Калi жыллё сацыяльнаеКватэрнае пытанне Я iнвалiд з дзяцiнства, але з гэтым прысудам змагаюся як магу: нарадзiла i гадую дачку, уладкавалася працаваць. Праўда, жывём мы разам з мамай i сям’ёй сястры...Зараз мне абяцаюць асобнае сацыяльнае жыллё. Цi праўда, што з яго дачку маю могуць выселiць, калi са мной нешта здарыцца? А.М., Вiцебскi раён Парадак прадастаўлення жылых памяшканняў сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду вызначаны палажэннем, зацверджаным Указам кiраўнiка дзяржавы ад 29 лiстапада 2005 года № 565. Дадзеныя жылыя памяшканнi прадастаўляюцца грамадзянам, якiя маюць права на атрыманне такога жылога памяшкання, i жонцы (мужу), што сумесна з iм пражываюць, iх непаўналетнiм i паўналетнiм дзецям i непрацаздольным бацькам, якiя не маюць ва ўласнасцi жылых памяшканняў у гэтым населеным пункце. Жылыя памяшканнi сацыяльнага карыстання не падлягаюць прыватызацыi, абмену, раздзелу i здачы па дагавору паднайму. Наймальнiк жылога памяшкання сацыяльнага карыстання мае права ўсялiць у займаемае iм памяшканне жонку (мужа), сваiх непаўналетнiх i паўналетнiх непрацаздольных дзяцей i непрацаздольных бацькоў, якiя не маюць у дадзеным населеным пункце жылых памяшканняў ва ўласнасцi або жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду ў карыстаннi на падставе дагавора найму. У выпадку выезду наймальнiка па дагавору найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання на пастаяннае пражыванне ў iншае жылое памяшканне або яго смерцi такi дагавор скасоўваецца (спыняецца). Пры гэтым калi непрацаздольныя паўналетнiя члены сям’i наймальнiка, якiя пражываюць сумесна з наймальнiкам, не маюць у карыстаннi жылога памяшкання дзяржаўнага жыллёвага фонду на падставе дагавора найму або ва ўласнасцi iншага жылога памяшкання ў гэтым населеным пункце агульнай плошчай 15 кв. м i больш на аднаго чалавека, якi адпавядае ўстаноўленым для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, з адным з iх заключаецца дагавор найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду. У выпадку калi з наймальнiкам пражывалi працаздольныя члены сям’i — з адным з iх (пры выкананнi згаданых умоў) заключаецца дагавор найму жылога памяшкання сацыяльнага карыстання дзяржаўнага жыллёвага фонду тэрмiнам на 3 гады. На працягу згаданага тэрмiну грамадзянам, якiя пражываюць у гэтым жылым памяшканнi, прадастаўляецца пазачарговае права ў паляпшэннi жыллёвых умоў шляхам будаўнiцтва (рэканструкцыi) або набыцця жылога памяшкання з дзяржаўнай падтрымкай. Пасля трохгадовага тэрмiну з даты выезду або смерцi наймальнiка жылога памяшкання сацыяльнага карыстання, грамадзяне, якiя пражываюць у гэтым жылым памяшканнi, падлягаюць высяленню ў судовым парадку без прадастаўлення iншага жылога памяшкання. У выпадку забяспечанасцi членаў сям’i наймальнiка жылым памяшканнем агульнай плошчай больш як 15 кв. м на аднаго чалавека, што адпавядае ўстаноўленым для пражывання санiтарным i тэхнiчным патрабаванням, яны падлягаюць высяленню з жылога памяшкання сацыяльнага карыстання ў судовым парадку без прадастаўлення iншага жылога памяшкання.
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я iнвалiд з дзяцiнства, але з гэтым прысудам змагаюся як магу: нарадзiла i гадую дачку, уладкавалася працаваць. Праўда, жывём мы разам з мамай i сям’ё
|
|