21.by - Новости Беларуси. Последние новости Беларуси из разных источников. Последние новости мира.

Чэкi вярнуць можна. Трэба толькi ўступiць у права спадчыннасцi

25.08.2009 22:18 — |  
Размер текста:
A
A
A

Источник материала:

Я адзiнокая пенсiянерка, мне 85 гадоў. Муж — удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны — пайшоў з жыцця дзесяць гадоў таму. У 1994 годзе мы абмянялi ў Вiцебску свае чэкi «Маёмасць» на акцыi ААТ СIФ «ПРIФ». Потым гэта таварыства перавялi ў Мiнск. На працягу многiх гадоў нiякiх дывiдэндаў мы не атрымлiвалi. Я вырашыла вярнуць свае чэкi «Маёмасць» i ў 2004 годзе атрымала iх. А вось чэкi мужа ўжо два гады вярнуць не магу, хоць i высылала розныя дакументы, якiя ад мяне патрабавалi. Але потым я амаль год хварэла, нiкуды звяртацца не магла. Прашу дапамогi рэдакцыi. Чэкi перад сваёй смерцю хачу падарыць унукам — як памяць пра дзядулю i бабулю.

Надзея Афанасьеўна Яфрэменка, в. Ноўка Вiцебскага раёна.

Як мы ўжо неаднойчы пiсалi, у перыяд абарачэння чэкаў «Маёмасць» грамадзяне, якiя мелi права на вяртанне чэкаў «Маёмасць» пры лiквiдацыi спецыялiзаваных iнвестыцыйных фондаў, што акумулявалi iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць», але не атрымалi iх у перыяд работы лiквiдацыйных камiсiй, могуць звяртацца за вяртаннем гэтых чэкаў у iнспекцыi па каштоўных паперах па месцазнаходжанню лiквiдаваных спецыялiзаваных iнвестыцыйных фондаў. Па СIФу «ПРIФ» трэба сапраўды звяртацца ў сталiцу — у Мiнскую гарадскую iнспекцыю Камiтэта па каштоўных паперах пры Савеце Мiнiстраў Рэспублiкi Беларусь на адрас: 220002, г. Мiнск, вул. Крапоткiна, 44 (у Гомель жанчына ў свой час звярталася, паколькi там знаходзiцца рэгiянальны дэпазiтарый).

— Паколькi жанчына хоча вярнуць чэкi «Маёмасць», што належалi яе мужу, ёй трэба ўступiць у права спадчыннасцi, — сказаў нам начальнiк гэтай iнспекцыi Вiктар Амельяновiч. — Толькi пасля гэтага з такiм дакументам i ўсiм пакетам iншых папер у дачыненнi да чэкаў, што засталiся ад мужа, заяўнiца павiнна звярнуцца да нас. Яна пiша заяву на ўключэнне ў спiс для вяртання чэкаў «Маёмасць», у якой указвае ўласны спецыяльны чэкавы рахунак, на якi потым будуць пералiчаны чэкi мужа. Да заявы трэба прыкласцi ксеракопiю пашпарта (ст. 22, ст. 31—33), двухбаковую ксеракопiю сертыфiката чэкаў «Маёмасць», дакументы, што пацвярджаюць валоданне акцыямi спецыялiзаванага iнвестыцыйнага фонду.

Як заўважыў далей Вiктар Амельяновiч, грамадзяне ў спiсе на вяртанне чэкаў «Маёмасць» зараз рухаюцца даволi шпарка — пры наяўнасцi ўсiх патрэбных дакументаў iмянныя прыватызацыйныя чэкi «Маёмасць» рэальна атрымаць на працягу месяца—паўтара.

Адзiнае, хацелася б папярэдзiць Надзею Афанасьеўну i яе ўнукаў, што тэрмiн абмену чэкаў «Маёмасць» на акцыi прадпрыемстваў устаноўлены да 30 чэрвеня 2007 года. Прынамсi, згодна з тым заканадаўствам, што дзейнiчае зараз (раней тэрмiн неаднаразова падаўжаўся). Пра гэта трэба абавязкова памятаць, хоць у блiжэйшы час (пасля вяртання чэкаў) бабуля можа падарыць унукам i проста самi чэкi.

 
Теги: Гомель
 
 
Чтобы разместить новость на сайте или в блоге скопируйте код:
На вашем ресурсе это будет выглядеть так
Я адзiнокая пенсiянерка, мне 85 гадоў. Муж — удзельнiк Вялiкай Айчыннай вайны — пайшоў з жыцця дзесяць гадоў таму. У 1994 годзе мы абмянялi ў Вiцебску
 
 
 

РЕКЛАМА

Архив

РЕКЛАМА


Все новости Беларуси и мира на портале news.21.by. Последние новости Беларуси, новости России и новости мира стали еще доступнее. Нашим посетителям нет нужды просматривать ежедневно различные ресурсы новостей в поисках последних новостей Беларуси и мира, достаточно лишь постоянно просматривать наш сайт новостей. Здесь присутствуют основные разделы новостей Беларуси и мира, это новости Беларуси, новости политики, последние новости экономики, новости общества, новости мира, последние новости Hi-Tech, новости культуры, новости спорта и последние новости авто. Также вы можете оформить электронную подписку на новости, которые интересны именно вам. Таким способом вы сможете постоянно оставаться в курсе последних новостей Беларуси и мира. Подписку можно сделать по интересующим вас темам новостей. Последние новости Беларуси на портале news.21.by являются действительно последними, так как новости здесь появляются постоянно, более 1000 свежих новостей каждый день.
Яндекс.Метрика