«Мы — партнёры надзейныя»
Гэтымi словамi падвёў вынiкi сустрэчы з кiраўнiцтвам Мiжнароднай кампанii «Apollo-Rida Polland», якая адбылася 24 студзеня ў Мiнскiм аблвыканкаме, яго старшыня М.Ф. Дамашкевiч.
Гэтая кампанiя спецыялiзуецца на нерухомасцi i валодае значнымi плошчамi розных унiверсальных збудаванняў у такiх краiнах, як Польшча, Германiя, Расiя, Украiна i некаторых iншых. Яна мае рэпутацыю надзейнага партнёра ў сферы сваёй дзейнасцi, яе партнёрамi з’яўляюцца многiя iншыя буйныя кампанii, шматнацыянальныя карпарацыi, фiнансавыя iнстытуты i ўрадавыя арганiзацыi шэрагу краiн. На сустрэчы прэзiдэнт кампанii «Apollo-Rida Polland» Мiтцнер Дэвiд сказаў: «Мы вельмi зацiкаўленыя ў магчымым супрацоўнiцтве з Мiнскай вобласцю ў сферы iнвеставання будаўнiцтва супермаркетаў i iншых аб’ектаў прыдарожнага сэрвiсу ў рэгiёне i маем магчымасць рабiць гэта па ўсёй вашай рэспублiцы. Сталiчная вобласць вельмi прыцягальная для iнвестараў, i мы, ведаючы пра вас як пра надзейнага партнёра, не баiмся iсцi сюды са сваiм капiталам. Пры ўмове дасягнення ўзгодненых пазiцый мы гатовыя за 3 гады стварыць тут сучасную развiтую структуру прыдарожнага сэрвiсу i забяспечыць занятасць 3—4 тысячам беларускiх грамадзян». Старшыня аблвыканкама М.Ф. Дамашкевiч адзначыў, што гэтая сустрэча i выказаныя ў ходзе перамоў прапановы з’яўляюцца практычным крокам да рэалiзацыi патрабаванняў кiраўнiка дзяржавы А.Р. Лукашэнкi па прыцягненню ў эканомiку i сацыяльную сферу Беларусi дадатковых iнвестыцыйных сродкаў, што будзе садзейнiчаць больш якаснаму забеспячэнню дзяржаўных сацыяльных стандартаў. У ходзе перамоў бакi абмеркавалi папярэднiя ўмовы рэалiзацыi сумеснага праекта i вызначылi план сваiх дзеянняў на блiжэйшую перспектыву. Галоўнае ўпраўленне iдэалагiчнай работы аблвыканкама. Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Гэтымi словамi падвёў вынiкi сустрэчы з кiраўнiцтвам Мiжнароднай кампанii «Apollo-Rida Polland», якая адбылася 24 студзеня ў Мiнскiм аблвыканкаме, яго |
|