беларусь, неаднаразова выходзiла пераможцам розных рэспублiканскiх конкурсаў...
Юбiлей газеты супаў з такой датай: споўнiлася 40 гадоў, як у калектыў прыйшоў на працу малады супрацоўнiк Анатоль Ушаў, i зараз гэты адзiн са старэйшых журналiстаў Гомельшчыны з’яўляецца галоўным рэдактарам газеты. Вiншуем «Зару над Сожам» i жадаем яе калектыву моцнага здароўя i новых поспехаў!
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Столькi споўнiлася 25 студзеня кармянскай раённай газеце, якая заўсёды (робiць гэта i зараз) асвятляла шматграннае жыццё рэспублiкi, вобласцi i, вядом |
|